Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„У мяне была бутэлька з колай, і я абліла амонаўца“

Анастасія, 13 гадоў, Горадня:

— Было 4 кастрычніка. У той дзень мне айчым прапанаваў схадзіць прагуляцца зь ім і яго сябрам у горад. Пра тое, што там будзе мітынг, я ня ведала. Мы проста пайшлі гуляць. На вуліцы Савецкай мы ўбачылі шмат міліцыі. Айчым, праходзячы міма, паглядзеў на іх. Яны спыталі ў яго: „Што, пагаварыць хочаш? Зараз пагаворым“. Але мы, не спыняючыся, пайшлі далей.

У нейкі момант мы ўбачылі, што айчымавага сябра няма побач. І зноў вярнуліся на тое месца з надзеяй знайсьці яго там.

Пачаўся канфлікт паміж айчымам і міліцыянтамі. Як усё было дакладна, я ня памятаю. Яны нешта сказалі па рацыі. І я ўбачыла, як шэсьць людзей у чорным бягуць на айчыма. Яны пачалі заломваць яму рукі. Я вельмі спалохалася і вырашыла хоць неяк яму дапамагчы. У руках у мяне была бутэлька з колай, і я абліла амонаўца.

Потым я адчула ўдар у лапаткі і ўбачыла, як мне ў твар накіроўваюць газавы балёнчык. Гэта быў сьлезацечны газ.

У мяне гарэў увесь твар. Мяне зацягнулі ў аўтазак і пасадзілі там у клетку. Тэлефон паклалі побач. Я папрасіла аддаць мне яго, каб паставіць на яго пароль. Адзін амонавец дазволіў. Другі крыкнуў: „Што ты зь ёй важдаесься?“ Зайшоў у клетку і адштурхнуў мяне.

Я пасьпела напісаць маме паведамленьне. Мама ў той дзень была на працы і пра тое, што здарылася са мной, дазналася з вайбэру.

Ала, мама Анастасіі:

— Вось глядзіце, такое паведамленьне атрымала: „Матуля, мне страшна, забяры мяне, прашу“. Я ёй пішу: „Што з табой? Дзе ты?“ У адказ яна мне прысылае фатаздымак з аўтазака. Я ёй: „Спытайся, куды цябе вязуць“. У адказ на гэта яна шле галасавое паведамленьне, дзе пытаецца ў амонаўца: „Куды вы мяне везяце?“, а ён кажа: „Яшчэ ня ведаю“.

Тады я пачала тэлефанаваць у Кастрычніцкі РАУС на вуліцы Гая. Там мне сказалі, маўляў, калі ваша дачка непаўналетняя, то ніхто яе ня мог затрымаць. Але неўзабаве мне Насьця патэлефанавала і сказала, што яна на вуліцы Дубко.

У Ленінскім РАУС яе апыталі, была праведзеная гутарка з псыхолягам. Там, кажа, абыходзіліся зь ёй ужо ветліва.

Я спытала, ці законнае затрыманьне непаўналетняй. Мне адказалі: „Вядома. Яна ж абліла супрацоўніка! А раптам там кіслата была?“

Пасьля інцыдэнту да нас у сям’ю ўжо прыходзіла камісія ў складзе адміністрацыі школы, псыхоляга і інспэктара.Сказалі, могуць прызнаць становішча сям’і як сацыяльна небясьпечнае або паставіць Насьцю на ўлік у інспэкцыю спраў непаўналетніх. Адказ будзе на працягу 15 працоўных дзён.

Дарэчы, той пратэст на Савецкай плошчы, дзе праходзіў сельскагаспадарчы кірмаш, не адбыўся. А мужу далі сем сутак арышту.

„Сябры пасьля турмы сказалі, што добра выглядаю“

Кацярына, сядзела 12 дзён:

— На сутках я была з касмэтыкай. Мае сваякі перадалі мне вялізны пакет сродкаў для догляду скуры, бо ведалі, што яна ў мяне дастаткова праблемная. І ўсе вельмі сьмяяліся, бо дзяўчатам паклалі рулёны туалетнай паперы, а мне — скрабы, увільгатняльныя крэмы, міцэлярную ваду.

Самае галоўнае, што я таксама дзяўчатам сваім перадавала, — гэта антыбактэрыяльнае мыла. Я мылася выключна ім, бо ў камэры вельмі шмат мікробаў, бактэрый. І абавязкова пасьля — увільгатняльны крэм, бо недахоп паветра вельмі сушыць скуру.

У нас не было гарачай вады. Быў лайфхак: мы бралі бутэлькі з вадой і ўкручвалі іх у коўдру, калі клаліся спаць, для таго, каб вада стала хаця б пакаёвай тэмпэратуры. Гэта была галоўная наша забава — цэлы дзень даглядаць сябе. Дзяўчаты мылі галаву празь дзень. Замест фэна выкарыстоўвалі ручнік: закручваеш яго ў каўбаску, нахіляеш галаву і пачынаеш узьбіваць валасы.

Нас у „палаце“ было 10 чалавек і, хоць яна разьлічаная на 10 ложкаў, была вельмі маленькая. Таму, калі гаварыць пра заняткі спортам, то гэта максымум расьцяжка, інакш ты проста забіраеш кісларод, якога і так бракуе. А калі ў нас быў шпацыр (тры разы за ўвесь час), мы зь дзяўчатамі абавязкова трэніраваліся: прысяданьні, скачкі, адцісканьні.

Калі хтосьці актыўна пратэстуе, парада — абавязкова зьняць пазногці. Шэляк (доўгатэрміновае пакрыцьцё) быў вялікай праблемай. Мне пашанцавала, бо я зьняла пакрыцьцё, калі яшчэ быў каранавірус актыўны. У каго быў шэляк, пазногці за 10 дзён так адрасьлі — чапляліся, ламаліся да крыві.

Першыя чатыры дні мы ня елі ад стрэсу, а пасьля зьявіўся апэтыт. Таму я сачыла за вагой. Я, напрыклад, дома ем толькі бялковую ежу і гародніну, а тут цябе кормяць кашамі з малаком, у перадачках — хлебцы, арэхі і каўбаса сыравэнджаная. Я пасьля турмы не магу наагул глядзець на каўбасу! Калі раней гэта быў жаданы ласунак, які дазваляеш сабе на нейкае сьвята, пару скрылікаў, то цяпер для мяне гэта асацыяцыя з турмой — усё! Дык вось, у ізалятары ў мяне была ўмова — ня есьці пасьля шасьці. Нас кармілі апошні раз у 17:00—17:30 — і ўсё на гэтым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x