Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ной быў лісьліўцам бязь меры. Калі настаўнік, аб якім з пэўных крыніц вядома, што ён надзвычай гняўлівы, зайздросьлівы, помсьлівы і схільны да злосьці, кідае перуны на ўсю клясу і толькі аднаго вучня абсыпае пахваламі, можна бязь цяжкасьці здагадацца, якіх памераў сягала прыслужніцкая лісьлівасьць такога прывілеяванага гадунца. Але і Ной меў іскру сумленьня ў сэрцы. Дакуль таргі з Госпадам канчаліся толькі крыкам і пагрозамі, ён убіваўся ў яго ласку, дагаджаў яму і лісьлівіў. Але ўрэшце ён убачыў, што справа набывае небясьпечны абарот — гаворка ішла ўжо аб жыцьці чалавецтва. Ной доўга разважаў над сваёй сытуацыяй: з аднаго боку, элемэнтарная чалавечая салідарнасьць не дазваляла яму адрывацца ад сваіх братоў і сясьцёр, якім пагражала выгубленьне, і карыстацца апекай якраз таго тырана, які нішчыць усю радзіну і сяброў. «Сумленны чалавек, — гаварыў ён сабе, — у гэтай сытуацыі павінен пайсьці разам з засуджанымі на сьмерць і падзяліць іх лёс, замест таго каб прымаць ласку ў таго, хто іх перасьлядуе. Калі нават яны былі вінаватыя, было б непрыстойна кідаць іх усіх у няшчасьці і ратаваць сваю шкуру. Нягледзячы на ўсё, — думаў ён, — я больш чалавек, чымся Бог, і мяне абавязвае чалавечая салідарнасьць. Але з другога боку — я цяпер адзіны шанец адраджэньня чалавецтва» . Бог выразна паказаў яму, што не плянуе пакінуць пасьля пагрому нікога, апрача яго і ягонай найбліжэйшай радзіны (за выключэньнем братоў і сясьцёр). «Калі я наважуся, — казаў сабе Ной, — на добраахвотную сьмерць у імя чалавечага братэрства, тым самым зьнішчыцца адзіная магчымасьць адраджэньня сьвету; а зь іншага боку, калі гэта не найлепей уладкаваны сьвет, то ці варта, каб ён існаваў» . Вось дылема Ноя — учыніць зраду або выклікаць канец сьвету. Ніхто яшчэ не ставіўся перад такім жудасным выбарам; ніводны чалавек не трапляў у такую сытуацыю, калі лёс чалавецтва сапраўды залежыць ад яго рашэньня, пры тым, што ацаліць чалавецтва ён можа толькі сваім маральным зьнеслаўленьнем. «Праўда, — меркаваў Ной, — калі я наважуся ўрэшце на сьмерць для захаваньня перад самім сабой свайго гонару — ніхто празь мяне ня будзе больш пакутаваць, бо было б бессэнсоўна казаць, што я прынясу крыўду сваім неіснуючым нашчадкам таму, што яны так і ня зьявяцца, і ў 1749 годзе ад стварэньня сьвету (такая дакладная дата патопу) ці, інакш, у 2011 годзе да нараджэньня Хрыста было б наіўна меркаваць, што я раблю нешта кепскае толькі таму, што ў 1957 годзе пасьля нараджэньня Хрыста, гэта значыць праз 3968 год, ня будзе нікога, хто б мог апавесьці аб маім геройстве. Таму, відаць, найлепей будзе паводзіць сябе прыстойна і адначасна пакончыць раз і назаўсёды з гэтай блага прадуманай авантурай. Але з другога боку — я не магу пазбыцца думкі, што існаваньне сьвету зьяўляецца нечым вартым, мэтай, якая сама зь сябе вартая намаганьняў; я ня ў стане гэтага абгрунтаваць, і ніякія рацыянальныя аргумэнты не прыходзяць мне да галавы, аднак гэтае перакананьне нагэтулькі ўкарэненае ўва мне, што я ня ведаю, як адмовіцца ад яго» .

Пасьля доўгіх ваганьняў Ной вырашыў, што возьме на сябе ганьбу татальнай зрады чалавецтву, калі толькі гэтым можна захаваць чалавецтва. У гэты час, пасьля доўгіх рэфлексіяў, ён быў ужо зусім іншым чалавекам. Ён пачаў саромецца былой лісьлівасьці і добра разумеў памылкі і пралікі таго жыцьця. Цяпер ён пачаў думаць шырэй: «Наколькі больш ахвотна я пагадзіўся б на ганьбу дзеля захаваньня сьвету, каб жа ня тое, што я захоўваю сьвет у сваёй уласнай асобе і атрымліваю карысьць ад свайго ўчынку. Бо ніхто ня дасьць мне веры, што я дзею зь іншых матываў, а не дзеля ратаваньня самога сябе — тым больш выходзячы з такой высокай грамадзкай думкі, якую я прышчапіў да сябе» . Пазыцыя Ноя сапраўды была гераічнай — ён згадзіўся паглыбіць сваю ганьбу сьвядома. Калі ён паведаміў братом і знаёмым аб сваім рашэньні, усе адвярнуліся ад яго з пагардай і падумалі, што Ной папросту застаўся такім, якім яго ведалі, — непапраўным лісьліўцам. Нікому не прыйшло да галавы, наколькі драматычным было яго рашэньне. Ной з пакорай вытрымаў гэта. Але вырашыў, што за гэта адпомсьціць Тырану — узгадуе сваіх дзяцей такім чынам, што ўжо пасьля некалькіх пакаленьняў усе бунты і закалоты папярэдняй эпохі зблякнуць у аччу дэспата перад новымі падзеямі, нашчадкі Ноя будуць бандай свавольных і непапраўных бунтаўнікоў, заўзятых блюзьнераў і стануць вечнай дакукай Валадару. Так і здарылася, хаця Ной ужо гэтага ня бачыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x