Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тэкст перакладзены паводле: Podkowiański Magazyn Kulturalny, № 1 (12), 1996.

* Анджэй Тышка— сацыёляг культуры, дырэктар Інстытуту сацыялёгіі пры Варшаўскім унівэрсытэце. Апошняя публікацыя — кніга «Kultura jest kultem wartości» , выдадзеная ў 1999 годзе коштам Fundacjі Pomocy Antyk у мястэчку Каморуў.

У кнізе зьбертыя дасьледаваньні і нарысы на тэму грамадзкай аксіялёгіі, упаасобку закранаюцца пытаньні праўды і няпраўды ў сацыялёгіі.

Аляксандар Ф’ют*

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам

Ува Ўсходняй Эўропе заўжды пануе ліха.

Усходнюю Эўропу гэта захапіла.

Ува Ўсходняй Эўропе заўжды няміла.

Быў чалавек, і ўжо няма яго праз хвілю.

Ч. Мілаш. Нататнік: Пэнсыльванія.

Дзе насамрэч шукаць Сярэднюю Эўропу? На мапе? У гістарычнай памяці? У фантазіях? А можа ў літаратуры? І ці наагул варта яшчэ ўваскрашаць гэты тэрмін, калі дыскусіі, якія ён спараджаў, згасьлі, а палітычна-грамадзкія рэаліі нагэтулькі далекасяжна зьмяніліся? Пагатоў, што ад самага пачатку існаваньне Сярэдняй Эўропы падавалася прынамсі ілюзорным, выклікала цэлы шэраг пярэчаньняў. «Я дапускаю, што існуе нешта такое, як Сярэдняя Еўропа» [158], — пісаў Чэслаў Мілаш, а Даніла Кіш канстатаваў, што «яна ўсё больш нагадвае сёньня гэнага цмока з Алка ў «Атоку Пінгвінаў» Анатоля Франса <...> ніхто з тых, хто цьвердзіў, што яго бачыў, ня мог сказаць, як ён выглядае» [159]. Для Кундэры гэтая частка кантынэнту была «разарваным Захадам» [160], для Бродзкага — «заходняй Азіяй» [161]. Бо, у ісьце, Сярэднюю Эўропу можна прыблізна геаграфічна лякалізаваць, але далей пачынаюцца ўласна рупаты. Ейны прасьцяг і анталягічны статус і надалей застаецца досыць неакрэсьленым, межы размываюцца і капрызна блытаюцца. Калі ўявіць сабе фізычную мапу ўсёй Эўропы, на якую нехта пасьлядоўна накладвае празрыстыя клішы, якія пасьлядоўна вылучаюць уплывы Рыму і Бізантыі, лацінскай і старацаркоўнаславянскай мовы, каталіцызму і праваслаўя, вымалёўваюцца абшары заняпалых каралеўстваў і зьніклых імпэрыяў, рухі пэўных нацыянальных групаў і рэлігійныя асяродкі, ня кажучы аб засягу камунізму, — у пэўны момант лініі пачынаюць размывацца і блытаюцца. Гэта, без сумлеву, якраз тут. Тут, дзе найбольшая заблытанасьць і згушчанасьць, месьціцца Сярэдняя Эўропа.

Ці варта, аднак, і надалей настойваць на гэтым пайме? Так, адказвалі яго абароньнікі. Калі не спрацоўваюць геаграфічныя, гістарычныя або палітычныя аргумэнты, трэба зьвярнуцца па культурныя аргумэнты. Або — міжволі паўтараючы словы рамантыкаў — перанесьціся ў краіну духу. «Сярэдняя Эўропа — гэта не гаспадарства, а культура, кон. Ейныя межы ўяўныя, і іх даводзіцца вызначаць наноў, выходзячы з кожнай новай гістарычнай сытуацыі» [162], — даводзіў Кундэра. Мілаш, у сваю чаргу, пераконваў, што «гігіенічная, так бы мовіць, падстава для абраньня тэрміну «Сярэдняя Эўропа» ў тым, што ён дазваляе шукаць спэцыфічнасьці ейнай культуры і бароніць нас ад абмыльных аналёгій» [163]. Паводле Кіша, гэтае паймо «ў галіне культуры ўжо можа азначаць толькі апэляцыю да генэалягічнага дрэва Эўропы як да свайго собскага дрэва (...) азначае яшчэ верагодную патрэбу прызнаць гэтае супольнае паходжаньне, не зважаючы на адрозьненьні або якраз зь іхнай прычыны» [164].

Упор на адзінства там, дзе надзвычай выяўна панавала разнароднасьць, у вялікай меры зьясьняўся, безумоўна, тым, што паймо Сярэдняй Эўропы зьяўлялася галоўна ў творах эмігрантаў і дысыдэнтаў, набываючы наўперад палітычны падтэкст. Спраставанае супраць дамінаваньня Савецкага Саюзу над гэтым абшарам кантынэнту, яно было згадкай аб існаваньні «горшай» , забытай Эўропы, сьпісанай у архіў ялцінскім трактатам [165]. Чаму я прыгадаў гэтыя агульнавядомыя факты? Таму, што генэза тэрміну і акалічнасьці яго ўзьнікненьня ў значнай меры ўплываюць на ягонае разуменьне і далейшае функцыянаваньне ажно да сучаснага моманту. Сярод іх трэба вылучыць, першае, падкрэсьліваньне трывалых сувязяў з культурнай і цывілізацыйнай спадчынай Заходняй Эўропы, нярэдка з пропускам Нямеччыны і Аўстрыі і як бы коштам Расіі, якую вымыкаюць з гэтых сувязяў. Другое, пошук супольных рысаў — нечага накшталт культурнай парадыгмы сьведам’я жыхароў гэтага прасьцягу — з выразьлівым замоўчваньнем або дэманстрацыйнай пагардай да адрозных рысаў. Урэшце, трэцяе — зьяўляецца рэтраспэкцыйная ўтопія ў выглядзе ідэалізацыі некалі існых на гэтым абшары шматнацыянальных і шматкультурных гаспадарстваў: Вялікага Княства Літоўскага і аўстра-вугорскай манархіі. Але ўсюдых упорыста пракідаецца аснаватворная праблема: як заставацца вольным у паліморфнай супольнасьці? Шляхецкая дэмакратыя разьвязала гэтую праблему часткова, абмяжоўваючыся адной прывілеяванай столкай. Аўстра-Вугоршчына, асабліва ў апошнюю фазу свайго існаваньня, адкідала памкненьні паасобных нацыяў да самавызначэньня. За дваццаць міжваенных гадоў утапічныя грамадзкія праекты, увасобленыя ў жыцьцё, выявілі сваю злавеснасьць. Ідэя вышэйшасьці адной нацыі над іншай скончылася генацыдам. Ідэя поўнай роўнасьці стварыла новую форму нявольніцтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x