Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усьцяж прысутныя катэгорыі мысьленьня ў сёньняшняй Сярэдне-Ўсходняй Эўропе ў значнай ступені паходзяць з ХІХ стагодзьдзя — стагодзьдзя нацыяў. Нацыя прыўнесла ў тагачасныя грамадзтвы сьцяг новых вартасьцяў, у тым ліку актывізм, здольнасьць да пэрспэктыўнага мысьленьня, надклясавы салідарызм. Нацыя была істотным носьбітам працэсаў мадэрнізацыі эўрапейскіх грамадзтваў. У Беларусі ейным носьбітам была ня нацыя, а сацыялізм. У выніку гэтага беларусы слабыя як на супольнасным узроўні — нацыі, так і на ідывідуальным. Яны не валодаюць ні спраўнай дзяржавай з разьвітымі прадстаўнічымі інстытуцыямі, ні сукупнай (што паходзіць з пачуцьця нацыянальнай супольнасьці) або індывідуальнай (узьніклай на капіталістычным Захадзе зь лібэралізму) воляй эфэктыўнага дзеяньня. Схільнасьці да мадэрнізацыі ўкарэненыя ў іх досыць слаба, яны ня маюць магутнага, эмацыйнага апірышча — якое палягчае ператрываньне сытуацыі грамадзкіх ломак — у якой-небудзь унівэрсальнай, ідэалягізаванай сыстэме вартасьцяў. Разам з сацыялізмам для беларусаў абрынуўся сьвет. Расійцы спрабуюць выкараскацца з гэтай сытуацыі дзякуючы нацыянальнай ідэі, элітарысцкім традыцыям. У Беларусі савецкая мэнтальнасьць не суіснавала з нацыянальнай сьвядомасьцю, а паўстала заміж яе. Якраз таму пасьля 1991 году (заняпаду СССР) зьявілася пустка, бездапаможнасьць і фрустрацыі, патрэба зварачацца да Масквы. Найнавейшыя (травень–чэрвень 1996 г.) дасьледаваньні ўяўленьняў аб ідэальным палітыку выявілі вялізную слабасьць беларускай гістарычнай сьвядомасьці, павярхоўнае разуменьне рынкавай эканомікі спасярод той меншыні беларускага грамадзтва, якая выказваецца за яе, і перадусім самазамыканьне ў расійска-савецкім культурна-палітычным коле. Першыя тры месцы занялі: Пётра Машэраў (былы першы сакратар ЦК КПБ), Пётра I і Леанід Брэжнеў [121].

Нацыі Сярэдне-Ўсходняй Эўропы фармаваліся перадусім шляхам вылучэньня зь вялікшых дзяржаўных арганізмаў, супрацьстаўляючы сябе іншым, змагаючыся з самаадданасьцяй і несучы ахвяры, што сталася істотным элемэнтам іх нацыянальнага пачуцьця, што дынамізавала іх грамадзкія паводзіны цягам усяго ХХ стагодзьдзя. Беларусы былі спабытыя гэтага. Яны валодаюць іншым успрыманьнем гістарычнага часу. Тут цікавым можа быць прыраўнаньне гісторыі Беларусі й Славаччыны ХХ стагодзьдзя. У момант заканчэньня першай сусьветнай вайны гэта былі блізу зусім сялянскія грамадзтвы, з слабой нацыянальнай сьвядомасьцяй, зь нешматлікай собскай нацыянальнай інтэлігенцыяй. У гэтым сэнсе яны істотна ня розьніліся паміж сабой. Сёньня, пасьля амаль семдзесяцёх гадоў зьвязу славакаў з чэхамі, а беларусаў з расійцамі (абмінаючы царскую эпоху), розьніца паміж імі ў пляне ўзроўню нацыянальнага ўсьведамленьня велічэзная.

У Польшчы (а таксама ў Вугоршчыне, у Чэхіі і Славаччыне) прыняцьцё пасьля 1989 году пракапіталістычнай і прадэмакратычнай мадэлі разьвіцьця вынікала перадусім з традыцыйна празаходніх настрояў у грамадзтве. І, па-другое, з глыбака ўкарэненага пачуцьця культурнай прыналежнасьці да заходняй цывілізацыі — бо ў Польшчы не існавала як сярэдняя кляса, так і собская буржуазія. У Беларусі пачуцьцё прыналежнасьці да шырака, культурна зразуметага Захаду вельмі — пад уплывам Расіі — слабое. Маладая нямецкая журналістка Астрыд Лёрэнц, якая стажавалася ў Менску, піша аб беларускай прэсе:

«У ёй вымалёўваецца тандэтны, павярхоўны, прагны да сэнсацыяў і наагул благі Захад, і, з другога боку, — глыбокага розуму, добры Ўсход» [122]. Аднак калі сукупнасьць вартасьцяў, свомых расійскай культуры, глыбака ўкарэненая ў расійскім грамадзтве, то стаўленьне беларусаў да рэлігіі (праваслаўя), мовы, дзяржавы, значнай часткі культуры іншае, баржджэй звычаёвае, чымся эмацыйнае. Яны не ўмацаваліся так глыбака ў псыхіцы беларусаў і падлягалі частым зьменам. Таму падаўкосьць беларусаў на зьмены палітычнай, культурнай арыентацыі можа быць і большай. Яна вынікае з значна большай, чымся ў Расіі, гатовасьці падпарадкоўваць гэтую сфэру собскім эканамічным інтарэсам (незалежна ад таго, наколькі яны абгрунтаваныя).

Эўропа, што знаходзіцца па ўсходняй лініі, праведзенай С.П. Хантынгтанам, іншая й мае поўнае права на захаваньне сваёй іншасьці. Але гэта не азначае, нібыта гэтая адметнасьць была нададзена ёй раз і назаўсёды. Прасьцінак эвалюцыі гэтых грамадзтваў залежыць ад іх самых. Істотныя зьмены патрабуюць часу. Як капіталізм, так і дэмакратыя ў сваёй сучаснай вэрсіі былі пабудаваныя на Захадзе. У іх подзе ляжыць сукупнасьць канкрэтных вартасьцяў. Значная частка сёньняшняга сьвету мае дужыя цяжкасьці з прытарнаваньнем сябе да іх, іхнай творчай адаптацыяй. Апошнія дзесяцігодзьдзі паказваюць, што ў гэтым, аднак, няма нічога немагчымага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x