Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„Адчуваць сябе шчасьлівай“

— Дзень 9 жніўня стаў пераломным у маім жыцьці, і наступныя некалькі месяцаў шмат чаго далі. Я стала менш эгаістычнай, адчула сябе часткай народу, пазнаёмілася з цудоўнымі суседзямі, наладзіла стасункі з бацькамі, зразумела свае магчымасьці і сваю адказнасьць. Перажываньні, якія раней здаваліся вялікімі, цяпер сталі няважнымі. Я часта плакала, але не ад таго, што ўсё кепска, а ад таго, якімі цудоўнымі аказаліся людзі, якіх я сустракаю. І ўсё гэта дазваляе адчуваць сябе шчасьлівай.

„Міліцыя цісьне праз органы апекі“

Вольга, Магілёў:

— Прыстойныя сем’і ў нас могуць стаць „праблемнымі“, калі бацькі ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту супраць Лукашэнкі. Міліцыя цісьне на нас праз органы апекі.

У канцы мінулага тыдня я нарэшце атрымала выпіску з пратаколу паседжаньня савету прафіляктыкі безнагляднасьці і правапарушэньняў непаўналетніх. Камісія сярэдняй школы №35, дзе вучыцца мая адзінаццацігадовая дачка, вырашыла, што ў майго дзіцяці ўсё добра. Але гэтага заключэньня давялося чакаць больш за месяц.

Я замужам ужо трынаццаць гадоў; у нас свая кватэра, лецішча, кожны год сям’ёй езьдзім у адпачынак на мора — па мясцовых мерках вельмі нават прыстойная сям’я. Аднак мая палітычная актыўнасьць рэзка зьмяніла стаўленьне мясцовых уладаў да нас — міліцыя пачала нас перасьледаваць.

Пры праверцы „на дабрабыт“ было зроблена шэсьць запытаў. Разьлікова-касавы цэнтар даў даведку, што запазычанасьцяў у камунальных плацяжах у нас няма; у наркалёгіі ніхто з нас на ўліку не стаіць, у міліцыю прыводаў не было і на працы ў бацькоў праблем няма.

А самым непрыемным момантам стала нечаканае зьяўленьне школьнай камісіі ў нас дома. Адразу пяць чалавек на чале з намесьнікам дырэктара аднойчы ўвечары прыйшлі праверыць, у якім стане знаходзіцца наша кватэра, ці ёсьць спальнае месца ў дачкі і дзе яна робіць урокі. А яшчэ яны зазіралі ў лядоўню і шафы з прадуктамі.

Падставай для такой своеасаблівай праверкі стаў ліст намесьніка начальніка Ленінскага РАУС Магілёва Аляксандра Пушына ў аддзел адукацыі райвыканкаму. У ім Пушын адкрыта ўказаў на палітычны характар таго, што адбываецца („грамадзянка бярэ актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах“) і запатрабаваў „прыняць меры прафіляктычнага ўзьдзеяньня“.

Ліст быў перанакіраваны з аддзелу адукацыі ў школу. І „мерай узьдзеяньня“ аказалася так званае сацыяльнае расьсьледаваньне, вынікі якога цяпер і паступілі нарэшце ўва ўсе інстанцыі. Пры неспрыяльным разьвіцьці падзей у сучаснай Беларусі такое расьсьледаваньне — гэта просты шлях да прызнаньня, што дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы, што можа прывесьці ягоных бацькоў да пазбаўленьня бацькоўскіх правоў.

Такой была патэнцыйная цана майго ўдзелу ў фотасэсіі салідарнасьці з пабітым міліцыяй рэнтгенолягам магілёўскай стаматалягічнай паліклінікі Андрэем Вярбіцкім. Мы, восем жанчын, 19 кастрычніка вырашылі сфатаграфавацца з партрэтам Вярбіцкага, каб потым адаслаць яму ў турму, дзе доктар тады знаходзіўся, зробленыя сваімі рукамі паштоўкі.

Не пасьпелі мы зрабіць здымак, як да нас пад’ехаў мікрааўтобус з амонам і ўсіх затрымалі. На нас склалі пратаколы пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Аднак у судзе справа стала развальвацца, тройчы яе матэрыялы адпраўляліся на дапрацоўку. Гэта значыць, рашэньня суду пра маю вінаватасьць дагэтуль няма, але камісія ўжо прыходзіла.

Таму на online-паседжаньне савету прафіляктыкі я запрасіла юрыста цэнтру „Вясна“ Барыса Бухеля. Ён быў вельмі зьдзіўлены формай дачыненьняў чыноўнікаў ад адукацыі. Спаслаўшыся на COVID-19, было вырашана правесьці афіцыйнае паседжаньне з дапамогай мэсэнджару. Гэта значыць, што рэальнага сходу не склікалі, размова ішла з карцінкамі на экране, а хто і як пры гэтым вёў пратакол паседжаньня — вялікае пытаньне.

Пры гэтым каранавірус раней не перашкодзіў прыйсьці камісіі ў нашу кватэру. Хоць артыкулу 23.34 КаАП няма нават у пераліку падставаў, якія даюць права падазраваць тую ці іншую сям’ю ў праблемнасьці. Інакш кажучы, перасьлед мяне ад пачатку быў незаконным.

Гісторыя была б няпоўнай бяз згадваньня яшчэ адной важнай акалічнасьці. Я выхоўвалася ў Чавускім доме-інтэрнаце, я сірата. Нягледзячы на гэта, змагла атрымаць дзьве вышэйшыя адукацыі, займалася дванаццацьцю відамі спорту, у некаторых зь іх кандыдат у майстры. Я вельмі цаню сваю сям’ю і гатовая за яе змагацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x