Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але можа быць і так, што літаратура гэтага прасьцягу станецца адным із спосабаў пераадоленьня ксэнафобіі і прадухіленьня спакусаў нацыяналізму. Што будзе спрыяць лепшаму знаёмству народаў, якія цягам цэлых стагодзьдзяў хінуліся баржджэй да Рыму, Парыжу ці Вены, чымся да сваіх найбліжэйшых суседзяў. Перад ёй зьявіцца шанец прыгадаць культурныя зразы і традыцыі нават найменшых супольнасьцяў, якія не маглі поўніцай выявіцца пры камуністычнай мадэлі культуры. Спраўдзіць летуценьні аб Эўропе радзім — прынамсі, духовых. Сьцьвердзіць іншы варыянт быцьця эўрапейцам. У яе таксама ёсьць магчымасьць пасуліць адметнае, чымся вышменаванае, разуменьне тоеснасьці. Такое, якое б натуральна і гарманійна спалучала прывязанасьць да канкрэтнага месца на зямлі — з поўным зычлівага зацікаўленьня стаўленьнем да чужых. Пашану да чужой свабоды ажыцьцявіць собскі выбар — зь ясна акрэсьленым выбарам вартасьцяў, прызнаных найкаштаўнейшымі. Які б мёртвай статыцы ідэнтыфікацыі шляхам прыналежнасьці да нейкай групы супрацьстаўляў жывую дынаміку сувэрэннага самавызначэньня.

Яшчэ адна ўтопія! Можа быць. У кожным разе, і ў першым і ў другім прылучаю перад сярэднеэўрапейскай літаратурай адкрываюцца магчымасьці, якімі нельга пагарджаць. Няпраўда, што зьнікненьне таталітарнага Цыклёпу зрабіла яе мала цікавай і слабой, бо яна пачала рэпрадукаваць тыя ж самыя, што і іншыя літаратуры, стэрэатыпы. Ужо само апісаньне зьдзеяных на гэтым прасьцягу цывілізацыйных і культурных ператварэньняў магло б даць тэмы для некалькіх пакаленьняў. Як, зрэшты, і адказ на пытаньні: якім чынам узьнікала гэтая амальгама свойскіх і чужых элемэнтаў, часткова высваеных і часткова адкіненых? Якія былі спосабы або заканамернасьці абароны собскай культурнай спадчыны ад сыстэмы антывартасьцяў камуністычнага ладу? У якой ступені досьвед таталітарызму ўплываў на рэфлексіі аб собскай гісторыі і гісторыі ўсяго людзтва? Як, пазіраючы з гэтай пэрспэктывы, можна акрэсьліць істу эўрапейскасьці? Што прыносіць канфрантацыя поглядаў на Сярэднюю Эўропу звонку і на Заходнюю Эўропу зь Сярэдняй Эўропы? Карацей кажучы — трэба шукаць падобнасьці ў адметнасьцях і адметнасьці ў падобнасьцях. Формай пошукаў мог бы стацца рэалістычны раман або гратэскавая драма, дасьледаваньне ўзвычаеньняў або постмадэрнісцкі каляж — праблем і мастацкіх выяўленчых сродкаў, безумоўна, больш як дастаткова. Тым ня менш, польская літаратура дагэтуль ня выкарыстала гэтага шанцу. Яна ёсьць баржджэй сымптомам зьдзеяных ператварэньняў, чымся іхным сьведамым удзельнікам або крытычным сьведкам. Пасьля ўцёкаў зь сьвету ў ёй доўжацца ўцёкі з Польшчы — у постмадэрнісцкі кіч, культурны міт, глум з фэмінізму, стылістычную эквілібрыстыку. Пераходны этап? Канчальнае разьвітаньне з рамантызмам? Час пакажа.

Тэкст перакладзены паводле: Krasnogruda, № 6, 1997.

* Аляксандар Ф’ют— гісторык і крытык польскай літаратуры. Нарадзіўся ў 1945 г. у горадзе Жывец. Працуе ў Кракаўскім Ягелонскім унівэрсытэце прафэсарам катадры гісторыі польскай літаратуры XX стагодзьдзя. Доктар габілітаваны. Аўтар шэрагу выбітных працаў перадусім з абсягу літаратуразнаўства: «Доказ нятоеснасьці. Проза Вільгельма Маха» (Вроцлаў, 1976), «Вечны момант: аб паэзіі Чэслава Мілаша» (Парыж, 1987; Варшава 1993), «Пытаньне пра тоеснасьць» (Кракаў, 1995). Апошні твор ёсьць своеасаблівым працягам дасьледаваньняў, прысьвечаных Маху і Мілашу. У ім тоеснасьць прыцягвае аўтара як праблема, і ў поле разгляду трапляюць такія славутыя польскія пісьменьнікі, як Гамбровіч, Ват, Канвіцкі, Хвін і зноў Мілаш.

7–9 траўня 1996 году ўзяў удзел у навуковай сэсіі ў Прадоліне каля Быдгашчу, прачытаўшы спавешчаньне «Dwa spójrzenia na antyk: Kawafis i Herbert» . Матэрыялы сэсіі, падзеленыя на тры разьдзелы ( «Ku cezurom — wbrew cezurom» , «Ponad przedziałami czasu» , «Przestrzenie szczególne polskiej literatury» ), былі зьбертыя ў кнізе «Stare i nowe w literaturze najnowszej. Z problemów literatury polskiej po 1945 roku» .

Чалец рэдкалегіі часопісу «Kwartalnik artystyczny. Kujawy i Pomorze» . Супрацоўнічае з часопісам «Didaskalia» .

Чалец журы найбольш прэстыжнай польскай літаратурнай прэміі «Nike» .

Сталы ўдзельнік Міжнародных Гамбровіцкіх Фэстываляў — другога (адбыўся 7–11 чэрвеня 1995 году), трэцяга (11–15 чэрвеня 1997), чацьвертага (19–26 верасьня 1999). Падчас чацьвертага Гамбровіцкага Фэстывалю выступіў у дыскусіі на тэму «Гамбровіч і эсхаталёгія» .

Аўтар манаграфіяў «Moment wieczny» (Wydawnictwo Literackie, 1998) — дасьледаваньня, прысьвечанага паэтычнай творчасьці Чэслава Мілаша, у якім робіцца спроба спасьцігнуць сьветагляд паэта пры дапамозе паэтыкі яго вершаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x