Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2001, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларускі нацыяналізм — гэта вызвольны, аб'яднаўчы грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы — адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі нацыяналізм. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ЗЫБАЙЛА Рыгор (15.9.1913 — 15.11.1987)

Беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі. Інжынер па адукацыі. Удзельнік Першага Штурмовага Зьвязу, які быў скінуты ў Беларусь перад нападам Нямеччыны на СССР. Старшыня Слонімскай акруговай Беларускай Народнай Самапомачы ў 1941-42 гг. Зь лета 1943-га — намесьнік старшыні БНС Ю.Сабалеўскага ў Менску. З сакавіка 1944 году — начальнік БКА ў Глыбоцкай акрузе, лейтэнант. У 1944 г. быў надлейтэнантам у беларускай дывізіі Зіглінга. Разам з батальёнам гэтай дывізіі напрыканцы 1944-га перайшоў на бок французскіх партызанаў. Пасьля вайны апынуўся ў Беларусі, быў арыштаваны й зьняволены ў канцлягеры. Пасьля вызваленьня жыў на Івацэвіччыне. Памёр і пахаваны ў в. Яглевічы Івацэвіцкага раёна.

ІЛЬЯШЭВІЧ Хведар (17.2.1910 — 7.11.1948)

Беларускі палітычны дзеяч, сябра Замежнага Сэктару ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі. Нарадзіўся ў Вільні. Паэт, гісторык, журналіст, магістр філасофіі (1936). Скончыў Віленскую беларускую гімназыю, гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэта. Цярпеў перасьлед з боку польскіх уладаў. Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, прозы, гістарычных дасьледаваньняў. Падчас нямецкай акупацыі кіраваў Беларускім аб'яднаньнем у Беластоку, рэдагаваў мясцовую газэту «Новая дарога». Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі. З 1944 г. — у Нямеччыне. Рэдагаваў часапіс «Шляхам жыцьця» (1946-48), бюлетэнь «Апошнія весткі», выданьні БНП. Уваходзіў у кіраўніцтва Замежнага Сэктару БНП. Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў Ватэнштэце.

КАЗАК Генадзь (1924 — др. пал. 1940-х)

Беларускі нацыяналіст, арганізатар падпольнага «Саюзу Вызваленьня Беларусі» ў Наваградку ў 1946 г. Паходзіў з в. Брацянка Наваградзкага раёна. Сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі, жаўнер дывізіі «Беларусь» у Нямеччыне. Вярнуўся на Бацькаўшчыну, каб працягваць барацьбу за незалежнасьць Беларусі. Арыштаваны 30 траўня 1947 г. Казака жудасна катавалі чэкісты ў Баранавіцкай турме. Ён загінуў у канцлягеры Долінка Карагандзінскай вобл. неўзабаве пасьля таго, як туды прыбыў.

КАЗЛОЎСКІ Ўладзіслаў (29.6.1896 — 13.11.1943)

Беларускі палітычны дзеяч, паэт, публіцыст. Паходзіў з в. Залесьсе Саколкаўскага пав. Гарадзенскай губ. Вучыўся ў каталіцкай духоўнай сэмінарыі ў Вільні, скончыў настаўніцкія курсы пры Цэнтральнай беларускай радзе Віленшчыны й Гарадзеншчыны. У часы БНР удзельнічаў у грамадзка-палітычным жыцьці, Беларускай Вайсковай Камісіяй у траўні 1920 г. быў накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве. У 1921-30 гадах служыў у польскім войску. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Адзін з лідэраў Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі (БНСП), у 1933-37 гадах рэдактар партыйнай газэты «Новы шлях». Аўтар шэрагу кніг па фізічнаму выхаваньню, паэтычных зборнікаў (пад псэўданімам «Казлоўшчык»). Летам 1941-га спрабаваў аднавіць дзейнасьць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў. У 1941-43 гг. у Менску быў рэдактарам «Беларускай газэты». Забіты ў Менску бальшавіцкімі тэрарыстамі.

КАЛІНОЎСКІ Кастусь (2.2.1838 — 22.3.1864)

Вялікі беларускі нацыяналіст-рэвалюцыянер, кіраўнік антымаскоўскага паўстаньня 1863-64 гг. у Літве-Беларусі. Паходзіў з в. Мастаўляны на Беласточчыне. Скончыў Сьвіслацкае павятовае вучылішча й юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэта. Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 1861 г. стварыў на Гарадзеншчыне падпольную арганізацыю. З кастрычніка 1862 г. — старшыня Віленскага цэнтра па падрыхтоўцы антымаскоўскага паўстаньня — Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Разам з Урублеўскім і Ражанскім наладзіў друкаваньне першай беларускай нелегальнай газэты «Мужыцкая праўда», дзе друкаваўся пад псэўданімам «Яська-гаспадар з-пад Вільні». На працягу 1863-га кіраваў паўстанцкім рухам на Гарадзеншчыне. Пасьля падаўленьня паўстаньня маскоўскімі акупантамі знаходзіўся на нелегальным становішчы. Арыштаваны 9 лютага 1864 г. у Вільні й павешаны акупантамі.

КАЛУБОВІЧ Аўген (Каханоўскі, 5.3.1912 — 25.5.1987)

Беларускі палітычны дзеяч, гісторык. Паходзіў з м. Ціхінічы Рагачоўскага пав. Скончыў Менскі педагагічны інстытут. У траўні 1930 г. быў арыштаваны за прыналежнасьць да беларускай нелегальнай арганізацыі. З канцлягераў вярнуўся ў 1933 годзе, працаваў настаўнікам, у Наркамасьветы БССР. Падчас нямецкай акупацыі быў сябрам Беларускай Рады Даверу, Беларускай Цэнтральнай Рады, узначальваў Беларускае Культурнае Згуртаваньне. Праўдападобна, належаў да падпольнай Арганізацыі Беларускіх Нацыяналістаў. Удзельнік Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, на якім выступаў з асноўным рэфератам. На эміграцыі ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, Рады БНР, стваральнік Беларускай Нацыянальна-Дэмакратычнай Партыі (пасьля — Аб'яднаньне Беларускіх Нацыянал-Дэмакратаў). Быў прэм'ер-міністрам БНР. З 1950 г. жыў у ЗША. Аўтар шматлікіх гістарычных дасьледаваньняў, успамінаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x