Тэкст перакладзены паводле аўтарскага рукапісу.
*Рышард Радзік— польскі сацыёляг. Працуе ў Інстытуце сацыялёгіі мэдыцыны і сям’і, займаецца сацыялёгіяй нацыі, нацыятворчымі працэсамі ў Сярэдняй Эўропе — асабліва ў Беларусі і Ўкраіне. Выкладае ўва ўнівэрсытэце Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне.
Апошнія публікацыі Рышарда Радзіка: «Świadomość społeczna Białorusinów» (Polityka Wschodnia, № 2, 1997), «Ruski i Pan — asymetria stereotypu» (Więź, wrzesień, 1997).
У рэцэнзіі на кнігу Антаніны Класкоўскай «Kultury narodowe u korzeni» (PWN, Warszawa, 1996) пад назовам «Naród i kultura» Радзік пісаў: «Вызукаваных украінцаў характарызавала вялікая ступень нацыянальнай самасьвядомасьці (часта адназначныя выказваньні наконт сваёй украінскасьці), зьвязаная зь ёй эмацыянальнасьць, а таксама актыўнасьць, схільнасьць да стэрэатыпаў і сувязь з фальклёрам. Іх ідэалягічная радзіма — гэта «прымроеная Ўкраіна», якая сярод узгадаваных у Польшчы ўкраінцаў не знаходзіць пацьверджаньня ў кіеўскіх рэаліях саветызаванага грамадзтва. Сярод жа беларусаў зафіксаваная выразьлівая нястача «аналягічнай візіі вялікай радзімы, уяўленай нацыянальнай супольнасьці. У гэтай групе няма прымроенай Беларусі, ёсьць толькі малая лякальная радзіма, тутэйшая зямля — рэгіён ці нават родная вёска»... Без сумлеву, адной з прычынаў гэткага стану рэчаў ёсьць расчараваньне, якое прынесла польскім беларусам сваім узроўнем эканамічнай актыўнасьці і палітычнай культуры незалежная Беларусь. У адваротнасьць ад тых жыхароў Сылезіі, якія чуюцца немцамі і могуць ганарыцца дасягненьнямі Нямеччыны, беларускія рэаліі адштурхоўваюць ад іх праваслаўных насельнікаў Беласточчыны. У Менску яны чуюцца чужымі. У адрозьненьне ад украінцаў толькі невялікая колькасьць беларусаў троху ведала сваю нацыянальную літаратуру і гісторыю. Ад украінцаў іх таксама адрозьнівала адсутнасьць моцна ўкарэненага перакананьня ў вартасьці сваёй культуры...»
Артыкул «Беларусь і Сярэдне-Ўсходняя Эўропа. Культурныя перадумовы палітычна-эканамічных ператварэньняў» быў напісаны ў 1996 годзе.
Пераклад зьдзейсьнены з ласкавай згоды аўтара.
Тадэвуш Славэк*
Vive la differAnce
Кансэрваторыя дэканструкцыi
Broken voices on broken phones... Bob Dylan. «Everything Is Broken».
Пачнем з абмылу, зь неiстотнай насамрэч перастаноўкi лiтараў: замiж прадугледжанага традыцыяй навуковых канфэрэнцыяў i раней абвешчанага да праграмы люблiнскай сэсii тэрмiну «konwersatorium» ( «сумоўе» . — Зацем перакладнiка.) зьявiлася iншае, хоць i надзвычай падобнае (як цень падобны да спакмяня, адбiткам якога ён ёсьць), вызначэньне — «konserwatorium» , «кансэрваторыя» [123]. Таму запытаемся пра тое, што выявiлася дзякуючы гэнаму (ненаўмыснаму) зруху лiтараў, што вынiкае зь несубардынацыi ўзглядам спадзяванага парадку абмену думкамi ( «konWERSatorium» ) i што ўрэшце недысцыплiнавана перасоўвае гэны абмен на эстэтычную плашчыню i — як абачым пасьлей — батанiчную ( «konSERWatorium» ). Таму нашыя разважаньнi будуць датычыць як характару гуманiтарнага дыскурсу, так i ягонай грамадзкай рамы.
Адначасна трэба памятаць, што, «пачынаючы з абмылу» , мы ў iсьце нiчога не «пачынаем» , паколькi знаходзiмся ўжо ў самым цэнтры асэнсоўванай матэрыi. Бо абмыл абумоўлiвае iснаваньне папярэдняй яму «правiльнай формы» , на фоне якой нейкi зрух можа быць ацэнены як абмыльны. Апрача гэтага, «konSERWatorium» ня ёсьць сама зь сябе абмыльнай формай, а пэўныя падазроны ў гэтым прасьцiнку матываваныя кантэкстам, у якiм гэны тэрмiн выступае ( «навуковая канфэрэнцыя» ), а таксама блiзiнёй слова «konWERSatorium» , больш iмавернага ў сытуацыi канфэрэнцыi.
* * *
Дэрыда ў «Positions» акрэсьлiвае дэканструкцыi (мы сумысьля ўжываем множны лiк, хоць сам аўтар тады яшчэ выслаўляўся ў адзiночным лiку, але думка Дэрыды эвалюцыянуе ад тэрмiну «дэканструкцыя» як назвы пэўнай фiлязафiчнай плынi, дзе ён мусiць выступаць у адзiночным лiку, да «дэканструкцыяў» як iнтэрпрэтацыйных стратэгiяў, дзе, у сваю чаргу, магчымы адно множны лiк [124]як эфэкт трох iнсьпiрацыяў: нiцшэанскай, фройдаўскай i гайдэгераўскай [125]. Прынамсі ў двух першых роля «абмылу» i «памылкi» надзвычай iстотная (дый Гайдэгер аргумэнтаваў ва «Ўводзiнах у мэтафiзыку» , што доля фiлязофii Захаду прыняла такую, а ня iншую хаду ў сувязi з «памылковым» перакладам грэцкага пайма physis на лацiнскае natura, а таксама з абмыльным атаесамленьнем позьнягрэцкай думкай лёгасу з iдэяй); дадамо, што Дэрыда старанна выкарыстоўваў гэную ролю пры (дэ)канструкцыi пайма differance, да якога нам давядзецца яшчэ вярнуцца.
Читать дальше