Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„Як правільны акорд у канцы музычнай фразы“

Андрусь Такінданг, музыка:

— Мы з калегамі з гурту Recha прадчувалі затрыманьне. Шэраг нашых знаёмых, калег-артыстаў ужо адбывалі адміністрацыйныя пакараньні за выступы ў дварах. А Recha ледзь не штодня ўдзельнічала ў народных, дваровых канцэртах.

4 лістапада мы прыехалі на менскую вуліцу Нёманскую. Жыхары сабраліся безь сьцягоў і лёзунгаў на ўрачыстае адкрыцьцё насьценнага малюнка, зацьверджанага і ўзгодненага з ЖЭСам. Публіка была цудоўная — дзеці танчылі, дарослыя падпявалі. Нам шчодра аддзячылі: уручылі самаробнае печыва, кветкі. Калі выяжджалі са двара на таксоўцы, машыну пераняў стылёва апрануты ў цывільнае мужчына: „Стаяць, міліцыя. Тэлефоны на сядзеньне“.

З двух вялікіх бусаў падбеглі амонаўцы ў балаклавах, хтосьці са зброяй, хтосьці без, і прымусілі перайсьці ў аўтобус, які стаяў побач.

Загадалі сесьці на падлогу, дарогай пачалі апытваць у даволі экспрэсіўнай манеры. Фізычнага гвалту амон не ўжываў, а дзьмутая, пацанская агрэсія выглядала абсурдна і камічна. Быццам да дарослага чалавека сталі чапляцца школьнікі-хуліганы: непрыемна, страшна і сьмешна. „Э, эфіёп, колькі вам заплацілі?“, „Ага, у вас пячэньне бел-чырвона-белае“, „Гэты нярускі каторы — беларус?“, „У арміі служыў ці не?“, „Крамбамбулю знаеце, вашых дружочкаў?“… Мацюкі, гопніцкія наезды ішлі ад маладых, 20-гадовых, старэйшыя ж амонаўцы дарогай паводзілі сябе больш стрымана.

У Фрунзенскім РУУС, куды нас даставілі, міліцыянты, якія паводзілі сябе карэктна, выгадна адрозьніваліся ад калег, што строілі кпіны, мацюкаліся, кідалі домру аб падлогу, быццам вартыя жалю злыя дзеці, на якіх і форма сядзела неяк асабліва няўклюдна. Ня ведаю, як усе гэтыя розныя супрацоўнікі ўжываюцца, трываюць адзін аднаго ў адных кабінэтах. Агульны матыў і ў пастарунку, і на Акрэсьціна — „Чаго ж вам усім дома не сядзіцца? Грайце канцэрты ў сваіх кватэрах“.

Такая рэакцыя, можа быць, зьвязаная зь вельмі вялікай колькасьцю затрыманых. Камэры поўняцца дактарамі, бізнэсоўцамі, артыстамі, інжынэрамі, праграмістамі, беспрацоўнымі, пэнсіянэрамі, студэнтамі.

Пасьля нас адправілі на Акрэсьціна. Асабісты агляд. Ланцужок з крыжам трэба здаць на захаваньне. Я сьпяшаюся, таму ніяк не магу адчапіць карабін. „Не хвалюйся“, — кажа міліцыянт, усьміхаецца і дапамагае.

Мінімалістычны функцыянал. Жоўтыя сьцены, карычневая драўляная падлога, туалет, дээспэшная лава, стол, мэталічныя ложкі. Спачатку нас разьмясьцілі ў камэру на чатырох. Сядзець разам, усім гуртом — гэта вялікая ўдача. Пэўна, што эпічнае затрыманьне Recha не засталося незаўважаным, і нашыя сваякі здагадваюцца, дзе мы знаходзімся. Але ўсё адно ў зьняволеньні найбольш хвалюесься за каханых і родных, якія, у сваю чаргу, на волі перажываюць за вязьняў.

Агледзеўся, памыўся пад кранам, адціснуўся ад падлогі, памаліўся. Настрой бадзёры, прыўзьняты. Даўно маральна рыхтаваўся да арышту, таму ўся гэтая сытуацыя выклікала своеасаблівую палёгку, як правільны акорд у канцы музычнай фразы.

Тым часам у калідоры пануе супрацьлеглая атмасфэра. Там лаюцца, перабрэхваюцца між сабой супрацоўнікі з канвою: чатыры вязьні, пяць пратаколаў, некага ня могуць далічыцца. Дыялёг хлопцаў густа перасыпаны мацюкамі. Відаць, адзін да аднаго міліцыянты ставяцца яшчэ з большай варожасьцю, чым да затрыманых.

А 22:00 зьмяншаюць сьвятло, адбой, можна разгарнуць матрац і легчы спаць. А 6:00 сьвятло запальваецца ярчэй, трэба хуценька падняцца і скруціць матрац. У вакенца дзьвярэй перадалі туалетную паперу. Ура, можна жыць! Запрацавала выцяжка, у камэры пачало зьяўляцца болей паветра, перастае сьціскаць скроні. На сьняданак каша і салодкая гарбата.

Музыкі па-рознаму рэагуюць на затрыманьне. Ігар і я пачуваемся добра, у Кастуся баліць галава, у Лёні праблемы з нагой. Жартуем, размаўляем. Аказваецца, акардэаніст Ігар — пятае дзіця ў сям’і. Бубнач Лёня ня дужа ладзіў з бацькам, але цудоўна пачуваўся з бабуляй і дзядулем.

„Я інтравэрт у дэпрэсіі, мне доўга сярод людзей цяжка. Але вас, хлопцы, пакуль што ня хочацца задушыць“, — прызнаецца басіст Косьця.

„А мне вусьцішна, — кажа Лёня. — Я мушу дачцэ казку чытаць, а ня тут сядзець. Як жа цесна, усё цісьне. Мы ж для дзяцей гралі, завошта нас сюды?“

Лёня, вольналюбны, лясны, добры, пяшчотны, уразьлівы чалавек, найбольш востра з нас перажывае зьняволеньне.

На абед у вакенца камэры перадаюць суп, кампот, кашу з рыбнай катлетай і два боханы хлеба, чорнага і белага (напэўна, каб мы маглі сабе шахматы зьляпіць).Ежа мне падабаецца, так карысна і рэгулярна не харчаваўся ніколі. Але няма куды траціць спажытую энэргію і не хапае пітва (кубак гарбаты зранку, кубак кампоту ў абед). Таму порцыі кашы абмяжоўваю, мяса адразу выкідаю, ад вячэры адмаўляюся. Санаторый-прафілякторый: дзякуй Богу, ня трапілі сюды ў жніўні пад гарачую руку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x