Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2001, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларускі нацыяналізм — гэта вызвольны, аб'яднаўчы грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы — адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі нацыяналізм. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ЛУЦКЕВІЧ Лявон (13.03.1922 — 28.07.1997)

Беларускі дзеяч, дэсантнік батальёна «Дальвіц». Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў. З 1944 г. — афіцэр БКА, быў у батальёне «Дальвіц». Арыштаваны ў Польшчы напрыканцы 1945 г. Праходзіў на судовым працэсе над кіраўніцтвам БНП («справа шасьці», Менск, 1946). Пасьля канцлягераў жыў у Вільні. Аўтар кнігі «Вандроўкі па Вільні» (Вільня, 1998).

ЛУЦКЕВІЧ Юрка (22. 10. 1920 — 12. 8. 1992)

Афіцэр дэсантнага беларускага батальёну «Дальвіц», уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі. Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў Віленскую беларускую гімназыю, Віленскае тэхнічнае вучылішча. Напрыканцы 1930-х гг. вучыўся ў Варшаўскай політэхніцы, быў забраны ў польскую афіцэрскую школу. У верасьні 1939 г. трапіў у нямецкі палон. Падчас нямецкай акупацыі быў дырэктарам беларускай школы ў Радашкавічах, настаўнічаў у Баранавічах. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам БНП. З 1944 г. — афіцэр БКА, удзельнічаў у падрыхтоўцы антынямецкага паўстаньня ў Менску напрыканцы чэрвеня 1944 г., якое не адбылося. Пасьля — у батальёне «Дальвіц». Разам з Усеваладам Родзькам вясной 1945 г. з Чэхіі перабраўся ў Польшчу з мэтай арганізацыі антыбальшавіцкага падпольля й партызанкі. Арыштаваны ў Варшаве напрыканцы 1945 г. Засуджаны на 25 гадоў канцлягераў «за здраду й супрацу з ворагам». Зьняволеньне адбываў на Калыме. У Беларусь вярнуўся ў 1957 г., жыў у Вільні.

МІХАЛЬЧУК Сымон (1915? - 1953)

Беларускі вайсковец-партызан, старэйшы лейтэнант Беларускага Вызвольнага Руху. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Шэрашове (Берасьцейская вобл.). На эміграцыі быў сябрам Згуртаваньня Беларускіх Патрыётаў і БВР. У 1952 г. вярнуўся ў Беларусь з дэсантам БВР для арганізацыі партызанкі. Злучыў малыя лясныя групы на Кобрыншчыне ў партызанскі аддзел, які зрабіў напад на савецкі транспарт. 28 сакавіка 1953 г. у баю з аддзелам МГБ каля в. Запруды (Кобрыншчына) Міхальчук загінуў.

«ПАД АБЦАСАМ МАСКАЛЁЎ»

Партызанская газэта. Выдавалася на Смаленшчыне мясцовым аддзелам «Чорнага Ката» ў другой палове 1940-х гадоў.

ПАНУЦЭВІЧ (ПАПУЦЭВІЧ) Вацлаў (1911 — 25.8.1991)

Беларускі палітычны й рэлігійны дзеяч. Паходзіў з Віленшчыны. Вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэта. Зьяўляўся адным з арганізатараў «руху маладых адраджэнцаў». Быў рэдактарам і выдаўцом яго друкаванага воргану — часапісу «25 Сакавіка» (1936-38). Належаў да «Беларускага Фронту» а. В.Гадлеўскага, браў удзел у выданьні газэты «Беларускі фронт». З 1944 г. — на эміграцыі. Узначальваў Задзіночаньне беларускіх скаўтаў на чужыне. Жыў у Чыкага, выдаваў шэраг рэлігійна-гістарычных часапісаў. Аўтар вядомай біяграфіі а. В.Гадлеўскага.

ПЕРШЫ ШТУРМОВЫ ЗЬВЯЗ

Баявы аддзел беларускіх нацыяналістаў. Створаны ў пачатку 1941 г. у Польшчы. 18 чэрвеня 1941 г. дэсантаваўся ў Беларусі. Праводзіў баявыя акцыі супраць бальшавіцкіх акупантаў. Пазьней вайскоўцы Зьвязу ўвайшлі ў нацыянальнае падпольле.

ПОПКА Юры (1912–1993)

Вядомы беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменьнік. Сябра Замежнага сэктару БНП. Кіраўнік нацыяналістычнай арганізацыі «Згуртаваньне Беларускіх Патрыётаў». У 1952-54 гг. — кіраўнік палітычна-прапагандысцкага аддзелу Галоўнага Штабу Беларускага Вызвольнага Руху (пад псеўдай «Б.Жубровіч»). Выдаваў рэвалюцыйныя газэты й часапісы, свае шматлікія творы (пад псеўдай «Юры Жывіца»), у якіх была адлюстравана барацьба беларускіх партызанаў і падпольшчыкаў за незалежнасьць Беларусі ў ваенныя й пасьляваенныя гады. У 1981 годзе ў сваёй кватэры ў Ляймэне (Заходняя Нямеччына) заснаваў беларускі музэй, якім цяпер апякуецца мясцовы магістрат. Дзякуючы ў Заходняй Нямеччыне быў устаноўлены помнік усім беларускім вайскоўцам, якія паляглі ў змаганьні за вольную й незалежную Беларусь.

РАГУЛЯ Барыс (нар. у 1920)

Беларускі палітычны й вайсковы дзеяч. Скончыў Наваградзкую гімназію. Браў удзел у нямецка-польскай вайне, трапіў у нямецкі палон. У 1941 г. быў арыштаваны НКВД. Ад расстрэлу выратаваўся на пачатку нямецка-савецкай вайны. Сябра ЦК БНП, камандзір Наваградзкага беларускага эскадрону (1943-44). Летам-восеньню 1944-га быў афіцэрам дэсантнага батальёну «Дальвіц». Пасьля вайны быў сябрам Рады БНР, браў удзел у засылцы ў Беларусь разьведвальных груп. Пасьля пераехаў у Канаду, працаваў лекарам.

РАГУЛЯ Міхась (нар. у 1916 г.?)

Актыўны ўдзельнік беларускага нацыяналістычнага руху ў гады Другой сусьветнай вайны. Паходзіць з в. Ачукевічы Наваградзкага пав. Інжынэр па адукацыі. У канцы 1930-х гадоў разам з Міхалам Вітушкам браў актыўны ўдзел у дзейнасьці Асьветнага таварыства беларусаў у Варшаве. Падчас нямецкай акупацыі працуе на легальным становішчы ў Віцебску, разам з Усеваладам Родзькам. Адзін з кіраўнікоў Беларускай Незалежніцкай Партыі (мянушка «Чорны»), рэдактар падпольнага «Бюлетэня БНП». На эміграцыі ўваходзіў у кіраўніцтва Замежнага Сэктару БНП. У сьнежні 1948 г., па ініцыятыве Дз. Касмовіча, быў выключаны са складу ЦК БНП. Выехаў у ЗША, быў сябрам Рады БНР.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x