Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2001, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларускі нацыяналізм — гэта вызвольны, аб'яднаўчы грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы — адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі нацыяналізм. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

19 чэрвеня 1941 г. — у Бэрліне сябрамі Беларускага нацыянальнага Супраціву быў закладзены «Беларускі Нацыянальны Цэнтар», як правобраз беларускага ўраду на выпадак вайны і вяртаньня нацыянальнага актыву на Бацькаўшчыну. У кіраўніцтва БНЦ увайшлі: Мікалай Шчорс (старшыня), а. Вінцэнт Гадлеўскі, Мікалай Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Часлаў Ханяўка ды інш.

Жнівень 1941 г. — антыбальшавіцкая беларуска-ўкраінская вайсковая апэрацыя на Палесьсі. Аб'яднанымі сіламі Беларускай Самаабароны й Палескай Сечы УПА былі вызвалены ад бальшавіцкіх партызанаў і акружэнцаў цэлыя раёны беларускага і ўкраінскага Палесься. Сярод кіраўнікоў беларускіх вайскоўцаў былі вядомыя нацыяналісты Ўсевалад Родзька й Міхал Вітушка.

Канец жніўня (па іншых зьвестках — верасень) 1941 г. — Варшаўская нарада кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі. Была прынята праграма падпольнай антыфашыстоўскай дзейнасьці, распрацаваная а. Вінцэнтам Гадлеўскім.

1942 г. — айцец Вінцэнт Гадлеўскі стварае падпольны «Беларускі Цэнтральны (Народны) Фронт», адну з арганізацый Беларускага нацыянальнага Супраціву, якая, у асноўным, складалася з беларускай інтэлігенцыі.

24 сьнежня 1942 г. — арышт фашыстамі ў Менску а. В.Гадлеўскага. Неўзабаве ён быў закатаваны гэстапаўцамі, так і не выдаўшы таямніцаў беларускай кансьпірацыі.

21-22 лістапада 1943 г. — ў Жытомірскіх лясах адбылася нелегальная канферэнцыя «паняволеных Масквой народаў», на якой быў утвораны Нацыянальны камітэт паняволеных народаў для каардынацыі іх «рэвалюцыйнай барацьбы», прынятая палітычная плятформа й маніфэст. На канфэрэнцыі прысутнічалі два дэлегаты ад Беларускай Незалежніцкай Партыі.

чэрвень 1944 г. — падрыхтоўка беларускімі нацыяналістамі антыфашыстоўскага паўстаньня ў Менску. Ягонай мэтай было абвяшчэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. У апошні момант, па шэрагу прычын, паўстаньне было адменена.

25 верасьня 1944 г. — нарада Цэнтральнага Камітэту Беларускай Незалежніцкай Партыі ў Бэрліне. Міхал Вітушка й Усевалад Родзька атрымалі заданьне вярнуцца ў Беларусь для арганізацыі антыбальшавіцкай барацьбы, а Дзімітры Касмовіч быў прызначаны кіраўніком Замежнага Сэктару БНП.

красавік 1945 г. — у Бэрліне прайшла нелегальная канферэнцыя Беларускай Незалежніцкай Партыі. Старшыня ЦК БНП Усевалад Родзька прапанаваў перайменаваць партыю ў Беларускую Вайсковую Арганізацыю. Было вырашана перакінуць вайсковы актыў у Беларусь для арганізацыі антыбальшавіцкай партызанкі, тэрмін дзеяньня якой абмежавалі 5 гадамі.

1946 г. — у Беларусі прайшла нарада кіраўніцтва беларускага партызанскага руху. У сувязі з аб'ектыўнымі прычынамі (недахопам амуніцыі, харчоў ды інш.) было пастаноўлена партызанскія аддзелы расфарміраваць на невялікія мясцовыя групы ад 3 да 10 чалавек. Пасьля гэтага акцыі праводзіліся толькі падчас савецкіх палітычных кампаніяў і сьвятаў, рабіліся напады на невялікія аддзелы МВД.

1946 г. — заснаваньне ў Беларусі падпольнай нацыяналістычнай арганізацыі «Саюз Змаганьня за Незалежнасьць Беларусі», на чале якой стаяў камандзір партызанскага аддзелу Іван Раманчук («Ястраб»).

30 верасьня 1946 г. — ў Заходняй Нямеччыне адбылася ІІІ канфэрэнцыя БНП. На ёй была дадзена ацэнка міжнароднага палітычнага становішча, прааналізавана дзейнасьць партыі на Бацькаўшчыне і на эміграцыі. Адзначаўся «сталы рост БНП на Бацькаўшчыне» і вялікі яе ўплыў на партызанку й падпольле.

1947 г. — прайшла чарговая нарада кіраўніцтва беларускага партызанскага руху. На ёй была прынята пастанова «ашчаджаць людзей і народнае багацьце, устрымацца ад непатрэбнага дражненьня савецкіх уладаў. Партызаншчынай ня вызваліш народу ані краіны, а трэба чакаць вайны і тады дзеіць…»

кастрычнік 1948 г. — няўдалы замах на Сталіна, арганізаваны беларускімі партызанамі ў кастрычніку 1948 г.

7 лістапада 1948 г. — трагічная гібель у Заходняй Нямеччыне вялікага беларускага нацыяналіста-рэвалюцыянера, сябра Замежнага Сэктару БНП Хведара Ільяшэвіча.

15 траўня 1950 г. — у Заходняй Нямеччыне быў заключаны тайны дагавор паміж Беларускай Цэнтральнай Радай і Ўкраінскай Нацыянальнай Радай. Абодва бакі імкнуліся да «з'актывізаваньня вызвольна-рэвалюцыйнае барацьбы супроць расейска-бальшавіцкага акупанта, дзейнічаць супольнымі сіламі абедзьвёх нацыяў». У адпаведнасьці з дагаворам, мусіў паўстаць «каардынацыйны камітэт» і «супольны рэвалюцыйны штаб», складзены з прадстаўнікоў БЦР і УНР. Аперацыйнае кіраўніцтва штабам было ўскладзена на каманданта Ўкраінскай Нацыянальнай Гвардыі атамана Бульбу-Бараўца. Дагавор быў падпісаны старшынёй Калегіі БЦР Юры Сабалеўскім, атаманам Бульбай-Бараўцом і зацьверджаны прэзыдэнтамі БЦР і УНР Р.Астроўскім і А.Лівіцкім. У створаныя каардынацыйныя ворганы павінны былі ўваходзіць прадстаўнікі «усіх нацыяў, прыймаючых актыўны ўдзел у рэвалюцыйна-вызвольнай барацьбе».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x