Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, ён сеў у струг, зрадзіў сяброў, бацькаўшчыны і братоў. Мараль: варта часам па-прыслужніцку саступаць валадаром і зраджваць сваіх сяброў — але толькі тады, калі пэўна і ясна ведаем, што гэта адзіны спосаб захаваць усё чалавецтва. Дагэтуль Ной застаецца адзіным, хто ставаў перад такой дылемай.

<...>

8. Бог, або Адноснасьць міласэрнасьці

Гэтая гісторыя вельмі кароткая і нескладаная: яна зьмяшчае толькі аснову, пытаньне і мараль.

АСНОВА: Псалміст кажа пра Бога (Пс. 136,10.15), які паразіў Эгіпэт з усімі першароднымі: — бо на вякі міласэрнасьць яго.

І скінуў Фараона з войскам у Чырвонае Мора; — бо на вякі міласэрнасьць яго.

ПЫТАНЬНЕ: Што думаюць Эгіпэт і Фараон аб міласэрнасьці Бога?

МАРАЛЬ: Міласэрнасьць і дабрачыннасьць ня могуць быць для ўсіх. Ужываючы гэтыя словы, дадаем заўсёды: для каго? І калі мы робім дабрачыннасьць народам, запытаемся ў іх таксама, што яны думаюць на гэты конт. Напрыклад, народ Эгіпту?

Тэкст перакладзены паводле: Leszek Kołakowski. Bajki różne. Opowieści biblijne. Rozmowy z diabłem. Warszawa, Iskry, 1990.

Лешак Калакоўскі: вехі жыцьця і творчасьці

23 кастрычніка 1927 г. — дзень народзінаў Лешака Калакоўскага, чальца Міжнароднага Інстытуту філязофіі Брытанскай Акадэміі, ганаровага чальца Амэрыканскай акадэміі Мастацтваў і Навук, сябры Баварскай акадэміі Мастацтваў. Сын Ежага Калакоўскага, публіцыста, дзеяча асьветы і каапэрацыі (загінуў у 1943 г.) і Люцыяны Петрусевіч, настаўніцы. Нарадзіўся ён у Радамі, дзе і правёў амаль усе свае школьныя гады. Але ў сувязі зь пераездам бацькоў школу давялося канчаць у Лодзі. Якраз з гэтага гораду ён і быў выселены разам з усёй сям’ёй нямецкімі акупацыйнымі ўладамі.

1945 г. — Лешак Калакоўскі вяртаецца ў Лодзь пасьля вызваленьня Польшчы ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і экстэрнам здае экзамэны на атэстат сталасьці. У гэтым жа годзе ён пачынае навучаньне філязофіі ўва ўнівэрсытэце Лодзі.

1947 г. — апублікаваў першы артыкул пад назвай «Дыялектычныя імпрэсіі» .

1947–1949 гг. — працуе ў якасьці асыстэнта на катадры лёгікі ўнівэрсытэту Лодзі.

1948 г. — друкуе артыкулы і рэцэнзіі.

1949 г. — ажаніўся з Тамарай Дымэнсон, пазьней — дакторкай-псыхіятаркай.

1949 г. — пераводзіцца ў Варшаўскі ўнівэрсытэт.

1950 г. — у Варшаўскім унівэрсытэце атрымлівае навуковую ступень магістра.

1950–1953 гг. — працуе ў Варшаўскім унівэрсытэце на катадры філязофіі ў якасьці асыстэнта.

1953 г. — абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце кандыдацкую дысэртацыю пад назвай «Сьпіноза як гістарычная зьява сваёй эпохі» .

1953–1955 гг. — адначасова супрацоўнічае з Інстытутам грамадзкіх навук.

1953 г. — атрымлівае пасаду ад’юнкта на катадры філязофіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

1955 г. — робіцца супрацоўнікам Інстытуту філязофіі і сацыялёгіі Польскай Акадэміі навук.

1956–1968 гг. — загадвае катадрай гісторыі філязофіі Новага часу Варшаўскага ўнівэрсытэту. Паралельна з гэтым працуе ў рэдакцыях аддзелаў філязофіі буйных польскіх навуковых выдавецтваў.

1956 г. — стаецца дацэнтам катадры філязофіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

1957 г. — дэбютаваў як празаік творам «Ключ нябесны, або Аповеды, пабудаваныя на сьвятой гісторыі і для навучаньня і перасьцярогі прызначаныя» .

1957 г. — на працягу году перабывае ў Францыі і Галяндыі, дзе праводзіць дасьледаваньні рэлігійнай думкі XVII ст.

1964 г. — Лешаку Калакоўскаму прысуджаецца годнасьць экстраардынарнага прафэсара.

1966 г. — выключаны з партыі пасьля прачытаньня ў Варшаўскім унівэрсытэце спавешчаньня «Польская культура ў апошняе дзесяцігодзьдзе» .

1968 г. — пазбаўленьне пасады прафэсара Варшаўскага ўнівэрсытэту.

лістапад 1968 г. — выезд у Канаду на запрашэньне ўнівэрсытэту McGill у Манрэалі.

1969 г. — атрымлівае катадру філязофіі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Бэрклі.

1970 г. — пастаянна працуе ў Оксфардзе, дзе выкладае ў «All Souls College» .

1975 г. — выкладае ў Ельскім унівэрсытэце (Нью-Хавэн).

1981–1982 г. — працуе ў Інстытуце грамадзкай думкі ў Чыкага.

У цяперашнім часе жыве ў Оксфардзе (Англія).

* Лешак Калакоўскі— адзін з найбольш вядомых у сьвеце польскіх філёзафаў, гісторык філязофіі, прызнаны майстра алегарычнай прозы, эсэіст, публіцыст. Сфэра яго навуковых зацікаўленьняў вагаецца ад лібэралізму XIX стагодзьдзя да філязофіі культуры і рэлігіі. Пачынаючы толькі з 1996 году ў Польшчы было выдадзена 12 кніг гэтага аўтара: «Główne nurty marksizmu.Część I. Powstanie» , Zysk i S-ka, 2000

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x