Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У пляне эканамічных паказьнікаў, і асабліва праводжаных рэформаў, Беларусь знаходзіцца ў палажэньні, наагул горшым, чымся Расія. Ня толькі эканамічна, але і палітычна ды мэнтальна яна ў вялікай ступені яшчэ перабывае ў сацыялізьме. З году ў год усё больш відавочнай стаецца мяжа, што падзяляе Сярэдне-Ўсходнюю Эўропу на дзьве часткі. Па ейным заходнім баку застаюцца краіны, што наагул шпарчэй выходзяць з эканамічнага крызысу, узьніклага пасьля заняпаду колішняй сыстэмы. Больш за тое, гэтыя краіны — незалежна ад тэмпу ўзросту іхнага нацыянальнага даходу — найхутчэй датарноўваюцца да правіл, абавязковых у рынкавых эканоміках, ажыцьцяўляюць структурныя рэформы, іхная палітычна-праўная сыстэма выразьліва набліжаецца да заходняй. Гэта чатыры вышаградзкія краіны і тры ўзбалтыцкія (якія адрозьніваюцца хутчэй глыбінёй эканамічнага крызысу, чымся мэтадамі выхаду зь яго і спадарожнай гэтаму дэтэрмінацыяй — у найгоршым палажэньні тут знаходзіцца Летува). Гэтыя дзяржавы характарызуе станаўкая, адназначная празаходняя пазыцыя (Эўрапейскі Зьвяз, NATO).

Па ўсходнім баку застаюцца дзьве балканскія краіны ды рэспублікі цяперашняй СНД. Некаторыя зь іх не праводзяць рэформаў блізу зусім — як Беларусь, іншыя робяць гэта ў ступені, значна меншай за краіны «заходняй групы» — напрыклад, Баўгарыя і Румынія, нягледзячы на пэўныя эканамічныя посьпехі апошняй. Мадэрнізацыя сыстэмы палітычнага ўладкаваньня зьдзяйсьняецца там яшчэ больш павольна. Гэтыя краіны зьмешчаныя на горшых пазыцыях у табэлі эканамічнай рызыкі інвэставаньня, яны больш карумпаваныя, напару з амаль выяўна функцыянуючымі мафійнымі структурамі, нярэдка зь неадладжаным гандлем. Частка зь іх настроена выяўна больш прарасійска, чымся праэўрапейска (Беларусь, значная частка грамадзтва ўсходняй і сярэдняй Украіны, завіслая — пазыцыяй сваіх грамадзян — паміж Расіяй і Захадам Баўгарыя). Адно Румынія вэрбальна адназначна празаходняя.

Вышэйапісаная мяжа збольшага супадае зь лініямі, праведзенымі шматлікімі дасьледнікамі гісторыі гэтай часткі нашага кантынэнту, паводле якіх вылучаюцца два блізкія паміж сабой культурныя колы, якія былі разарваны ў часы сацыялізму і якія ажываюць цяпер. Сэмуэль П. Хантынгтан праводзіць лінію, што цягнецца з поўначы на поўдзень кантынэнту і вылучае абедзьве часткі Эўропы, пачынаючы зь мяжы Фінляндыі з Расіяй і канчаючы на мяжы паміж Харваччынай і Славеніяй ды засталай часткай колішняй Югаславіі. «Народы, што знаходзяцца на поўнач і захад ад гэтай лініі, — заўважае гарвардзкі палітоляг, — гэта пратэстанты або каталікі. Гэтыя народы падзяляе супольны досьвед эўрапейскай гісторыі — фэўдалізм, рэнэсанс, рэфармацыя, асьветніцтва, француская рэвалюцыя, прамысловая рэвалюцыя. Наагул яны знаходзяцца ў лепшай эканамічнай сытуацыі, чымся народы з усходу, і могуць чакаць хутчэйшага ўлучэньня ў эўрапейскую эканоміку, а таксама больш саліднай пабудовы дэмакратычнай сыстэмы. Народы, што знаходзяцца на ўсход або на поўдзень ад гэнай памежнай лініі, — праваслаўныя альбо мусульманскія, яны гістарычна належалі да атаманскай імпэрыі або да імпэрыі расійскіх цароў, эўрапейскія працэсы закраналі іх адно нязначна і наагул яны ў горшай эканамічнай сытуацыі і значна менш праўдападобным падаецца разьвіцьцё ў іх стабільнай дэмакратычнай сыстэмы. Зялезную ідэалягічную заслону заступіла аксамітная культурная заслона — гэта цяпер найбольш значэнны падзел у Эўропе» [Unia brzeska: Geneza, dzieje i konsekwencje w kulturze narodów słowiańskich, praca zbiorowa pod red.: R. Luznego, F. Ziejki, A. Kępińskiego, Kraków, 1994.].

Аналягічна бачыць гэтыя межы Ален Бэзансон. На яго думку, каб не расійскія захопнікі і ня выхад з гульні Турэччыны, усходняя мяжа Эўропы супадала б зь межамі колішніх пруска-швэдзкай, польска-літоўскай і аўстра-вугорскай супольнасьцяў [115]. Захоп Расіяй беларуска-ўкраінскіх земляў, ліквідацыя уніі і ўводжаньне на яе месца праваслаўя перасунула межы так зразуметай Эўропы на некалькі сот кілямэтраў. Фармаваньне новых падзелаў, абумоўленых упаасобку магчымасьцяй уступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз, паводле межаў рэлігійнай прыналежнасьці занепакойвае некаторыя грамадзтвы, шмат інтэлектуалаў, а таксама палітыкаў. Назначаньне гэтых межаў наагул ня ёсьць вынікам бачаньня Эўропы ў катэгорыях рэлігійнай «лепшыні» або «гаршыні» Гэта вынікае не з sacrum, а з profanum, створаным чалавекам культурным абніцаваньнем асноўных праўдаў веры, з шматстагодняй традыцыі адметных грамадзкіх, палітычных, эканамічных практык, у под якіх лягла троху іншая сыстэма вартасьцяў, наагул сьвецкіх, хоць часам апэлюючых і да рэлігіі. Велізманы разрыў, які ўзьнік (і значна павялічваецца) цягам кароткага пэрыяду 90-ых гадоў паміж Беларусяй і Польшчай, змушае задумацца над прычынамі гэтай зьявы, адначасна прыгадваючы і словы Хантынгтана і Бэзансона.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x