Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2001, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларускі нацыяналізм — гэта вызвольны, аб'яднаўчы грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы — адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі нацыяналізм. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

СІКОРА Віктар (нар. 12.7.1925)

Камандзір партызанскага атрада на Пастаўшчыне ў 1945 г. Паходзіць з в. Малыя Алашкі на Шаркаўшчыне. Скончыў 6 клясаў польскае школы, а падчас нямецкай акупацыі — шасьцімесячныя курсы, пасьля якіх у 1942 г. паступіў у Пастаўскую настаўніцкую сэмінарыю. Адзін з кіраўнікоў СБМа ў Паставах.

Зь вясны 1944 г. — сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі, кіраўнік Пастаўскае філіі БНП. Летам 1944 г. застаўся ў Беларусі для падпольнай працы. Быў прызваны ў Чырвоную Армію. У лістападзе 1944 г. дэзерціраваў, хаваўся ў родных мясьцінах. Вясной 1945 г. пайшоў у лес, арганізаваў партызанскі атрад, які налічваў некалькі дзесяткаў чалавек. У жніўні 1945 г. здаўся савецкім уладам, быў амнісьціраваны. Жыў пад наглядам у роднай вёсцы. Арыштаваны 5 сьнежня 1945 г., утрымліваўся ў Вялейскай турме. Быў асуджаны па арт. 63-І УК БССР да 10 гадоў пазбаўленьня волі з «паражэньнем у правох» на 5 гадоў. Быў на залатых прыісках ў Якуціі, пасьля — у Тайшэцкім «Азерлагу». У Беларусь вярнуўся напрыканцы 1954 г. Жыве ў в. Малыя Алашкі. 22 траўня 1992 г. Прэзідыюм Віцебскага абласнога суда пастанавіў прыгавор ваеннага трыбунала войск МВД Маладэчанскай вобласьці ад 8 траўня 1946 г. і вызначэньне ваеннага трыбунала Беларускай вайсковай акругі ад 7 жніўня 1956 г. «у адносінах Сікоры пакінуць бяз зьменаў».

СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКІ Антон (1892–1983)

Беларускі вайсковы дзеяч. Паходзіў з в. Чырвоная Горка Пінскай вобл. Настаўнік па адукацыі. Скончыў Пецярбургскі ўніверсытэт і Казанскае вайсковае вучылішча (1916). Ваяваў у першую сусьветную вайну, капітан рускай арміі. Камандзір Слуцкай брыгады Беларускае Народнае Рэспублікі, якая ў лістападзе-сьнежні 1920 г. ваявала супраць Чырвонай Арміі. У міжваенны час — праваслаўны сьвятар на Наваградчыне й Слонімшчыне. 19 чэрвеня 1941 г. быў арыштаваны НКВД, уцёк. Падчас нямецкай акупацыі — сябра БНП, школьны інспэктар у Ганцавічах, кіраўнік мясцовай БНС (Берасьцейская вобласьць). У 1944 г. — намесьнік прэзыдэнта БЦР па Ганцавіцкай акрузе. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэса. Падпалкоўнік БКА. З восені 1944 г. працаваў у Ўпраўленьні вайсковых спраў БЦР. Арганізоўваў пераход беларускіх вайсковых аддзелаў на бок амэры канцаў, якімі пазьней быў выданы бальшавікам. У 1947 г. асуджаны. Да 1958 г. знаходзіўся ў бальшавіцкіх канцлягерах. Пазьней выехаў у Польшчу, дзе й памёр.

СТАНКЕВІЧ Станіслаў (1907–1980)

Беларускі палітычны дзеяч. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, доктар філасофіі (1936). Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Барысаўскага павету, пазьней — намесьнік прэзыдэнта БЦР у Баранавіцкай акрузе. Дэлегат Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Уваходзіў у беларускую кансьпірацыю. На эміграцыі С. быў сябрам Рады БНР. Напрыканцы 1945 г. у ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнага Беларускага Нацыянальнага Цэнтру (БНЦ). Рэдагаваў часапіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына». Быў першым старшынёй Антыбальшавіцкага Блёку Народаў (1946).

СТАНКЕВІЧ Ян (26.11.1891 — 16.11.1976)

Беларускі палітычны дзеяч, навуковец. Нарадзіўся ў в. Арляняты Ашмянскага павета. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й Пражскі ўнівэрсытэт. Доктар філасофіі (1926). Працаваў выкладчыкам у Варшаўскім і Віленскім унівэрсытэтах. Пасол Сейма (1928-30). Падчас нямецкай акупацыі быў лідэрам падпольнай Арганізацыі Беларускіх Нацыяналістаў, а пасьля — Беларускага Нацыянальна-Дэмакратычнага Аб'яднаньня. Пасьля вайны жыў у ЗША.

СТЭПОВІЧ Альбін (18.3.1894 — 18.12.1934)

Беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, кампазытар, публіцыст, выдавец. Паходзіў з вёскі Бараны Сьвянцянскага павету Віленскай губ. Выкладчык сьпеваў і музыкі ў Віленскай беларускай гімназіі. Дзеяч Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, кіраваў віленскай суполкай Беларускага інстытута гаспадаркі й культуры. Пасол польскага Сейму ў 1928-30 гг. У 1931 г. выйшаў з БХД, супрацоўнічаў з Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыяй пад псэўданімам «Ул. Загорскі». Аўтар гімна беларускіх нацыяналістаў «Беларусь перадусім!», польскамоўнай працы «Беларусы й дзяржаўная незалежнасьць» (Вільня, 1929), беларускага сьпеўніка «За Бацькаўшчыну» (Вільня, 1935). Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

СЯНЬКЕВІЧ Аляксей (15.11.1904 — 12.12.1991)

Беларускі нацыяналіст, сябра ЦК БНП. Паходзіў з м. Новы Сьвержань. У 1930-я гады ён быў прыхільнікам Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны быў вымушаны выехаць у Нямеччыну. Кіраваў аддзелам Бэрлінскага беларускага камітэту ў Бяла-Падлясцы. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі працаваў на Бацькаўшчыне, рэдагаваў легальныя газэты ў Менску. У 1943-44 гг., пасьля сьмерці Юльяна Саковіча, кіраваў Менскім акруговым камітэтам Беларускай Незалежніцкай Партыі, выконваў адказныя даручэньні партыі. У 1944 г. быў у Беларускай Краёвай Абароне. На эміграцыі Сянькевіч быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады, жыў у г. Саўт-Рывэр у ЗША.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x