Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тымчасам мудрасьць супольнасьцi вымяраецца тым, у якой ступенi яна патрапiць высваiць для сябе гэтых iншых людзей, зразумець i ацанiць iх адметнасьць, даць iм належнае месца ў собскай структуры i не зьмяняць iх на свой капыл сiлай сваёй собскай любосьцi, а наадварот, для супольнага дабра захоўваць iхную адрознасьць. Хiба не бывала так, што прысутнасьць паэты, песьняра, блазна або юродзiвага ня толькi ня несла за сабой пагрозы для супольнасьцi, але i нават стаяла на яе варце?

Вось жа мабыць сярод гэтых людзей можна знайсьцi такiх, якiя недзе глыбака носяць выпiсанае iмя: аматар. Аднак гэта вялiкае абагульненьне, якога не дастаткова. Гэта таксама было б занадта проста. Я прывёў чарговы троп, што, як я зацемiў уперад, падаецца мне блiжэйшым, чымся апазыцыя «прафэсiйнае — аматарскае» , i якi ўводзiць нас у цiкавейшы кантэкст, але i ад яго мы павiнны адмовiцца. Бо я iмкнуся ня столькi да вылучэньня канкрэтнай постацi, якую можна будзе атаясамiць з аматарам, колькi да прасочваньня канкрэтнага шляху досьведу i пошуку, якi пацягне за сабой адмысловую прысутнасьць у сьвеце i спосаб ацэнкi. Я хацеў бы пытацца пра гэта ўсё, паклiкаючыся на розныя прыклады.

Можа быць аматар — гэта нейкая частачка ў нас, у кожным з нас, якая дыхае, дамагаецца выйсьця, сьведчаньня, якая накiроўвае нас або зацiскаецца намi, якую трэба баранiць i быць сьвядомым яе? Таму я буду гаварыць аб этасе аматара, а не аб аматару-постацi, якая да таго ж мае яшчэ розныя гiстарычныя каранi, мае свае мiты, як, прыкладам, мiт валацугi або музыкi. Нехта мне сказаў, што мы павiнны адмовiцца ад такiх уяўленьняў. Я падкрэсьлiваю гэта з такiм нацiскам таму, што ўсе мы маем гэтую слабасьць, якая лёгка аддае нас у валоданьне розным мiтам, i якраз ад гэтага я хацеў бы абаранiць свайго аматара. Таму аб этасе аматара трэба прамаўляць як мага больш дэталёва, канкрэтна, дарма што цяжка было выбраць словы, хаця ў мяне ёсьць пачуцьцё, што гэта праблема, аб якой мы дагэтуль мала ведаем. I нават тыя, хто дзеiць у абсягу гэтага этасу, ня маюць выразльвага ўяўленьня аб ягоных абрысах, ня ведаюць, як яго трэба баранiць i ў якi момант гэты этас iзраджвае.

Этас у грэцкай традыцыi азначаў жыцьцё ў адпаведнасьцi з узвычаеньнямi, пэўны спосаб прысутнасьцi чалавека ў сьвеце. I недзе на пачатку гэтай традыцыi этас атаесамляўся з паймом дайманiёна. Яшчэ Гераклiт сказаў, што этас чалавека ёсьць ягоным дайманiёнам. А дайманiён — гэта звышнатуральная прысутнасьць у чалавеку, нутраны голас, якi гучыць у iм ад нараджэньня. Грэцкае шчасьце, эўдаймонiя, даслоўна азначае мець добры дайманiён, а дакладней — разпазнаць свой дайманiён, умець яго назваць. Шчасьце загэтым — насьледак здольнасьцi разпазнаваць свой нутраны голас. I якраз да так зразуметага этасу я буду апэляваць. Не набыцьцё здольнасьцi жыць згодна з узвычаеньнямi, з пэўнай формай, прынятай у грамадзтве, у культуры, а нутраны голас, ад нараджэньня прысутны ў чалавеку.

Аматар «дзеiць так, як яму падказвае сэрца» , «заўзятар» — хто ж не хацеў бы падпiсацца пад такiм значэньнем гэтага слова. Але цi азначае гэта што-небудзь сёньня? I як суадносiцца тое, што аматарскае, з нашым прыватным жыцьцём, з канкрэтнай мастацкай працай, якая нас гэтта цiкавiць.

Так склалася, што ў дачыненьнi да многiх людзей пазыцыя аматара жывая i творчая ў маладым узросьце. Тады яе лягчэй высваiць, яе лягчэй баранiць. Групы, якiя ўзьнiкаюць у абсягу аматарскага этасу, нашмат лепей даюць сабе рады напачатку, у момант пабудовы, у момант дзеяньня iх маладой сiлы. А пасьля надыходзiць вельмi цяжкi пэрыяд, калi павялiчваюцца гады i досьвед, але пачынае не ставаць сiлы, якая дагэтуль паступала ад практыкаваньня этасу. Узьнiкае такая мяжа, за якой пачынаецца пэўная бездапаможнасьць i нямогласьць.

Гэта можа быць зьвязана з узростам групы або канкрэтнага чалавека, але неабавязкова. I тады мае месца наступнае: культура, назавем яе афiцыйнай, пачынае выяўляць сваю магуту, прывабнасьць i ўцягваць у свае сеткi. Чалавеку, якi апыняецца ў такой сытуацыi, вельмi цяжка супрацьстаўляць свае аргумэнты таму, што ўпэўнена стаiць на грунце афiцыйнай культуры, на грунце сваёй прафэсii, што мае празрыстыя культурныя i грамадзкiя абмежжы. Ён чуецца ў небясьпецы. У гэтай сытуацыi ён часта пагаджаецца на кампрамiс. Гэта яшчэ адна канфрантацыя юнацкiх летуценьняў з рэальнасьцю штодзённага жыцьця, з дарослым жыцьцём i грамадзкiм абавязкам. Ён паступова прымае аргумэнты, ён ужо мае напагатове зручнае апраўданьне, ён няўзнак пакiдае сваё месца i зусiм ня чуе ўздыху палёгкi тых, хто прынадзiў яго да сябе, палёгкi, што вось яшчэ адзiн далучыўся да iх, у чарговы раз засьведчыўшы, што ўсё ў парадку, што так i трэба, што iнакш i быць ня можа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x