Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Якая адсюль мараль? Такая вось страшна банальная: каштоўныя вынікі можна часам атрымаць, дзейнічаючы зь нізкіх матываў.

Ці бывае і адваротнае? Безумоўна. Пра гэта сьведчыць гісторыя стасункаў паміж Богам і народам Ізраілю.

<...>

3. Каін, або Інтэрпрэтацыя прынцыпу: кожнаму паводле заслуг

Як вядома, Каін быў аратаем, а Авель — пастухом быдла. Было, на першы погляд, натуральнай рэччу, што першы склаў Богу ахвяру з кукурузы, ільну, буракоў і падобных пладоў — а другі з туку, мяса, каракуля і бараніх кумпякоў... Але, на жаль, таксама было натуральна, што з пункту гледжаньня рынкавых цэнаў ахвяра Авеля ўяўляла сабой дар непараўнальна большы і што якраз ёй Бог зацікавіўся, а на прэзэнты Каіна махнуў пагардліва рукой і, можа, нават сказаў нешта грэшнае; не выпадае, зрэшты, тут разважаць, ці быў ён вэгетарыянцам — тады, мабыць, справа набыла б зусім іншы абарот. У любым выпадку здарылася тое, што здарылася. Насьледкі мы ведаем.

Так ці інакш, рэакцыя Бога на ахвяры братоў зьяўляецца найлепшай інтэрпрэтацыяй прынцыпу: кожнаму паводле заслугаў. Гэты прынцып у выніку няўдалай фармулёўкі пазьней тлумачыўся няправільна. Слова «заслугі» памылкова наводзіць на думку, што пры вызначэньні ўзнагароды пад увагу бярэцца толькі намаганьне чалавека, колькасьць укладзенай працы і добрай волі. Пры такой сыстэме, безумоўна, ахвяры абодвух братоў былі б роўнымі, бо кожны даў тое, чым валодаў у выніку ўстаноўленага падзелу працы: адзін кукурузу, другі бараноў. Але якраз тут Бог выявіў сапраўдную сутнасьць справядлівасьці. Справядлівасьць пры вызначэньні ўзнагароды ня можа разрозьніваць аб’ектыўных умоваў, пры якіх праца або «заслугі» даюць вынік, — яна ня можа браць пад увагу тое, што некага доля зрабіла аратаем, а некага жывёлагадоўцам. Яна прымае ў разьлік толькі аб’ектыўныя вынікі працы. У рэшце рэшт Каін, відаць, мог пастарацца б аб нечым лепшым, у найгоршым выпадку ён мог абакрасьці свайго брата і здабытым скласьці Богу ахвяру; гэта не было б вельмі добра, але, канечне, значна больш абачліва ў сэнсе насьледкаў, чымся тое, што здарылася, зрэшты, можна меркаваць, што і Бог скрозь пальцы паглядзеў бы на дробную правіну, зь якой бы ён сам атрымаў спажытак. Але Каін — не! Ён хацеў быць сумленным і прынёс, што меў, а потым ня вытрымаў, ня мог зьнесьці несправядлівасьці, якую, на яго думку, ён перажыў. І фактычна выявіў або непасьлядоўнасьць, або невуцтва і наіўнасьць. Калі ведаў наперад, у чым палягае справядлівасьць, але наважыўся паводзіць сябе сумленна, павінен быў вытрымаць гэтую ролю да канца і не дазволіць захапіць сябе злосьці з-за тых фактаў, якія можна было лёгка прадбачыць. Калі ня ведаў — выявіў нагэтулькі крайнюю наіўнасьць, што па сутнасьці і ня варты літасьці.

Мараль: трэба разьлічваць на ўзнагароду паводле рынкавай цаны, а не паводле таго, колькі працы мы ўклалі ў канкрэтную рэч. Гэта было даведзена многімі вучонымі — у тым ліку Карлам Марксам, — ня кажучы ўжо аб штодзённым жыцьці. Наш прыяцель ці брат возьме, можа, пад увагу нашую добрую волю, стараньні, намаганьні і зычлівыя памкненьні, але ня прыяцель і ня брат прыдумаў справядлівасьць, якая зьяўляецца грамадзкім або боскім творам, і ў любым выпадку ёсьць законам, які зважае на плён нашых дзеяньняў, а не на нашы інтэнцыі. Трымаючыся гэтага прынцыпу, мы можам даставіць сабе нямала шчасьця: кожны нечаканы грош звыш рынкавай цаны мы будзем уважаць за надзвычайную спагаду лёсу; але дакуль мы будзем наперад зважаць на тое, што атрымліваем яго насуперак справядлівасьці, мы будзем жыць у несупынным засмучэньні, будзем жывіць крыўду да ўсяго сьвету і ўрэшце можам уласнага брата забіць ад злосьці.

4. Ной, або Спакусы салідарнасьці

Калі Бог урэшце вельмі запозьнена пашкадаваў, што стварыў чалавечы род, і пад уражаньнем насьледкаў уласнай легкадумнасьці наважыўся патапіць свае няўдалыя падабенствы, ён палічыў, як вядома, Ноя за адзіную фігуру, якой варта было ацалець. Пры гэтым ён зрабіў адну безразважнасьць і адну несправядлівасьць. Безразважнасьць — бо ён мог ужо нагэтулькі ведаць людзей, каб прадбачыць, што калі хоць адна чалавечая пара застанецца на зямлі, усё пачнецца зноў і за колькі гадоў вернуцца ўсе клопаты. Несправядлівасьць — бо раззлавалі яго толькі чалавечыя злачынствы, дык жа нашто было выгубляць усю жывёлу, якая ўсё ж не была вінаватая.

Але мы ня будзем удавацца ў гэтыя падрабязнасьці. Нас цікавіць нешта іншае. Нас цікавіць Ной.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x