• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Паміж Масквой і Варшавай

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Паміж Масквой і Варшавай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-07-0090-4, издательство: Полымя, Бялун, категория: История / Культурология / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Паміж Масквой і Варшавай

Паміж Масквой і Варшавай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паміж Масквой і Варшавай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Вольгі Іпатавай, вядомай беларускаму чытачу, як аўтаркі апавяданняў і аповесцяў на гістарычныя і жыццёвыя тэмы, «Паміж Масквой і Варшавай» - гэта своеасаблівы даведнік-экскурсавод па беларускіх гарадах, мясцінах, знаёмства з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі. Маючы такую кнігу пад рукой, можна свабодна адпраўляцца ў падарожжа – не трэба шукаць у інфармацыйных бюро даведак пра славутасці той ці іншай мясціны. Усё гэта, у вельмі шырокім фармаце прадстаўлена ў кнізе. Прачытаўшы твор хочацца адправіцца ў такое падарожжа, наведваючы буйныя гарады і маленькія мястэчкі. У Іпатавай знойдзем указальнікі што і дзе варта пабачыць, на што звярнуць асаблівую ўвагу, міма чаго нельга прайсці абыякава. Некалі на сустрэчы з падарожнікам нехта агучыў агульнавядомае меркаванне, што «падарожжы вучаць», на што падарожнік адказаў: «не, у падарожжа трэба адпраўляцца адукаваным». Кніга Вольгі Іпатавай дае нам магчымасць падарожнічаць, узброенымі у веды, якія можам пацьвердзіць, вандруючы па бяскрайніх прасторах Беларусі.

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Паміж Масквой і Варшавай? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паміж Масквой і Варшавай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паміж Масквой і Варшавай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пра Мінск можна расказваць многа. Але ў гэтай кнізе мы ўспомнім пра яго коратка: ёсць нямала кніг, дзе пра гісторыю горада расказваецца падрабязна (асабліва адзначым «Рэха даўняга часу» З. Пазняка).

Паданні гавораць пра багатыра Менеска, які заснаваў на месцы сённяшняга горада першы вадзяны млын. Першае ж летапіснае ўспомненне адносіцца да 1067 года, дзе ў «Аповесці мінулых гадоў» Менск успамінаецца як горад Полацкага княства. Першым вядомым нам князем быў тут Глеб Усяслававіч, сын легендарнага Усяслава Чарадзея.

Найстарэйшая вуліца горада — Няміга, па імені ракі, якая цяпер пушчана ў падземныя трубы. Менавіта каля яе знаходзіліся пасады, фарміраваўся горад, самы старажытны Нямігскі (пасля названы Ніжнім) рынак. У XVI стагоддзі стварылася пяць раёнаў забудовы: Замчышча (на правым беразе ракі Свіслач пры ўпадзенні ў яе ракі Нямігі); Ніжні рынак, Высокі рынак (альбо Верхні горад), Траецкае і Татарскае (або Ракаўскае) прадмесці.

Паступова Верхні горад заняў дамінуючае месца ў гістарычным цэнтры горада. Тут была пабудавана ратуша (магдэбургскае права горад атрымаў 12 студзеня 1499 года пры вялікім князі Аляксандру, унуку Ягайлы), рыначныя рады, храмы. Адсюль шэсць вуліц спускаліся уніз, па схілах узвышша, чатыры адыходзілі на поўдзень і захад горада. Назва кожнай адлюстроўвае гісторыю горада, цікавыя падзеі яго жыцця.

Вось, напрыклад, адна з вуліц, Зборавая, названа ў гонар храма кальвіністаў (збора), які быў тут пабудаваны пад апекай князя Мікалая Радзівіла Чорнага ў XVI стагоддзі (першая кальвінісцкая абшчына ўзнікла ў Мінску ў 1564 годзе). Галоўная вуліца Траецкага прадмесця — Вялікая Барысаўская вяла да Барысава, а ля падножжа Верхняга горада была мясціна, якая называлася Валокі полацкія, што пазней дало назву вуліцы Волацкай. Валокі — месца, па якому перацягвалі судна альбо карабель, для чаго клалі спецыяльныя драўляныя каткі.

Да сярэдзіны XVII стагоддзя ў горадзе налічвалася больш за 80 спецыяльнасцей рамеснікаў, гэта быў развіты горад з храмамі, гандлёвымі радамі і багатымі мураванымі дамамі. Захавалася з усяго вельмі нямногае, у прыватнасці стары цэнтр.

Аб багацці рэлігійна-духоўнага жыцця ў горадзе яскрава гаворыць тое, што тут суіснавалі храмы самых розных канфесій. Ужо ў XV стагоддзі ў Мінску былі пабудаваны тры мужчынскія (Казьмадзям'янаўскі, Петрапаўлаўскі і Свята-Духаўскі). Пры апошнім быў адкрыты і жаночы манастыр.

Сабор Пятра і Паўла, які цяпер, у нашы часы, стаў адной з «візітных картак» горада, узнік тут на пачатку XVII стагоддзя. Але яшчэ нядаўна, пры пабудове першага ў нашай краіне метрапалітэна, узнікла пагроза яго разбурэння. Нацыянальная інтэлігенцыя шмат зрабіла для таго, каб гэты прыгожы, падобны да белай птушкі храм па-ранейшаму, як і вякі назад, узвышаўся над вуліцамі і плошчамі Мінска.

У гэты ж час, у пачатку XVII стагоддзя, узніклі Дамініканскі касцёл і кляштар, затым пачалі будаваць свае манастыры бернардыны і бернардынкі; на мяжы паміж XVII і XVIII стагоддзямі тут пачалі атабарвацца езуіты, затым, за іх касцёлам і кляштарам, узніклі і іншыя — кармелітаў, бенедыктынаў, базыльянаў, баніфратаў. А ў 1629 годзе ў Мінску была адчынена базыльянская духоўная семінарыя.

Ад таго часу шмат назваў вуліц і плошчаў атрымалі адпаведныя назвы. Так, у 1826 годзе ў гонар 1500-ых угодкаў Нікейскага сабора (ён вядомы тым, што на ім былі зацверджаны асноўныя дагматы хрысціянства) на адной з плошчаў быў пастаўлены помнік. Помнік не захаваўся, але назва плошчы — Юбілейная — засталася да гэтага часу.

Сённяшняя плошча Свабоды (пляц Волі) называлася раней Саборнаю. Былі вуліцы — Багадзельная, Белацаркоўная, Ігуменскі тракт, Лютэранская, Мала-Лютэранская, Прэабражэнская і г. д., назвы якіх не захаваліся. Мала каму вядомы той факт, што ў 1710 годзе быў асвечаны мураваны касцёл езуітаў у імя Ісуса, Марыі і святой Барбары. У адным з капліц гэтага касцёла ў 1713 годзе была змешчана рэліквія — мошчы св. Феліцыяна, які быў закатаваны ў часы рымскага імператара Дыяклетыяна. Гэтую рэліквію апостальская сталіца перадала аднаму з магнацкіх родаў Беларусі — роду Завішаў, а той, у сваю чаргу, касцёлу. Святы вялікапакутнік Феліцыян стаў лічыцца апекуном Мінска.

Пры калегіі езуітаў у 1692 годзе быў заснаваны і першы ў Менску тэатр — ён тады быў школьным, але тэмы спектакляў былі сур'ёзныя — «Уладзіслаў Ягайла, кароль польскі, і разгром ім крыжакоў пад Грунвальдам», «Пра Барыса і Глеба» і іншыя.

Праз два з нечым стагоддзя (у 1858 г.) тут, у Менску, адбылася прэм'ера першай беларускай оперы «Сельская ідылія» («Сялянка»), лібрэта якой напісаў Вінцук Дунін Марцінкевіч. Хаця пастаноўку оперы на беларускай мове і забаранілі, гэта, тым не менш, была значная падзея ў нацыянальным жыцці нашага, тады вельмі кволага, мастацтва.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паміж Масквой і Варшавай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паміж Масквой і Варшавай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паміж Масквой і Варшавай»

Обсуждение, отзывы о книге «Паміж Масквой і Варшавай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.