За апошнія тры гады прыгатаваў да друку і выдаў наступныя кнігі — «Czesław Miłosz, Traktat moralny. Traktat poetycki. Rozmowa-wstęp Czesław Miłosz, Aleksander Fiut i Andrzej Franaszek. Przypisy Aleksander Fiut» (1998), «Czesławowi Miłoszowi — poeci. Antologia. (Wydawnictwo Baran i Suszczyński, 1996), «Poznawanie Miłosza 2» (Wydawnictwo Literackie, 2000).
Сучасная польская літаратура, якую аналізуе Ф’ют, ёсьць сьведчаньнем эпохі, хворай на комплекс ідэнтычнасьці. Тым самым «пытаньне пра тоеснасьць» сыгналізуе, з аднаго боку, «сьмерць гістарычнага чалавека» (Лешак Калакоўскі), укарэненага ў супольнай мінуўшчыне, і, з другога боку, пачаткі новага, мадэрнага самавызначэньня індывіда.
У аснову зьмешчанага ніжэй тэксту быў пакладзены рэфэрат, спавешчаны 25 кастрычніка 1994 году падчас сэсіі ў Кракаве пад назовам «A Chance for Opening Up or Threat of Isolation? Central-Eastern European Writers in a New Political Setting» .
Пераклад зьдзейсьнены з ласкавага дазволу аўтара і рэдакцыі часопісу «Krasnogruda».
Этас аматара
Мы жывем у сьвеце, у якiм слова «прафэсiяналiзм» набывае ўсё большае значэньне. Проста адчувальным стаецца прэс неабходнасьцi прафэсiйнай працы, прафэсiйнага падыходу да сваiх заняткаў. Таму з паймом «аматарскае» зьвязваецца ўсё, што найгоршае: адсутнасьць кампэтэнцыi, аўтарытэту, гарантыi добрай якасьцi i г.д. Але якраз сёньня абарона этасу аматара падаецца мне асаблiва важнай. Я разумею, што гэта можа датычыць невялiкага кола асобаў, але мяркую, што гэтта, у Чарнай Дамбруўцы, для гэтага этасу знойдзецца зразуменьне.
Аматар, якога я хачу тут абаранiць, ня ёсьць адным з полюсаў апазыцыi «прафэсiйнае — аматарскае» , «з дыплёмам — без дыплёму» , «iнстытуцыйнае — пазаiнстытуцыйнае» . Гэта было б занадта проста. Калi ўсё ж i трэба ўвесьцi нейкiя разрозьненьнi, то я б хацеў спаслацца на прыклад значна больш унiвэрсальны. Вось жа спасярод мадэляў чалавечага жыцьця вылучаюцца два тыпы: гаспадара, чалавека пры сродках працы, якi валодае ведамi, што i даюць яму грамадзкую i матэрыяльную пазыцыю, а таксама вандроўнiка, пiлiгрыма, паэта, песьняра, музыкi, «божага чалавека» . Таксама здавён чалавек быў сьвядомы прысутнасьцi двух шляхоў пазнаньня праўды: шляху, што вядзе праз рупатлiвыя, спраўныя студыi, набыцьцё майстэрства i прафэсiйнасьцi, а таксама шляху, што вядзе праз iнтуiцыю, цнату некарысьлiвасьцi, спантаннасьць i намаганьнi. I хоць шляхi гэтыя неўзаемавыключальныя, а вартасьцi, што цэняцца на адным, бываюць шанаваныя i на другiм, як, прыкладам, адкрытасьць сэрца, аднак вырашальнай у гэтым разрозьненьнi ёсьць доза, ступень выяўленьня пачуцьцяў, якiя перасягаюць пэўную мяжу. Вiдаць, Бог, як гаворыць паданьне, напаўняючы келіхі чалавечых iснаваньняў жыцьцём, некаторым зь iх далiў на некалькi капкаў любосьцi больш, перапоўнiўшы судзiну. Ня ведаю, або ўчынiў ён гэта дзеля няўвагi, або за гэтым крыўся далекасяжны замер. У кожным разе насьледак гэтага такi, што на сьвеце завiхаецца троху людзей, якiя ня могуць знайсьцi сабе дому, якiм цяжка вытлумачыць, у чым палягае рацыянальнае i што дзейсна прыводзiць да мэты, людзей, якiя не падпарадкоўваюцца iсным межам, нормам i кодэксам, якiя ўхапiлi нiткi шаленства i належаць толькi самiм сабе. Зь iмi шмат клопату. Часамi даходзiць да буйнамаштабных адкрытых канфлiктаў, як гэта мела месца ў сярэднявеччы, калi ўжо моцна закасьнелую шкарупiну iнстытуцыяў Царквы парушыла францiшканская стыхiя. Падобнае здарылася ў жыдоўскай традыцыi ў XVIII стагодзьдзi, калi ў падначаленую рабiнам супольнасьць вучоных у Пiсьме, паглынутую студыямi над торай i захаваньнем усiх прыказаньняў i забаронаў, улiўся бурлiвы вiр хасыдзкай навукi. Сiла такога вiру заўсёды спантанная, iрацыянальная, яна падобная да блiску iскры. Таму ў гэтым сьвеце так цяжка адштурхоўвацца ад яе. Таму яна i надалей будзе схiляцца перад довадамi тых, хто трымае тут уладу, хто будуе дамы i дзяржавы i хто ўжо саму ейную iдэю называе ўтапiчнай.
А нават так станецца, што магута бурлiвага вiру здабудзе тут сабе дах над галавой, уладу i ўстановы, яна адамрэ i хутка заменiцца собскай карыкатурай. Бывае, што носьбiтаў магуты бурлiвага вiру грамадзкасьць выштурхоўвае на заднi плян, перасьлядуе, не выказваючы найменшай волi да iх зразуменьня, i тады гэта можа быць нэгатыўнай, дэструкцыйнай для супольнасьцi сiлай. Будзе замацоўвацца толькi перакананьне аб небясьпецы i пагрозе, што зыходзiць зь iхнага боку. Ужо Плятон манiўся выгнаць паэтаў з сваёй Дзяржавы. Валадары гаспадарстваў XX стагодзьдзя шматкроць давалi сьведчаньне боязi перад магутой паэтаў, ужываючы крайныя сродкi: Гумiлёў, Мандэльштам, Лорка былi забiтыя, Бродзкi, як грамадзкi паразыт, высланы на прымусовыя работы. Прыклады можна было б множыць.
Читать дальше