Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2001, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларускі нацыяналізм — гэта вызвольны, аб'яднаўчы грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы — адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі нацыяналізм. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зь ліпеня 1941 г. Р. - бурмістар Віцебска, праводзіць беларусізацыю горада. У жніўні 1941 г. ён, разам з Міхалам Вітушкам і атаманам Якубам Харэўскім, кіруе аддзеламі Беларускае самаабароны ў сумеснай з Палескай сеччу УПА антыбальшавіцкай апэрацыяй на Палесьсі. З 1942 г. — старшыня ЦК БНП (псеўда «Воўк»), арганізоўвае падпольле й нацыянальны партызанскі рух. Сябра Беларускай Цэнтральнай Рады, адказны за працу з моладзьдзю. З сакавіка 1944 г. — камандзір 15-га батальёна БКА. Распрацаваў плян антынямецкага паўстаньня ў Менску, якое меркавалася ўзьняць падчас правядзеньня Другога Ўсебеларускага кангрэсу, і якое не адбылося.

Арганізаваў беларускі дэсантны батальён «Дальвіц» ва Ўсходняй Прусіі, дзе беларускія вайскоўцы праходзілі падрыхтоўку на партызанскую дзейнасьць на Бацькаўшчыне. Праводзіў перамовы з кіраўніцтвам украінскіх нацыяналістаў аб каардынацыі антыбальшавіцкай барацьбы. Пасьля раззбраеньня батальёна «Дальвіц» ў Чэхіі, з групай прабіраецца ў Польшчу. Знаходзіўся на нелегальным становішчы ў Беластоку, арганізоўваў падпольле й партызанку БНП. Быў арыштаваны, па адных зьвестках, у чэрвені 1945 г., па іншых, увосень 1945 г. Падчас сьледзтва ў Менску раскрыў дзяржбясьпецы прозьвішчы многіх сяброў партыі, якія пасьля гэтага былі арыштаваны. Лявон Луцкевіч лічыў, што Р. «спрабаваў арганізаваць нейкую гульню й перайграць Цанаву. Але дзе-ж ты яго перайграеш?!..» Янка Жамойцін тлумачыць напісаньне Р. у турме падрабязных успамінаў тым, што ён хацеў захаваць для гісторыі сьведчаньні пра дзейнасьць Беларускага Супраціву. У 1946 г. на працэсе над кіраўніцтвам БНП Родзька быў засуджаны на сьмерць. Пасьмяротна атрымаў ад Рады БНР рангу генэрала.

РЫЖЫ-РЫСКІ Ўладзіслаў (1920-ыя — 2.3.1978)

Беларускі палітычны й рэлігійны дзеяч. Паходзіў з в. Латыголь Глыбоцкага пав. Падчас нямецкай акупацыі — актыўны сябра БНП. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. З лета 1944 г. — у батальёне «Дальвіц». Выконваў адказныя даручэньні кіраўніцтва БНП. Пасьля вайны працаваў на капальнях у Бэльгіі. У 1948 г. быў абраны старшынёй Генэральнае Рады Саюзу беларусаў Бэльгіі, выдаваў часопіс «За незалежнасьць». Пачаў займацца рэлігійнай дзейнасьцю. Памёр у Нью-Ёрку.

САБАЛЕЎСКІ Юры (24. 4. 1889 — 26. 12. 1957)

Беларускі палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў Стоўбцах. Пасол польскага сойму, актывіст Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Арыштоўваўся польскімі, бальшавіцкімі й нямецкімі акупантамі. Падчас Другой сусьветнай вайны — старшыня Галоўнай управы Беларускай Самапомачы, другі віцэ-прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР). На эміграцыі быў старшынёй Калегіі БЦР, актыўны прыхільнік збройнай антыбальшавіцкай барацьбы. У 1950 г. ад імя БЦР заключыў пагадненьне аб сумесных дзеяньнях у барацьбе супраць бальшавізма з Украінскай Нацыянальнай Радай. Памёр пры нявыясьненых абставінах. Пахаваны ў Мюнхэне, на магільніку Фэльдлюхінг. Пакінуў невялікія ўспаміны пра Беларускі Супраціў часоў нямецкай акупацыі й ролю ў ім а. Вінцэнта Гадлеўскага.

САЖЫЧ Язэп (нар. у 1917)

Беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, генэрал. Скончыў Наваградзкую гімназію й польскую падафіцэрскую школу. Падчас нямецкай акупацыі ствараў аддзелы Беларускай самааховы. Афіцэр Беларускай Краёвай Абароны й сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі. На эміграцыі — актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага руху. У 1982-97 гадах — Старшыня Рады БНР.

САЗЫКА Міхал (23. 07. 1895 — 10. 01. 1949)

Сябра Часовага Кіраўніцтва Агульнага Беларускага Саюзу Вайскоўцаў у пасьляваеннай Заходняй Нямеччыне. Паходзіў з Віцебшчыны. Падчас першай сусьветнай вайны — афіцэр рускай арміі. Пазьней быў афіцэрам у арміі генэрала Булак-Балаховіча. У міжваенны час жыў у Польшчы, працаваў сьпяваком у оперным тэатры ў Пазнані. Падчас нямецкай акупацыі арганізаваў на Віленшчыне беларускі батальён, які змагаўся супраць чырвоных і польскіх партызанаў. З 1945 г. — у Нямеччыне. Актывіст ветэранскай вайсковай арганізацыі. Трагічна загінуў. Магчыма, што ягоная сьмерць зьвязаная з падтрыманьнем кур'ерскай сувязі з партызанамі на Бацькаўшчыне. Нездарма эмігранцкая газэта пісала: «Ён марыў аб тэй новай вайне, якая прынясе вызваленьне Беларусі».

САКОВІЧ Юльян (24.8.1906 — 13.6.1943)

Беларускі палітычны дзеяч. Паходзіў з фальварка Баўдыры Ашмянскага пав. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію, вучыўся на агранамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэта. Быў зьвязаны з камуністычным падпольным рухам, за што перасьледаваўся польскімі ўладамі. У 1928 г. быў выключаны з Беларускага Студэнцкага Саюзу. Пры «першых саветах» быў арыштаваны НКВД, але цудам застаўся жывы. Радыкальна зьмяняе свае погляды, далучаецца да падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, кіруе Менскім акруговым камітэтам БНП. Быў начальнікам Менскай паліцыі, працаваў у Беларускай Народнай Самапомачы. Неаднаразова пратэставаў перад нямецкімі акупацыйнымі ўладамі супраць зьнішчэньня мірнага жыхарства й паленьня вёсак. Забіты польскімі тэрарыстамі (магчыма, не бяз удзелу СД), пахаваны ў Лідзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x