Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такiм парадкам голас, узьнiкаючы й разьвiваючыся ў сярэдзiне цяплiцы (une serre), немiнуча мусiць, дзеля таго каб застацца верным сваiм навукам, разьбiць шкло, якое абкружае й баронiць яго. «...вырываючыся зь вiльготнай зямлi цяплiцы (une serre) або выцягваючыся ў разьбiваючае шкло валакно (etiree en filament cassant de verre) (...) голас аднаго з тых стварэньняў, якiх больш сэнсоўна называць сырэнамi (cantatrices), чымся пяюльлямi (chanteuses) [156].

Таму тое, што дэканструкцыя прамаўляе зь (цёплага й вiльготнага, з пахам зямлi) нутра цяплiцы дыскурсу фiлязофii Захаду, азначае, што яна ёсьць ня чым iншым, як толькi спэцыфiчна i найстараньней выгадаваным i ўробленым родам фiлязафiчнай мэдытацыi, якi цягам сваёй дзейнасьцi прыводзiць да перанiцаваньня поймаў, якiмi ён паслугуецца. Адначасна гэта паказвае на перанос дэканструкцыi ва ўсё багацьце фiлязофii Клопату, адмысловым i крайным прылучаём якой яна й ёсьць: у сярэдзiне кожнага пайма крыецца Другi, Iншы, Блiжнi, якому трэба стварыць магчымасьцi ўзросту й разьвiцьця нават — цi перадусiм — тады, калi ён «чужы» i не паходзiць з маёй «клiматычнай сфэры». Гэта можна зрабiць не кумулюючы, задзiночваючы значэньнi й робячы iх адназначнымi, а наадварот — спрыяючы дзеяньню сiлы differance, якая расьсейвае, расьцярушвае, разводзiць значэньнi [157]. Але ў такой сытуацыi рамы цяплiцы акажуцца недастатковымi, тое, што салiднае й трывалае, i таму гарантуючае iлюзii бясьпекi, крушыцца i топiцца, адчыняючы ў абсягу штодзённасьцi разлог апакалiпсысу й магчымасьцi зьнiшчэньня («цяплiчны эфэкт»), мэтадычна расплянаваны сад стаецца валадарствам Госпада.

Тэкст перакладзены паводле: Kresy, № 4 (20), 1994.

*Тадэвуш Славэк— вядомы польскі філяёзаф, крытык, літаратуразнаўца. Прафэсар, доктар габілітаваны, рэктар Сылескага ўнівэрсытэту ў Катавіцах. Спэцыялізуецца на амэрыканскай і ангельскай літаратурах і на перакладах зь іх.

29 кастрычніка 1996 быў абраны на старшыню «Рэгіянальнай Асацыяцыі рэктараў катавіцкага ваяводзтва» . Удзельнічаў у канфэрэнцыі Польскай асацыяцыі амэрыканскіх дасьледаваньняў «Этычныя вартасьці ў пост(?)мадэрным амэрыканскім грамадзтве і культуры» , адбытай 21–24 кастрычніка ў мястэчку Устронь. Чалец ганаровага камітэту 34-га зьезду польскіх фізыкаў, адбытага ў 2000 у Катавіцах.

Апошнія публікацыі Тадэвуша Славэка — артыкулы «Blake and Thoreau: Friendship and the Ethics of Contrariness» (Telling it Slant. Polish Insights into American Culture and Literature. Essays in Honor of Professor Andrzej Kopcewicz on His 65th Birthday), «Jacques Deville and the Path of Spirit» (The Proceedings of the Conference of Northwestern American Association of the Eighteen Century Studies, Boise, Idaho), «Through the Underwood of Words ot the Clear Blue» : Thoreau, Cavell, and the «Crystallization» of America Canons, Revision, Supplements in American Literature and Culture (The Proceedings of the 5th International Conference of the Polish Association for American Studies, Poznaс, October, 1995).

Пераклад зьдзейсьнены з ласкавай згоды люблінскага часопісу «Kresy».

Анджэй Тышка*

Культурная прастора Цэнтру Эўропы

(...) Паміж усходнім «бізантыйскім» і заходнім «лацінскім» прасьцягамі эўрапейскай прасторы зь цягам стагодзьдзяў узьнік буйны рэгіён узаемапранікненьня ўплываў. Паўсталі анклявы рэлігійных і культурных сынкрэтызмаў, прамежкавых структураў і зьмешаных грамадзтваў. Такім чынам, гэтай мяжы нельга вызначыць пры дапамозе адной выразнай лініі, а трэба гаварыць аб узьніклым памежным прасьцягу, аб тэндэнцыі да яго нутраной плюралізацыі. Гісторыяй гэтага працяглага памежжа зьяўляецца як гісторыя ўніятаў на польскіх крэсах, так і вугорскай праваслаўнай меншыні, чэскіх гусітаў, а пасьля рэфармацыі гісторыя кальвіністаў у Літве ці ў Трансыльваніі, лютэранаў ува Ўсходняй Прусіі, на Памор’і і ў Сылезіі, гісторыя славянскіх мусульманаў у Босьніі, гэбраяў-артадоксаў і хасыдаў на Галіччыне і г.д.

У выніку гэтых ускладненых акалічнасьцяў досьведам стагодзьдзяў у гэтай частцы Эўропы, паміж Захадам і Ўсходам, ёсьць наяўнасьць многіх веравызнаньняў і шматэтнічнасьці. Уплыў плюралізму быў дапоўнены рухамі і міграцыямі народанасельніцтва ў выніку войнаў, акупацыяў і заняволеньняў — лякальных альбо кантынэнтальных паводле свайго маштабу — зьменлівага шэрагу малых дзяржаваў і вялікіх палітычных арганізмаў. Тут наступіла сытуацыя сутыкненьня і канфрантацыяў ня двух, а многіх веравызнаньняў, расаў, нацыяў і культур, моваў і палітычных сыстэмаў.

Навідавоку існая дагэтуль і актыўная цягам многіх стагодзьдзяў сытуацыя шматвымернага плюралізму, накладзенага на выкрышталізаваныя формы нацыянальнай тоеснасьці вялікіх і малых нацыянальных і этнічных, аўтахтонных і наплывовых групаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x