Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

(...) Праблема духоўнага профілю, супольнага для ўсяго рэгіёну Цэнтральнай Эўропы, зьяўляецца аксіялягічнай. Гаворка ідзе ня толькі аб спраўджваньні генэральнай тэзы, што аб характары культуры можна штось істотнае сказаць толькі тады, калі спазнана канфігурацыя сыстэмы вартасьцяў, на якой яна ўгрунтаваная. Гэтыя канфігурацыі былі не ідэнтычныя, а паралельныя. Стаўленьне да вартасьцяў было, аднак, у гэтай частцы Эўропы адметным, не такім, як на Захадзе, хоць набор вартасьцяў быў падобны, паколькі ён мае ўнівэрсальную прыроду. Гэта было надзвычай сьцьвярджальнае, каб не сказаць, культавае стаўленьне. Многімі прыкладамі можна праілюстраваць тое, што для вартасьцяў быў створаны прыярытэт перад катэгорыямі «патрэбаў і зацікаўленьняў» .

(...) Я не жадаю тут ні абсалютызаваць, ні занадта пераацэньваць цэнтральна-эўрапейскага стаўленьня да вартасьцяў, таму што яны зьяўляюцца злучвом і вязьмом усёй эўрапейскай цывілізацыі. Я хачу толькі зьвярнуць увагу на тое, што перасычэньне сьвядомасьці Цэнтральнай Эўропы этычна-аксіялягічнай праблематыкай абумовіла яе спэцыфічны шлях да ўнівэрсалізму.

Гэтая сьвядомасьць настоена на своеасаблівым пачуцьці дабра, падмацаваная хрысьціянскім ідэалам дасканаласьці, прасякнута містычным і мэтафізычным патасам, у аснове якога палягае пакута. Матыў ідэалізацыі собскай тоеснасьці, апатэоз герояў і сьвятых, укарэненасьць легенды і міту паходжаньня, культывацыя памяці хвалебных трыюмфаў і трагічных паражэньняў, сакралізацыя сымболікі собскай апрычонасьці і ўласнай годнасьці — усё гэта абумовіла ўзьнікненьне шырака зразуметай супольнасьці, што дамінуе над плюралізмам і разнароднасьцю нацыянальных культураў.

(...) Цэнтральная Эўропа ўжо тысячу гадоў структураваная як сумесь разнароднасьцяў, каб не сказаць — супярэчнасьцяў. Гэтая сумесь не павінна, але пры спрыяльных умовах можа стаць выбуховай. Балканскі прасьцяг традыцыйна разглядаецца як «паравы кацёл» , што пагражае выбухам. Але праўда і тое, што ўся Цэнтральная Эўропа пабудаваная на падобным прынцыпе, і калі ціск у гэтым катле не ўтрымаць пад кантролем, то практычна ў кожным месцы мы можам стаць сьведкамі таго, узорам чаго ёсьць грамадзянская вайна ў Босьніі і Герцагавіне, Харваччыне і Сэрбіі.

Спакойна, але і з поўнай рашучасьцю трэба сабе сказаць, што гісторыя гэтай часткі сьвету зьмяшчае такія эпізоды, якія зьяўляюцца небясьпечнымі прэцэдэнтамі і нэгатыўнымі ўзорамі — аналягічнымі тым, якія цяпер назіраюцца ў былой Югаславіі. Тут добра вядомыя перасьледы нацыянальных мяншыняў, дыскрымінацыя расава чужых суграмадзян, пагромы, этнічныя чысткі і іншыя выбухі калектыўнай агрэсіі і антаганізму.

(...) Вельмі вялікае значэньне маюць сьвежыя і даўнія рахункі крыўдаў, якія адны нацыянальнасці ў гэтым рэгіёне выстаўляюць іншым. Некаторыя зь іх, зашмат давяраючы ў мінуўшчыне магутным чужым гарантам, шукалі ў іх ратунку і апекі супраць найбліжэйшых суседзяў з-за мяжы, зь якімі вяліся тэрытарыяльныя спрэчкі або дыскусіі аб нацыянальнай прыналежнасьці мяншыняў.

У мяне яшчэ жывая ў памяці сытуацыя, калі пэўныя гаспадарствы сумысьля настройвалі супраць сябе меншыя нацыі альбо бунтавалі незадаволеныя мяншыні супраць законных уладаў. Усё гэта існуе ў памяці нацыяў Цэнтральнай Эўропы і гатовае бударажыць іх сьвядомасьць.

(...) Такім чынам, сытуацыя далёка не ідылічная, як гэта вынікала зь некаторых нотак у дыскусіях, што адбываліся ў 80-х гадох, — што калі ж мы ўсе задзіночымся, то ўсё будзе ў парадку. І цяпер, калі мы ўжо чуемся вызваленымі з путаў, аказваецца, што трэба бараніць свой рынак, сваю эканоміку і сваю культуру, свае адзнакі тоеснасьці, свае межы, сваю мову і этнічнасьць, а таксама сваё прыняцьцё ў NATO і Эўрапейскі Саюз. Адчуваецца голас заглушваных перасьцярогаў, ажываюць і большаюць крыўды, зьнявагі і антаганізмы.

Пераадоленьне гэтых нэгатыўных зьяваў пры дапамозе інструмэнтару культуры павінна адыгрываць прэвэнтыўную ролю.

Калі мы ня будзем падрыхтаваныя да канфліктных сытуацыяў і да магчымасьцяў іх вырашэньня мірнымі мэтадамі, культурнымі сродкамі — то мы паддамо наш рэгіён і ўсю Эўропу пагрозе неспадзяваных і імклівых катаклізмаў. І гэта ня нейкая інтэлектуальная раскоша, ані вытанчаны жэст эстэта, што мы дасьледуем, дыскутуем і вывучаем як спадзеўныя, так і зьнеахвочваючыя аспэкты разнароднасьці і супольнасьці, канфліктаў і суседзтва. Наадварот, калі б мы адмовіліся ад гэтых дыскусіяў, нам бы можна было закінуць, што мы ня выканалі абавязку, які нам належаў, а менавіта — не падрыхтавалі салідных падставаў для пабудовы супольнасьці дасьведчаньняў і ўмоваў сужыцьця грамадзтваў Міжмор’я.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x