• Пожаловаться

Невядома: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, категория: Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
  • Название:
    Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
  • Автор:
  • Издательство:
    Энцыклапедыкс
  • Жанр:
  • Год:
    2000
  • Город:
    Менск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Невядома: другие книги автора


Кто написал Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Iдэйным фундамэнтам Эўрапейскiх Супольнасьцяў ёсьць iдэя «Сьвятой Рымскай iмпэрыi» ў спрошчанай i зрацыяналiзаванай, асьветнiцка-пазытывiстычнай вэрсii. Да аснаватворных перакананьняў, што яго ўтвараюць, належыць культ мiнуўшчыны, а таксама касмапалiтызм, якi над вартасьцямi «племенi» ўзьнiмае «агульначалавечы» , надзвычай пры гэтым элiтарны iдэал (я здаю сабе справу, што фармулюю тут грубыя спрашчэньнi, але толькi так можна сьцiсла й ясна выкласьцi заблытаныя справы). Iмпульс дзьвюх войнаў умацаваў на Захадзе гэты iдэал, узбагацiўшы яго пацыфiзмам, асновай адукацыi на дзесяцiгодзьдзi сталася перакананьне, што прычынай усяго лiха ёсьць «нацыяналiзм» (у заходнiм, аб’ектывуючым значэньнi, як любая прыхiльнасьць да нацыi, цi то этнiчнай, цi дзяржаўнай), а крытэрам культурнага разьвiцьця — адкрытае, талерантнае стаўленьне да «iншых» .

Я ня меруся тут крытыкаваць тыя цi iншыя элемэнты гэтай iдэалёгii, бальшыня якiх у памяркоўнай форме здаецца слушнай, а ў крайнай — памылковай. Я хачу зьвярнуць увагу на тое, што мы маем дачыненьнi з уласна iдэалёгiяй, добра сфармуляванай, хаця й слаба сфармалiзаванай. З iдэалёгiяй, вынiковасьць якой як выхавацелкi нацыяў аказалася невялiкай: падзеi апошнiх месяцаў яшчэ раз пацьвярджаюць гэта.

Што да геаграфiчна-палiтычных падставаў Супольнасьцяў, дык невыпадкова, што iх асяродак твораць Францыя, Нямеччына й Iталiя, краiны, якiя напрыканцы першага тысячагодзьдзя стварылi першую «Задзiночаную Эўропу» — iмпэрыю Карла Вялiкага. Таму Эўрапейскiя Супольнасьцi ёсьць спробай задзiночаньня не Эўропы, а таго, што ў Парыжы, Рыме, Лёндане або Боне ўважаецца за Эўропу: ад Атлянтыкi да Одры, Вены й Трыеста...Ну можа яшчэ да Бугу, можа да Дуброўнiка. Не далей.

Далей знаходзiцца barbaricum, натуральная сфэра ўплываў Расii, гаспадарства ўжо пазаэўрапейскага. Так разглядае справу Захад, i нават найвялiкшая прапагандысцкая кампанiя гэтага ня зьменiць — тут дзеюць стэрэатыпы, якiм шмат стагодзьдзяў. Эўропа — гэта, па сутнасьцi, не геаграфiчнае паняцьце, але геапалiтычнае, а ейныя ўсходнiя межы былi й бадай застаюцца прадметам спрэчак. З геаграфiчнага пункту гледжаньня можна — хоць не без дыскусii — пагадзiцца, што гэта Ўрал, аднак з геапалiтычнага i нават этнiчнага пункту гледжаньня гэта яўны нонсэнс, дарма што гэтую тэзу паўтаралi такiя знакамiтыя палiтыкi, як дэ Голь. Эўропа канчаецца цi дзесь у мiжрэччы Дняпра i Волгi (паблiзу межаў Украiны й Беларусi), цi сягае да Ахоцкага мора. У гэтым другiм выпадку, аднак, паняцьце Эўропы трацiць усякi ўцямны сэнс.

Вольныя з вольнымi

Што згэтуль для нас вынiкае, i як гэта закранае тэму даўнай Рэчы Паспалiтай? А тое, што калi — насуперак усiм дэклямацыям — Эўрапейскiя Супольнасьцi не адважацца дапяць да Дняпра, то пэўная форма рэгiянальнай арганiзацыi краiн Усходняй Эўропы (бо тэрмiн «Цэнтральная Эўропа» абапёрты на залiчэньнi да Эўропы якраз Расii), i перадусiм мiжморскiх краiн уздоўж восi Шчэцiн-Марыупаль i Талiн-Адэса, ня толькi патрэбная, але й неабходная. Бо ўжо ўборзьдзе мы будзем знаходзiцца памiж двума сусьветнымi гаспадарствамi: задзiночанай Эўропай i адроджанай Расiяй. У адваротным выпадку Польшча станецца памежнай ускраiнай Эўропы, а нашы ўсходнiя суседзi — сатэлiтамi Расii.

Такi зьвяз, грунтам для якога можа быць адно ўзаемадзеяньне Польшчы i Ўкраiны, безь якога нiчога сэнсоўнага тут ня можа ўдацца, быў бы вяртаньнем да геапалiтычнай (але — толькi геапалiтычнай!) iдэi i ролi шляхотнай Рэчы Паспалiтай. Iдэi, бо яна ахапiла б галоўна тую тэрыторыю, што ўваходзiла ў склад манархii Ягайлавічаў, ролi — бо ўзьнiк бы новы дзейнiк сiлы й раўнавагi ў нашай частцы сьвету, якога не стае з таго часу, калi Расiя апанавала Ўкраiну i Iнфлянты. Толькi гэта актуальнае са спадчыны Рэчы Паспалiтай (незалежна ад дыскусii аб актуальнасьцi тых цi iншых структурных разважаньняў): iдэя супольнай палiтычнай арганiзацыi дзяржаваў, разьмешчаных памiж Расiяй, Турэччынай i Аўстрыяй (сёньня — Расiяй i Нямеччынай), iдэя арганiзацыi палiтычнага прасьцягу ня шляхам заваёваў, але дзякуючы пактам i пагадненьням «вольных з вольнымi, роўных з роўнымi, шляхотных са шляхотнымi» , бо варта не забывацца на iснаваньне ў палiтыцы маральных вартасьцяў. Толькi так — i адно так.

Гаворка, безумоўна, не iдзе пра зьвяз, фэдэрацыю або нават канфэдэрацыю — гэта тыя тэрмiны, на якiя нашы ўсходнiя суседзi яшчэ дзесяцiгодзьдзямi будуць рэагаваць з алергiяй. Новая лучнасьць дзяржаваў, разьмешчаных памiж Балтыкай, Карпатамi i Чорным морам, можа быць адно добраахвотным саюзам, зь ясна акрэсьленымi межамi забавязаньняў, а таксама трывалым гаспадарчым паразуменьнем, што схiляла да выбудовы ў аглядным — i не занадта кароткiм — часе паўнакроўнага зьвязу, а пасьля — i супольнага эканамiчнага абсягу паводле ўзораў, пададзеных Рымскай дамовай (але не Маастрыхтам, якi выклiкаў узрушэньне нават у тых нацыяў, якім не выпадае асьцерагацца наконт сваёй сувэрэннасьцi).

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім
Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анеля Катковіч: Успаміны
Успаміны
Анеля Катковіч
Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.