Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе мы ведаем з жыцьця сытуацыю язды «зайцам» . Iснуюць людзi, якiя могуць гэта зрабiць, якiм шматкроць удаецца праехаць на аўтобусе без талёнаў. Ёсьць таксама i такiя, якiя толькi раз ня будуць мець талёнаў, i адразу зьявiцца кантралёр ды аштрафуе iх. Гэта аматары. Iм нiколi не ўдаецца праехаць «зайцам» .

Можа быць нехта, хто слухае мяне дагэтуль, зробiць з маёй прамовы такую выснову, што трэба перастаць працаваць, пачаць пагарджаць любымi здабыткамi, кнiгi аднесьцi ў сьвiран, перастаць адказваць як на закiды з боку грамадзтва, так i на ўсе аргумэнты тых, хто атакуе нас за аматарства, ну i... вынiк гэтага быў бы сумны. Я ўпэўнiваю вас, што безь вялiкiх цяжкасьцяў можна знайсьцi прыклады, што выкрываюць дэградацыю аматарскага серадовiшча, дзе навiдавоку танная спантаннасьць, сьляпое самазадавальненьне, беспрычыннае ўнiканьне ад працы, дзе за грош можна купiць усю так званую альтэрнатыўнасьць. Выбiраючы iншую аргумэнтацыю, я зважаю на час, у якi нам давялося сустрэцца. Я магу ўявiць сабе iншы час, калi б адчувалася вялiкая патрэба гаварыць аб напружанай тэхнiчнай працы, аб атрыманьнi прафэсii, аб пагонi за ведамi. Аднак сёньня гэтыя словы ня маюць сапраўднай вагi, яны падпарадкоўваюцца сiлам прыцягненьня гэтага сьвету, сiлам унiфiкуючым i агрэсiўным, якiя, як i кожны наркотык, дастаўляюць асалоду, высмоктваючы зь людзей мазольную працу, i ўрэшце кiдаюць iх, абсалютна зьнясiленых. Праца зьдзяйсьняецца ў вялiкiм стрэсе i напружаньнi, на мяжы вытрываласьцi, але ейная энэргiя самазьнiшчаецца. Нешта iншае забываецца, нешта застаецца ў абсягу нашай гаспадаркi, як засыпаная студня. Якраз гэта не дае спакою тым, хто шукае вытокi, усiм Падарожнiкам Усходу. На досьвiтку яны ўстануць iзноў i возьмуцца за цяжкую працу. Бо дзьве стралы павiнны дасягнуць мёртвага пункту, каб у iм пачала вiраваць новая магута: першая — гэта незалежнасьць, адмова; другая — гэта страла, якая пацьвярджае гэтую незалежнасьць. Гэта дакладна так, як у вершы Аляксандра Вата пад назвай «Гёльдэрлiн» : «пацьвердзiць сваю незалежнасьць» . Адно цяпер выяўляецца другi бок таго, аб чым дагэтуль гаварылi, бок напружанай увагi, намаганьня, спраставанага на дацьцё сьведчаньня, на канчальную адказнасьць за тое, што робiцца. А гэта найцяжэйшая праца. «Адмовай уходаць» — гэта яшчэ раз Цьвятаева. Я не змагу шмат сказаць аб гэтым другiм боку, але думаю, што гэтага i ня трэба. Аб гэтым найбольш сказаў, мабыць, Гесэ ў аповесьцi аб Кнульпу. Гэта сапраўды найпрасьцейшая рэч, найпрасьцейшы ў сьвеце рытуал — увага, услухоўваньне ў нутраны голас, вольны ад усялякай iдэалёгii, адкрыты для прасторы таямнiцы.

На заканчэньне адзiн трывожны анэкдот з «Жыцьцяпiсаў» Плютарха, якi ёсьць яшчэ адной спробай наблiзiцца да сакрэту этасу аматара: «Калi Антыстэнэсу было паведамлена, што Iсмэнiяс выдатна грае на флейце, першы слушна адказаў: значыцца, ён больш не прыдатны да нiчога; у адваротным выпадку ён ня граў бы так добра» .

Тэкст перакладзены паводле аўтарскага рукапісу.

Ад межаў да самога цэнтру, або Эўрапейцы ў пошуку тоеснасьці

Яшчэ зусім нядаўна, у шэсьцьдзясятыя гады, Заходняя Эўропа імкнулася да скасаваньня межаў, што падзяляюць людзей, дзяржавы і нацыі. Дынамічнае разьвіцьцё сучаснай тэхнікі, а таксама ўзрастаючая колькасьць праблем, вырашэньне якіх было магчыма толькі па-над межамі, — такіх, як экалёгія ці бясьпека — усё гэта, здавалася, пацьвярджала прадказаньне МакЛюэна аб «глябальнай вёсцы» , сусьветнай супольнасьці, у якой межы страцяць усялякае значэньне. Гэтаму спрыяла перакананьне, што дзякуючы гэтаму разьвіцьцю падзеяў зьнікнуць этнічныя канфлікты і ўсялякі нацыянальны сэпаратызм. Падобнае цьверджаньне можна было знайсьці і на Ўсходзе кантынэнту ў камуністычнай ідэалёгіі, толькі там вызваленьнем ад нацыянальных фобіяў павінен быў стаць новы, уніфікаваны чалавечы выраб — «homo sovieticus» . Усходні інтэрнацыяналізм у сапраўднасьці аказаўся адно абалонкай, за якой крыўся пасьлядоўна культываваны тут шавінізм. Гэты факт найзырчэй выкрывалі межы «братніх дзяржаваў» , што ашчэрваліся нянавісьцю і варажнечай. Гэта былі своеасаблівыя палосы-зоны, да якіх было страшна набліжацца. Падарожнік, у якога ўсе дакумэнты былі ў парадку, які ня вёз ніякай кантрабанды і які ня меў з сабой нават забароненых кніг, на мяжы пачуваўся вінаватым, зьняважаным і прыніжаным. Жыхар дзяржаваў з гэтага боку бэрлінскага муру з зайздрасьцю спасьцерагаў працэсы, што адбываліся ў Заходняй Эўропе. Сьвет адкрытых межаў сымбалізаваў свабоду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x