Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грамадзтвы паасобных рэгіёнаў Эўропы розьняцца сваім стаўленьнем да дзяржавы. Шмат нацыяў Заходняй Эўропы фармавалася вакол інстытуцыяў дзяржавы і ўстаноўленых імі межаў. Шматстагодняе існаваньне гэтых дзяржаваў дало іхным жыхаром пачуцьцё пэўнасьці іхнага нацыянальнага й дзяржаўнага быцьця. Напару гэта прыводзіла іхных грамадзянаў да прагматычнага й нават спажывецкага стаўленьня да собскага гаспадарства. Гаспадарства забясьпечвае іхныя інтарэсы, умагчымляе актыўную эканамічную дзейнасьць, гарантуючы палітычна-праўную стабільнасьць. Дыстанцыя спаміж грамадзтвам і дзяржавай (уладай), дарма што яна ўсьцяж існуе, зьмяншаецца ў выніку пачуцьця ўдзелу ягоных грамадзянаў у працэсе ажыцьцяўленьня ўлады, наўперад на мясцовым узроўні, узроўні самакіраваньня. У Сярэдняй Эўропе стаўленьне да дзяржавы наагул досыць амбівалентнае. Ухваляльна-эмацыйнае, дужа ідэалягізаванае, апэлюючае да нацыянальных ідэалаў, гісторыі. Якраз нацыянальная дзяржава ёсьць відавочным здабыткам ХІХ- і ХХ-стагодняй нацыянальна-вызвольнай барацьбы, і ў гэтым аспэкце яна перажывае, безумоўна, большую міталягізацыю, чымся на Захадзе. Аднак адначасна над штодзённым стаўленьнем да дзяржаўных інстытуцыяў ляжыць цяжар традыцыяў іхнага колішняга адмаўленьня, узьніклых у пэрыяд імклівага пашырэньня нацыянальнай сьвядомасьці ў гэтых грамадзтвах, калі дзяржава найчасьцей была чужым, захопніцкім арганізмам. Навідавоку таксама прагматычна-патрабавальнае стаўленьне да дзяржавы як да не зусім собскай, узьніклае ў пэрыяд сацыялізму. У Сярэдняй Эўропе якраз нацыі стваралі дзяржавы.

Інакшая сытуацыя ў Беларусі. Савецкая дзяржава стварыла беларускае грамадзтва ў яго цяперашняй форме. Яна не сфармавала беларускай нацыі, як і нацыя не пабудавала дзяржавы (паколькі грамадзтва ў сваёй асноўнай масе так і не было «нацыялізавана» ). Гэтая дзяржава ня ёсьць вынікам рэалізацыі нацыянальнай мэты-міту, ідэалу нацыянальна-вызвольнай барацьбы, напяцьця грамадзкіх эмоцыяў. Гістарычная сьвядомасьць ейных жыхароў рэдка выходзіць за савецкі пэрыяд. Савецкі Саюз ня лічыцца грамадзкімі масамі зьнявольнікам беларусаў. Назіраецца таксама адсутнасьць пачуцьця, што дзяржава (улада) — гэта «мы» , традыцыяў актыўнасьці на ўзроўні самакіраваньня і дастатковага аўтарытэту мясцовых уладаў. Рэспубліка Беларусь успрымаецца сваімі грамадзянамі баржджэй у спажывецка-сацыяльных катэгорыях, чымся ў нацыянальных. На ўзор Зінаіды Сікевіч у яе апісаньні расійцаў можна сказаць, што і беларусы трактуюць сваё гаспадарства як калектыўнага бацьку, інстытуцыю, якая калі не выконвае сваіх бацькоўскіх функцыяў, то не заслугоўвае грамадзкай падтрымкі. «Пэрсаніфікацыяй такой дзяржавы ёсьць прэзыдэнт-правадыр, які толькі тады будзе заслугоўваць грамадзкага прызнаньня, калі будзе паводзіць сябе як правадыр, а ня звычны чалавек, што часова займае высокую пасаду» [116]. Таму галасуюць за «бацьку» , які сам выбавіць краіну, вышэй за закон стаўляючы эфэктыўнасьць дзеяньня. Згодна з гэткім тыпам мысьленьня просты чалавек зрабіць можа няшмат. Гэтая патэрналісцкая мэнтальнасьць наўпрост выводзіцца з расійскіх традыцыяў. Апазыцыя «мы» й «яны» вырастае з схільнасьці да выяўленьня групавой, калектыўнай пазыцыі (варожай індывідуалізму), тыпу «мы» людзі простыя, сьціплыя, сумленныя (былыя савецкія), нічым не адметныя. Пры гэткім падыходзе сьвет нескладаны, дыхатамічны. Адчуваецца туга за мудрым і магутным бацькам, які будзе ў стане хутка й станаўко ўсё ізноў упарадкаваць. Рэха гэткага тыпу мэнтальнасьці з рознай сілай чуецца ўва ўсёй Сярэдне-Ўсходняй Эўропе.

На Захадзе ідэя свабоды набыла магутны індывідуальны вымер. Яе падтрымала буржуазія, а пасьля сярэдняя кляса. У Сярэдняй Эўропе моцна выявіўся ейны супольнасны, нацыянальны вымер, які пашыраўся мясцовай інтэлігенцыяй. У Беларусі праявы індывідуалізму вельмі слабыя, нацыя ў ісьце так і не сфармавалася, цяжка гаварыць — абмінаючы вузкія серадовішчы інтэлектуалаў — аб інтэлігенцыі з традыцыямі сярэднеэўрапейскага або расійскага тыпу (баржджэй аб клясе «дзяржаўнай бюракратыі» ), і пагатоў аб буржуазіі або сярэдняй клясе. Ідэя свабоды валодае гэтта, безумоўна, меншай мабілізацыйнай сілай, чымся ў засталых дзьвюх частках Эўропы. Яна распаўсюджвалася як калектыўна ўсьвядомленая неабходнасьць. У беларускіх умовах нястачы матэрыяльных дабротаў як свабода заходнеэўрапейскага тыпу, так і паймо нацыі не адчуваецца шмат кім як патрэба першай неабходнасьці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x