Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

На парозе Новага часу (...) у папуляцыйным і моўным пляне тэрыторыя Цэнтру Эўропы была збольшага падзеленая на заходнюю частку — «германскую» і на ўсходнюю частку — «славянскую» — з многімі анклявамі ўзаемнага пранікненьня і зьмяшаньня. Трэба, аднак, памятаць аб пракаветнай прысутнасьці народаў, якія не ўкладаюцца ў рамкі гэтага падзелу — балтаў, мадзяраў, малдаванаў, а таксама аб прысутнасьці наплывовых групаў, этнічна і расава адметных, што паддаваліся ня толькі ізаляцыі, але і асыміляцыі ў асяродзьдзі мясцовых аўтахтонаў — такіх, як гэбраі, цыганы, армяне, татары, туркі і караімы.

У культурным пляне гэты прасьцяг перацінала ня менш важная мяжа, якая ішла дакладна ўпоперак вышэйзгаданай. На поўдзень ад Карпат і Судэтаў прасьцягнуўся край віна, сьлівянкі, алівы і дыняў. На поўнач ад гэтай лініі — культура піва, гарэлкі, сьмятаны, грудзінкі і капусты.

Увесь гэты нязвычна плюралістычны культурна і адначасова траіста ўвасоблены ў выглядзе Прусіі і раздробленых нямецкіх княстваў імпэрыі Габсбургаў, а таксама Рэчы Паспалітай Дзьвюх Нацыяў Цэнтар Эўропы, пачынаючы ад эпохі Рэнэсансу, ужо ня толькі імкнуўся, але станаўко належаў да Захаду.

(...) Сёньня блукаючая ў палітычнай тэрміналёгіі і гутарковай мове фармулёўка «Краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы» зьяўляецца адбіткам іх «цэнтральнага» палажэньня ў Эўропе і ўсходняй арыентацыі, накінутай гэтым краінам у Ялце і Патсдаме.

Культурныя сувязі, абапёртыя на тысячагадовай прыналежнасьці да Захаду, былі на працягу гэтых пяцьдзесяцёх гадоў аслабленыя або перарваныя.

(...) Калі нешматлікія цэнтральна-эўрапейскія інтэлектуалы распачыналі кансьпірацыйныя дыскусіі аб магчымай інтэграцыі Эўропы Цэнтру, Заходняя Эўропа знаходзілася ўжо ў стадыі інтэнсіўнай палітычнай і эканамічнай інтэграцыі, яна была зьвязана абаронным пактам і карыстала са свабоднага абмену «ідэяў, людзей, парлямэнтарызму і плюралізму» . Словам — з усіх атрыбутаў «вольнага сьвету» .

Перажываньне гэтага кантрасту было нечувана хваравітым і прыніжальным для грамадзтваў «усходняга блёку» . Сёньня, калі гэты досьвед мы пакінулі за сабой, у нас зьявіўся абавязак дасягнуць пэўнай дыстанцыі адносна яго, сабраць у адзіны зьвязны вобраз, пасьлядоўна прадумаць яго і выйсьці за траўматычныя дазнаньні таталітарызму.

Вяртаньне да ўсёй шматстагодняй традыцыі і культурнай своеасаблівасьці павінна палягаць у аднаўленьні нормаў і практык заходняй цывілізацыі і ў паўторным прышчапленьні іх да канонаў айчыннай традыцыі. Гэта быў бы шанец для цэнтральна-эўрапейскіх нацыяў на ўзнаўленьне сваёй тоеснасьці і шанец для ўсёй Эўропы на ўзбагачэньне сябе дзякуючы культурным здабыткам гэтых нацыяў. Гэта зможа зьдзеяцца тады, калі ўся Эўропа пачне — паводле словаў Яна Паўла ІІ — «дыхаць двума сваімі лёгкімі» .

* * *

(...) Зьвернем увагу на дзьве чарговыя спробы засяроджаньня сьвядомасьці цэнтральных эўрапейцаў на ідэі задзіночаньня, дзьве кульмінацыі дыспутаў над канцэпцыяй фэдэралізацыі і інтэграцыі іх у супольнасьці.

Першай спробай была нямецкая прапанова «Mitteleurop’y» , абвешчаная напрыканцы першай сусьветнай вайны Фрыдрыхам Наўманам, і дыскусіі наконт якой адбывалася ў 1916–1918 гг. Гэта спроба вынікала з тагачасных пангерманскіх ідэалёгіяў і зацікаўленьняў. Квінтэсэнцыя гэтай ідэі замыкалася ў наданьні вызначальнай палітычнай і эканамічнай кампэтэнцыі прасьцягу «Вялікай Нямеччыны» і прылеглым тэрыторыям паміж ёй і Расіяй.

У 80-х гадох інтэлектуалы былога «ўсходняга блёку» з Будапэшту, Прагі, Бялграду, Браціславы, Загрэбу і Варшавы паразумяваліся паміж сабой што да магчымасьці інтэграцыі «Эўропы Цэнтру» ў андэрграўндных дыскусіях і публікацыях. Праводная ідэя гэтай дыскусіі была іншая: яе галоўным матывам была своеасаблівасьць супольнай культурнай спадчыны.

(...) На думку Нормана Дэвіса, Цэнтральная Эўропа азначае ня столькі палітычна аднародны прасьцяг, які вырозьніваецца супольнымі эканамічнымі характарыстыкамі, колькі зьяўляецца патэнцыйнай «імпэрыяй духу» .

(...) Кожная краіна тут мае адметны набор фактаў і ідэяў, складаная кампазыцыя якіх фармавала яе стан духу, тоеснасьць, нацыянальны характар, тып успрымальнасьці, сфэру лякаў і ступень супраціўляльнасьці. Усім нацыям гэтага прасьцягу, аднак, давялося ў сваёй мінуўшчыне — прынамсі ад пачатку ХІХ стагодзьдзя — выпрацаваць і перадаць у спадчыну своеасаблівыя духоўныя сродкі і спосабы ператрываньня сытуацыі пагрозаў і няволі, крыўдаў і пакутаў, панаваньня і прыгнёту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x