Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У сфэры этыкi гэта азначае, што павiннасьцi i санкцыi зьмяняюць спосаб функцыяваньня. Зазвычай яны дзеюць як межы, вонках якiя нельга выйсьцi не таму, што за iмi знаходзiцца зусiм нязнаны i патэнцыйна небясьпечны абсяг, а таму, што там перабывае прасьцяг таго, што насамрэч ёсьць непазнавальным i што было дакладна вывучана i апiсана пры дапамозе самых маральных нормаў i правiлаў. Санкцыi i нормы месьцяцца ўсярэдзiне таго, што непазнавальнае, але трактуюць iх як добра вядомы абсяг, апекай якога займаюцца i ад iмя якога выдаюць санкцыянуючыя дэкрэты акрэсьленыя паводзiны.

Дэканструкцыя як стварэньне абмылу не iмкнецца, як бы хацелi яе супрацiўнiкi, устанаўлiваць нормы, а толькi зьмяняе раён iхнага функцыяваньня. Цяпер яны месьцяцца ўжо не ўсярэдзiне непазнавальнага, а на мяжы памiж штодзённасьцяй i непазнавальным, што раўназначна з тым, што яны могуць апэраваць у сьвеце штодзённай практыкi пры яго кантакце зь непазнавальным, але яны ня могуць кадыфiкаваць паводзiны ад iмя таго, што непазнавальнае i абсалютнае. Гэта азначае, што дэканструктывiсцкiя працэдуры характарызуюцца нястачай абсалютнай велiчы, свомай пачуцьцю пэўнасьцi мэтадаў, абапёртых на аднэй вырашальнай i рэстрыктыўнай сыстэме вартасьцяў. Гэта iзноў наблiжае думку Дэрыды да фройдаўскай тэорыi жарту, паводле якой неабходнасьць аўтадыстанцыi ёсьць найiстатнейшай умовай пачуцьця гумару, якога спабытыя аднасыстэмныя працэдуры: «Неабходнасьць учыненьня гэтага псыхiчнага сiгу назад (...) прыпускаецца тым, што мы маем на ўвазе, гаворачы, што для гумару патрабуецца пачуцьцё дыстанцыi. Гэта таксама зьясьняе тое, чаму дагматыкi, iдэолягi i таму падобныя людзi зазвычай спабытыя пачуцьця гумару» [138].

Таксама i ў гэтым сэнсе дэканструкцыя як махiна абмылу ёсьць дзеяньнем на паўзьмежжы, гэта значыць, такiм, дзеля якога зьдзяйсьняецца прасьцяганьне таго, што людзкае, на дзеяньне сфэры ня-людзкага. Непазнавальнае апiсваецца i азначаецца ў дэканструкцыi не пры дапамозе загадаў або забаронаў (у гэтым значэньнi яна ня ёсьць мэтадалёгiяй), а толькi сыгналiзуецца пры дапамозе сэрыi сумлеваў i сугестыяў, што падцiнаюць нашу дагэтулешнюю пэўнасьць (вось этычнае аблiчча дэканструкцыi: яна вызначаецца ўражлiвасьцяй да праблемы значэньня як немiнуча да праблемы Другога, l’aurte, i пераносiць сэмiётыку ў сфэру этычнай рэфлексii).

У Гвiо чытаем: «Паймо маральнага правiла, нават толькi ў сэнсе загаду, прадугледжвае ў якасьцi пазытыўнай перадумовы ня проста паймо магчымасьцi непазнавальнага, а ўяўленьне сабе ягонай натуры i ўрэшце ўзьдзеяньне нашай волi сувiта на ягонае будучае зьдзейсьненьне (...). Будучы спачатна загадам, непазнавальнае ўжо ёсьць толькi пытаньнем» [139].

У падыходзе Гвiо ў працы 1885 году чуецца рэха блэйкаўскай крытыкi thou shalt not morality канца XVIII стагодзьдзя i нiцшэанскай дыскусii з канвэнцыйнай маральнасьцяй, але ў ёй можна ўгледзець пэўную традыцыю, узьнятую Дэрыдом, традыцыю, у якой такiя поймы, як «абмыл» , «Другi» , «прадуктыўнасьць» належаць да супольнай парадыгмы.

* * *

Для Дэрыды думка распачынаецца з абмылу. Уводзячы ў 1968 годзе ў абыходак мовы фiлязофii слынную катэгорыю differance, ён засьцерагаецца, што ў ягонай iнтэрпрэтацыi гаворка iдзе аб у iсьце пэўным абмыле, якi хоць i «грубы» (grosse faute d’ortographe), але ўмагчымляе ўзьнiкненьне крытыкi фiлязафiчнай артадоксii, а таксама канвэнцыйнасьцi i «ўяўнасьцi» (bienseance) ейных прынцыпаў. Папярэджваючы, што ён будзе гаварыць аб лiтары a, якую ён наўсуперак правiлам артаграфii ўпiсвае ў графiчную форму слова difference, замяняючы яго на differance, каб даць усьвядомiць чытачом, што шляхi мысьленьня праходзяць паўз грубы артаграфiчны абмыл i абмiнаюць правiлы, якiм падпарадкоўваецца правапiс, i законы, якiя кiруюць пiсаным словам i надаюць яму ягоную ўяўнасьць [140].

Тое, што на пачатку дэканструкцыi знаходзiцца «абмыл» , цягне за сабой важкiя насьледкi. Па-першае, акрэсьленьне «на пачатку» павiнна прымацца як толькi пэўны «спосаб маўленьня» , таму што абмыл, адхiляючыся (як сам Дэрыда падкрэсьлiвае ў зацытаваным фрагмэнце) ад правiльнай нормы, адразу стаўляе пад сумлеў сваю «арыгiнальнасьць» . Паколькi ён увыразьняецца «на фоне» i «супраць» нормы, ён ня можа ўяўляць сабой «пачатку» . Гэтае апошняе паймо, як i катэгорыя «канца» , паддаецца ў дэканструкцыi грунтоўнай рэiнтэрпрэтацыi [141]. Па-другое, абмыл уводзiць спаважныя парушэньнi ў мэханiзмы (аўта)iдэнтыфiкацыi: кажучы, што нешта ёсьць «абмылам» , мы заразом абумоўлiваем, што ёсьць «праўдзiвае» ( «абмыл» як сьцьвярджэньне факту няправiльнасьцi) i «непраўдзiвае»«абмыл» ёсьць «фальшам» , «камэдыяй памылак» , спакмянi й поймы якога падаюцца нечым такiм, чым яны ня ёсьць i ў сувязi з гэтым абарачаюцца ў коле ўявы i iлюзii далёка ад «праўды» ). У абсягу differance, як у прасторы кожнага абмылу, поймы ёсьць i ня ёсьць самымi сабой, а гэта азначае, што, не адмаўляючы аднаго iхнага сэнсу, мы не скасоўваем усiх iншых iхных магчымых значэньняў. Гэта, у сваю чаргу, прыводзiць да высновы (хоць, вiдавочна, не «канчальнай» , паколькi ў дэканструкцыйных працэдурах якiя-любя высновы могуць быць толькi «папярэднiмi» ) аб недыялектычным характары differance. Таму ейны мэханiзм не замыкаецца, як дзеяньне гэгелеўскай трыяды, ва ўздоленьнi i пакiданьнi за сабой, перасягненьнi або «вытрымваньнi» (Aufhebung) супрацьлежнасьцяў, а наадварот — у iхным адначасным апэраваньнi, не прывiлюючы (шляхам наданьня яму вышэйпаложанага характару) нiводны з элемэнтаў. У «Positions» Дэрыда напiша, што differance азначае разрыў з усёй сыстэмай Aufhebung i спэкулятыўнай дыялектыкi [142].

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x