• Пожаловаться

Невядома: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, категория: Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
  • Название:
    Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
  • Автор:
  • Издательство:
    Энцыклапедыкс
  • Жанр:
  • Год:
    2000
  • Город:
    Менск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Невядома: другие книги автора


Кто написал Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першы, адносна лёгкi для рэканструкцыi, зводзiцца да факту, што два першыя пiсьменьнiкi пiсалi аб сабе i для сябе, i гэта дагэтуль архiважныя гiстарычна-лiтаратурныя тэксты. Вiткацы пiсаў аб Шульцу, а Шульц ня столькi аб Вiткацым, колькi да Вiткацага. Гэта тэксты Вiткацага «Iнтэрвiю з Бруна Шульцам» i артыкул «Лiтаратурная творчасьць Бруна Шульца» , а таксама два лiсты Шульца да Вiткацага — адзiн, будучы адказам на «Iнтэрвiю» , быў апублiкаваны ў «Tygodniku Ilustrowanym» у 1935 годзе. Астатнiя лiсты Шульца да Вiткацага згарэлi ў Варшаве ў 1939 годзе.

Шульц, у сваю чаргу, пiсаў аб Гамбровiчу, а Гамбровiч аб Шульцу. Iхныя тэксты — гэта тры адкрытыя квазi-лiсты, апублiкаваныя ў варшаўскiм часопiсе «Studio» ў 1936 годзе, а таксама рэцэнзiя Гамбровiча на «Санаторыю пад Клепсыдрай» (Apel, 1938) i рэцэнзiя Шульца на «Фэрдыдурку» Гамбровiча (Skamander, 1938).

Зусiм iнакш выглядаюць лiтаратурныя сувязi Вiткацага з Гамбровiчам. Не прыгадаю сабе нiводнай друкаванай зацемкi Вiткацага аб Гамбровiчу. Адно на паштовай картцы, высланай Ежаму Памяноўскаму менш як за месяц да пачатку вайны, Вiткацы напiсаў, што ў «Фэрдыдурцы» «ёсьць генiяльныя кавалкi» ( «выў ад сьмеху» ), але «IV разьдзел сьвiнскi» . Вiткацага i Гамбровiча перад вайной адрозьнiвала стаўленьне да посьпеху ў чытачоў (Вiткацы ня дбаў, а Гамбровiч імкнуўся да гэтага) i ацэнка ролi iнтэлiгенцыi (Гамбровiч зь яе кпiў, а Вiткацы добра памятаў, што сталася з iнтэлiгенцыяй у бальшавiцкай Расii).

Гамбровiч перад вайной прысьвяцiў творчасьцi Вiткацага заледзьве колькi словаў. Чытаў у машынапiсе ягоныя драмы, чаму даў баржджэй канвэнцыйную ацэнку ў 1936 годзе. Гэтага ўсяго мала, можна сказаць, зусiм нiчога. Адно ў «Польскiх успамiнах» Гамбровiч прысьвяцiў Вiткацаму i ягонай «Неспатольнасьцi» некалькi заўвагаў.

З узаемных сувязяў трох пiсьменьнiкаў, з пэрспэктывы тэкстаў, якiя яны прысьвяцiлi сабе перад вайной, вымалёўваецца досыць дзiўная канструкцыя. Вiткацы, захапляючыся графiкамi i «Цынамоннымi крамамi» Шульца, паддаў крытыцы iнтэрпрэтацыю шульцаўскага мазахiзму i эратызму. У кнiгах Шульца Вiткацы знайшоў тое, чаго сам безвынiкова шукаў у мастацтве i жыцьцi: экзатычнае перажываньне, грунтоўную дэфармацыю сапраўднасьцi, а таксама iнтэсіўнасьць дазнаньняў, што паступаюць з дапяцьця да — як ён сам пiсаў — невыражальнай Тайнiцы Iснаваньня. Таму мы ня ведаем, як Шульц меркаваў аб творчасьцi Вiткацага i цi агулам ён грунтоўна выказваўся на гэтую тэму.

Шульц, у сваю чаргу, — аўтар аднаго з найглыбейшых выкладаў «Фэрдыдуркi» Гамбровiча, але i сам Гамбровiч напiсаў некалькi пранiклiвых заўвагаў аб сапраўднасьцi, адбітай у прозе Шульца (ён рэцэнзаваў «Санаторыю пад Клепсыдрай» ). Гамбровiч, праўда, не захапляўся прозай Шульца так, як Шульц яго «Фэрдыдуркай» , i нават далiкатна здыстанцыяваўся ад Шульца, даючы яму зразумець, што калi ён i патрапiць усё апiсаць, то зробiць гэта ў адной, манатоннай танальнасьцi, а таксама што ягоны стыль штучны, мiстыфiкаваны i яўна непраўдзiвы; i ўрэшце што Шульцу не стае дыстанцыi што да сябе або што да собскай манеры пiсаньня.

Двума гадамi раней Гамбровiч спрабаваў уцягчы Шульца ў дыскусiю на тэму пазыцыi пiсьменьнiка, але Шульц за гэтую тэму ня ўзяўся.

Такiм чынам, цяжка не заўважыць, што героi гэтай лiтаратурнай легенды мелi выразнае пачуцьцё сваёй апрычонасьцi. Пiсалi аб сабе з найвышэйшым зачараваньнем, складалi сабе акты найглыбейшага прызнаньня, але адначасна захоўвалi да сябе дыстанцыю. Адным словам, калi паглыбiцца ў падобнасьцi i роднаснасьцi, якiя лучылi ўсiх iх, акажацца, што ў сапраўднасьцi яны заўсёды кiравалiся навонкi — кожны ў iншы, собскi бок.

Другi вымер гэтай легенды складае — як заўсёды, нашмат больш калярытная за самi тэксты — пэрсанальная легенда. Гэта легенда супольных сустрэчаў, размоваў, таварыскiх забаваў (ад iх захавалiся здымкi) i дружбы гэтых пiсьменьнiкаў. Пэўны час яны мелi нават вельмi блiзкае знаёмства, асаблiва Шульц i Гамбровiч, i зь вялiкай ахвотай публiчна выказвалiся на гэтую тэму. Упаасобку Шульц аб Вiткацым, а Гамбровiч — аб Шульцу.

Дарма што iх усiх трох заўсёды ўважалi за экспэрымэнтатараў, аднак кожны з гэтых пiсьменьнiкаў экспэрымэнтаваў па-свойму. Шульц праводзiў мастацка-iнтэлектуальныя экспэрымэнты адно ў сваiх творах. Вiткацы i Гамбровiч экспэрымэнтавалi таксама i ў жыцьцi. Вiткацы экспэрымэнтаваў на сабе, прымаючы алькаголь i наркотыкi i назiраючы iхны ўплыў на сваю творчасьць. Гамбровiч, у сваю чаргу, падабаў экспэрымэнтаваньне на iншых — у форме iнтэлектуальна-таварыскай гульнi. I хаця ўзьнiкненьне гэтай легенды прыпадае на мiжваенны пэрыяд, аднак яна была сфармулявана i скадыфiкавана значна пазьней. Ейны кананiчны выгляд вызначыў у 1961 годзе сам Гамбровiч у двух сёньня добра вядомых тэкстах-успамiнах: у трэцiм томе «Дзёньнiка» , а таксама ў «Польскiх успамiнах» . Аднак фактычна беспасярэдняе супастаўленьне Вiткацага, Шульца i Гамбровiча ажыцьцявiлi крытыкi, але — што цiкава — учынiлi гэта адно пасьляваенныя крытыкi.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім
Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анеля Катковіч: Успаміны
Успаміны
Анеля Катковіч
Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.