Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На думку Лэндза, наперад калёны бегуноў Эўропу выштурхнула тое, што было вынайдзенае вынаходзтва. І тут ён зноў спасылаецца на Сьміта: умоваю попыту на інавацыі быў пераход да таварнай эканомікі і сыстэматычнае расшырэньне рынку. Пад канец Сярэднявечча, адначасна з вызваленьнем ад прыгону і паступовым пераходам да чыншавай эканомікі, мы назіраем у Заходняй Эўропе тэхналягічны выбух. Здаўна вядомаму вадзяному млыну знаходзяць новае прыстасаваньне. Лэндз надзвычай высака ацэньвае вынаходзтва акуляраў, якія на пачатку XIV стагодзьдзя масава вырабляліся ў Італіі, — яны ня толькі падаўжалі прадукцыйны век шмат якіх рамесьнікаў, але й адкрывалі новы абсяг дасьледаваньня навакольнага сьвету. Мэханічны гадзіньнік быў ня толькі ключом да новай мэханікі, але і вынаходзтвам велізманага палітычнага значэньня. Створаны напрыканцы XIII стагодзьдзя, ён пашырыўся з хуткасьцю маланкі, падрываючы царкоўную манаполію на вымярэньне часу. Царкоўны час быў часам «прыродным» , і больш як сто гадоў Царква не прызнавала д’ябальскага вынаходзтва. Такім чынам, у першыя часы новыя цуды тэхнікі напышліва ўзвышаліся на вежах ратушаў, узбуджаючы цікавасьць разявакаў і зьмяншаючы прычараваньне храмаў. Паступова не царкоўны звон, а гадзіньнік на ратушы стаў рэгуляваць час працы й публічных спатканьняў. Гэта была рэвалюцыя, значэньне якой не маглі ацаніць яе творцы. Але яе адчулі мусульмане, і, падобна да кітайцаў, адкінулі новае вынаходзтва, глыбака перакананыя, што не машына, а малітва мае рэгуляваць чалавечы час.

Разам зь зьяўленьнем мэханічнага гадзіньніка ў тэхніцы адкрываўся шлях да дакладнасьці і мініятурызацыі. Існуе цесная сувязь паміж мэханічным гадзіньнікам і цэлай гамай інструмэнтаў, якія адразу распаўсюдзіліся і ў мястох, і ў сёлах.

Чарговым вынаходзтвам, якое ў вялікай меры паспрыяла эўрапейцам у доўгатрывалым утрыманьні першынства ў эканамічнай канкурэнцыі, быў друк. Падобна да паперы, пораху і дзясяткаў іншых рэчаў, якія вынайшлі кітайцы, але ўдасканалілі і ўвялі ў агульны ўжытак эўрапейцы, друк стаў пашыральнікам навукі, тэхнічных і арганізацыйных вынаходзтваў.

Адкуль гэтая розьніца ў падыходзе, адкуль узялося гэтае зацікаўленьне навакольным сьветам і тэхнікай і як вынік гэты попыт на новыя вынаходзтвы? Перш як утварыўся адносна вялікі рынак з грашыма і кліентурай, яму папярэднічала традыцыя атэнскай дэмакратыі, а пасьля хрысьціянскага двоеўладзьдзя. Хрысьціянская Эўропа не зазнала дэспатычнай манаполіі рэлігійнай ці палітычнай улады. Богу богава, кесару кесарава. Апрача таго, з двума панамі заўсёды лягчэй. Усходні дэспатызм, які Лэндз называе гідраўлічным, меў, аднак, свае градацыі. Японцы, якія перанялі пісьмо, рэлігію і большую частку тэхнічнай культуры ад кітайцаў, ня мелі маральнага супраціву, прымаючы навацыі і ад іншых. Яны зь першага моманту захоплена зрэагавалі на эўрапейскія вынаходзтвы, да таго ж ня толькі што да самой тэхнікі, але і што да папулярызаванай пры яе пасярэдніцтве рэлігіі. Хто ведае, якім бы быў далейшы лёс Японіі, калі б ня поўная шчырасьць прыбышоў з Эўропы, якія паінфармавалі, што заглабаньне новых краін — вельмі лёгкая і зручная справа дзякуючы дапамозе тых, хто спавядае новую супольную веру. У такой сытуацыі японцы забілі зь дзьве сотні белых і не адзін дзясятак тысяч раскосых хрысьціян і спынілі ўсё гэта на некалькі стагодзьдзяў. І што самае дзіўнае: іхная гатовасьць пераймаць навінкі ад іншых ператрывала гэтую досыць доўгую пярэрву.

Надзвычай павучальна прасачыць, як эканамічнае першынство пераходзіла ад адной краіны Эўропы да другой. Неймаверныя посьпехі італійскіх мястоў, Францыі, маленькай Партугаліі, Гішпаніі — і страта гэтай перавагі амаль неўзабаве, тады, калі Царква ставалася адзіным вартаўніком якой-любя праўды. Рэлігійная артадаксальнасьць прыводзіла, з аднаго боку, да выбуху ксэнафобіі (як рэлігійнай, так і этнічнай), зь іншага — да хваравітай падазронасьці да ўсяго новага. Люстрацыі падлягала ўсё наскрозь, а асьветныя ўстановы дбалі перадусім пра тое, каб вынішчыць нездаровую цікаўнасьць. Наступствы не прымусілі чакаць: абязьлюджваньне мястоў, уцёкі спэцыялістаў у іншыя краіны, расавыя і рэлігійныя чысткі, якія спустошылі банкаўскую сфэру, гандаль, мэдыцыну і г.д., абыякавасьць да навукі і скарачэньне рынку. Неўзабаве ўсе гэтыя зьмены даюцца ў знакі таксама пры арганізацыі і ўзбраеньні войска. Сьвяты Дух быў на баку езуітаў, але рахункі за стаўку на неталерантнасьць аплочвалі падданыя багабойных валадароў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x