Цната чаканьня, часам насуперак усякай лёгiцы, аддае аматара ў валадараньне iншага часу, аддае яго абсалютна ў iншыя рукi. Праўда, тады гэта немагчыма зьнесьцi i гэта можа разьюшыць чалавека, як гэта i зрабiў Барыска з сваiмi здольнiкамi. Не вядома, чаго ён чакае i чаго хоча. Падобнае было з адным цадыкам з Пшысухi, якi нiколi не распачынаў малiтвы ў прызначаныя для гэтага гадзiны i несупынна нечага чакаў, дарма што ягоныя вернiкi ўжо даўно былі сабраліся ў бажнiцы. А каго слухаў або чым кiраваўся Сталкер, герой iншага фiльму Таркоўскага, абiраючы такi, а ня iншы шлях па зоне, такi, а ня iншы час i спосаб дасягненьня канцавога пункту? Гэта ўсё, безумоўна, раздражняе людзей, якiя пацiскаюць плячыма або стукаюць сябе ў лоб. Тымчасам аматар найбольш баiцца зусiм не таго. Працытую яшчэ раз Цьвятаеву: «Баяцца не чарнавiка, пакрэмзанага падчас розных пошукаў, ня белага аркуша, а собскага i свавольнага аркуша» .
Iснуе яшчэ шмат сытуацыяў, у якiх аматар з такiм сваiм спосабам дзеяньняў i цанаваньня будзе спракуджвацца людзям, паступаючы часта несправядлiва, без талеранцыi, выклiкаючы злабу i агiду. Прыкладам, яго цяжка пераканаць добра выконваць рэчы, абапёртыя на прынцыпе дасканаласьцi. Бывае, што, назiраючы iх, ён ня можа перамагчы, сарамотнiк, пачуцьця нуды i ўпорыста бачыць трагедыю, цi хоць рэшткi яе ў тым, зь якой рупатлiвасьцю тут стараюцца прадухiлiць памылкi i слабасьцi. Больш таго, з выкананых рэчаў ён можа, дрэнь такая, выхапiць найгоршае, вычварнае i слабейшае. I не дапаможа спэцыялiст, якi будзе яму тлумачыць, што гэта слабая якасьць, толькi часовая няўдача, што ёсьць жа i лепшае... Ён усiм сэрцам будзе баранiць тое, што коле вока кожнаму спэцыялiсту.
Тое самае датычыць i гiсторыi, аб якой клапоцяцца, што, зрэшты, i зразумела, так шмат прызнаных i заслужаных людзей. Ён тым часам як бы не зацямляе, адкiдае яе i ацэньвае iнакш. У гэтым ён нагадвае мацi — там, дзе сьвет для ейнага сына бачыць шчасьце, яна зацямляе толькi няшчасьце. Але цi патрапiць сьвет пакахаць ейнага сына? Цi мае сьвет сэрца?
Калi крытычна ацанiць усе гэтыя заганы аматара, то цяжка запярэчыць, што гэта якраз яны абцяжарваюць ягоны ўдзел у вялiкiм спадужнiцтве, што разгортваецца ў абсягу мастацкай працы i ў якiм ён можа i хоча браць удзел. Тымчасам адшчапенства цягне за сабой далейшыя насьледкi. Паспрабуй не працаваць, i абачыш, што такая пазыцыя збоку выглядае лёгкай. Празь нейкi час гэта можа ўяўляць iстотнае заданьне: нiчога не рабiць. Якраз цяпер, калi такi магутны ўцiск амбiцыяў, пагонi, здабыцьця, якраз цяпер на пытаньне: што робiш? адказаць: нiчога не раблю; над чым ты працуеш? над нiчым; што ўмееш? нiчога ня ўмею. Гаворка iдзе аб па сутнасьцi зададзеным самому сабе пытаньнi. Хто я ў той момант, калi я ўсё аддаю, нiчым не валодаю, нiчога ня ўмею, да нiчога не iмкнуся? Цi ёсьць я яшчэ? Цi маю сваё iмя? Аматар узмацняецца ў такi момант. Ты можаш шмат гадоў сумленна над нечым працаваць, можаш многаму навучыцца i шмат дасягнуць, але ў жыцьцi прыйдзе такi момант, калi ты ўсё аддасi, калi табе давядзецца аддаць гэта ўсё за бесцань, за фiгу з макам. I калi ты i надалей будзеш стаяць на сваiх нагах, калi не затрэцца тваё iмя, гэта значыць, што ўсе гэтыя гады ты працаваў над нечым зусiм iншым, нечым непараўнальна больш важным, чымся нейкiя званьнi i палажэньне ў сьвеце.
Гэта наша сустрэча ў Чарнай Дамбруўцы мае ў сваёй назьве слова «тэатар» , але я, калi шчыра, ня бачу спасярод нас нiводнага актора, сцэнографа або рэжысэра. У сэнсе такога iмя ў жыцьцi. Я мяркую, што аматар, нават калi б ён хацеў так паставiць справу, гэта значыць, атаясамiцца зь нейкiм з гэтых вызначэньняў, заўсёды ляжа на полi бiтвы. Таму што нават калi б ён усё жыцьцё iнтэнсіўна рыхтаваўся, дасягнуў вялiкай прафэсiйнасьцi, якая б магла б супернiчаць з прафэсiйнасьцю найлепшага адумыслоўцы, i калi б нават гiсторыя пацьвердзiла ягоныя дасягненьнi, то для яго самога, для ягонага нутранога голасу, жыцьцё было б нязьдзейсьненым. Я ня ведаю, чаму так здараецца. Можа надзвычай вялiкай стала туга? Можа ёсьць нейкая доля праўды ў гэтай прыпавесьцi аб перапоўненай Богам чалавечай судзiне? У кожным разе аматар мусiць шукаць сваё iмя, сваю таямнiцу ня там, дзе ўсе. Ёсьць шмат шляхоў. Я б надаў вагу таму, якi вядзе празь непадзельнасьць творчай працы аматара зь ягоным жыцьцёвым этасам, з тым, як ён прысутны ў кожную часiну свайго жыцьця. Тут нельга нiчога адасобiць цi схаваць. Нiколi аматар не схаваецца за свае здабыткi, нават самыя дасканалыя. Кожная заслона ў выглядзе формы або майстэрства стаецца празрыстай. Калi нешта будзе не ў парадку зь ягоным жыцьцёвым этасам, гэта будзе праглядацца i праз найбольш дасканалую гульню i тэхнiчнае ўмельства. Такое ўжо ў яго наканаваньне.
Читать дальше