Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Левус - Беларускі нацыяналізм. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2001, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларускі нацыяналізм — гэта вызвольны, аб'яднаўчы грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы — адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі нацыяналізм. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ТУМАШ Вітаўт (20.12.1910 — 27.4.1998)

Беларускі дзеяч, навуковец. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Сябра Беларускага Студэнцкага Саюзу. У 1940-41 гг. — старшыня Лодзінскага аддзелу Беларускага Камітэту Самапомачы. Увайшоў у Беларускі Нацыянальны Цэнтар, створаны ў чэрвені 1941-га ў Бэрліне а. Гадлеўскім, Шчорсам ды інш. У ліпені-лістападзе 1941-га быў бурмістрам Менску, пасьля рэдагаваў у Бэрліне газэту «Раніца». Сябра Беларускага Супраціву. Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў шматгадовым старшынёй Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку.

ФІЛІСТОВІЧ Янка (1926–1953)

Беларускі нацыяналіст-рэвалюцыянер. Сябра Рады БНР, адзін з лідэраў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі. У 1951 г. вярнуўся ў Беларусь з мэтай арганізацыі патрыятычных сіл для барацьбы з бальшавікамі. У 1952 г. камандаваў на Маладэчаншчыне партызанскай групай, выдаў адзін нумар газэты «Жыве Беларусь!». У верасьні 1952 г. Філістовіч быў арыштаваны агэнтам МГБ. На допытах ён выдаў людзей, якія яму дапамагалі і яны былі рэпрэсіраваны. Сам Філістовіч быў расстраляны.

ЧЭБАТАРЭВІЧ Віктар (1906 — 7.10.1963)

Беларускі палітычны й вайсковы дзеяч. Скончыў Нясьвіжскую настаўніцкую семінарыю. Паходзіў з Новага Сьвержаня. У 1940 годзе, жывучы ў Стоўбцах, акупаваных бальшавікамі, падтрымліваў сувязь з беларускімі нацыяналістычнымі арганізацыямі ў Варшаве (у прыватнасьці, з Міколам Шчорсам). Летам 1941-га па польскаму даносу арыштоўваўся немцамі. Працаваў у Генэральным школьным інспэктараце. Разам з а. Гадлеўскім арганізоўвае антынямецкае падпольле. У 1944 годзе — капітан БКА, камандзір афіцэрскай школы БКА ў Менску. На эміграцыі — актыўны дзеяч прабэцээраўскага кірунку, жыў у ЗША. Супрацоўнічаў з газэтай «Беларуская трыбуна». Рэпрэзэнтаваў беларускую эміграцыю ў сусьветных антыкамуністычных арганізацыях. Памёр у Нью-Ёрку.

«ЧОРНЫ КОТ»

Беларуская партызанская арганізацыя. Па некаторых зьвестках, «Чорны Кот» быў арганізаваны ўжо 1944 г., па іншых — у 1945 г. Дзейнічала пад кіраўніцтвам генэрала Міхала Вітушкі («Лось»). У некаторых крыніцах паведамляецца, што назоў «Чорны Кот» («Чорная Кошка») меў адзін з партызанскіх аддзелаў генэрала Вітушкі, або нават атрад «Дальвіца», які дэсантаваўся ў Беларусі 17 лістапада 1944 г. У іншых крыніцах «Чорны Кот» — гэта злучэньне партызанскіх аддзелаў генэрала Вітушкі або «тэрарыстычная арганізацыя».

«Чорны Кот» (Беларуская Вызвольная Армія) складалася з рэгулярных партызанскіх аддзелаў і ўдзельнікаў збройнага падпольля («ударнікаў»), якія легальна працавалі ў калгасах, сваіх гаспадарках, на прадпрыемствах і ў установах, але бралі ўдзел у акцыях. На чале «Чорнага Ката» стаяў Галоўны Штаб, якім камандаваў генэрал Міхал Вітушка і ягоныя намесьнікі: Ахрэм і Шукайловіч. М.Вітушка зьяўляўся й старшынёй ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі, сканцэнтраваўшы, такім чынам, у сваіх руках вайсковае й палітычнае кіраўніцтва Нацыянальным Супрацівам. У складзе «Чорнага Ката» былі ня толькі беларускія аддзелы, але й летувіскія, латышскія, нямецкія («Вэрфольф», «Цэпэлін», «Эдэльвейс») й украінскія атрады, якія ў асноўным дзейнічалі ў заходняй і паўночнай Беларусі, а таксама ў Прыбалтыцы.

«Чорны Кот» праводзіў акцыі на чыгунцы, узрываючы або захопліваючы цягнікі, рабіў напады на савецкія склады й гарнізоны, на вёскі, мястэчкі й гарады, вызваляў вязьняў з турмаў і канцлягераў. Рабіліся напады на банкі з мэтай здабыцьця сродкаў, неабходных для забясьпечаньня падпольнай й партызанскай дзейнасьці. Баявікі «Чорнага Ката» зьдзяйсьнялі тэрарыстычныя акты супраць прадстаўнікоў савецкай улады, членаў камуністычнай партыі, супрацоўнікаў МВД і МГБ (КГБ). Па некаторых зьвестках, у кастрычніку 1948 г. была спроба замаху на І.Сталіна. Частку зброі, боепрыпасаў, радыёапаратуру, амуніцыю «Чорны Кот» атрымоўваў праз Польшчу з Ангельшчыны, з дапамогай мясцовых сьпецслужбаў. «Чорным Катом» праводзілася й вялікая прапагандовая праца: выдаваліся дзесяткі газэт, часапісаў, плякатаў, адозваў і абвестак, якія пашыраліся ня толькі сярод партызанаў, але й сярод насельніцтва.

У эміграцыйных крыніцах ёсьць зьвесткі, што «Чорны Кот» працягваў сваю актыўную баявую дзейнасьць да 1950 г. Аднак і ў пазьнейшыя гады ад імя гэтай арганізацыі праводзіліся акцыі, скіраваныя супраць савецкіх уладаў. Аднак гэта была ўжо хутчэй дзейнасьць узброенага падпольля, чымсьці партызанкі. Магчыма, што кіраўніцтва «Чорнага Ката», падобна камандаваньню УПА, перавяла свае структуры са стану ўзброенай партызанскай вайны да стану збройнага падпольля. Наколькі была эфектыўнай і колькі працягвалася барацьба «Чорнага Ката» ў новых умовах — невядома. Аднак яшчэ напрыканцы 1950-х гг. у БССР існавалі падпольныя групы, якія пазьней перабраліся на Захад, у Польшчу, або засталіся на Бацькаўшчыне, так і ня выкрытыя савецкай дзяржбясьпекай. На Захадзе апынуўся й генэрал Міхал Вітушка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x