Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Лэсьлі на заплечніку быў павязаны сьцяг: „О, гэтага са сьцягам бяры. І патлатага з гітарай!“ Нічога не мяняецца, усё, як у 1996-м: „Патлатага бяры“.

Калі нас забралі і завезьлі ў Заводзкае РУУС, нас павялі на другі паверх, а калідор зачынены, падымаецца нейкі маёр з ключамі і так крыху нацягнута гыгыкае: „Ну чё, бл*, видали, майданутые чё утворили, гы-гы?“ — „А чё такое?“ — „А они меня в базу внесли, бл…, и откуда, бл…, узнали мой телефон и телефон жены, суки“. А я бачу, ён цэглы наваліў, вай-вай. Дадзеныя чалавека, які выступаў на нашым судзе ў якасьці сьведкі, Лэсьлі знайшоў адразу пасьля выхаду з турмы. Міліцыянт аказаўся невялікага розуму чалавекам — ён далучыўся да раённага тэлеграм-чата і спрабаваў там нешта прапагандаваць. Людзі ня думаюць, прычым, калі пачынаеш зь імі размаўляць, бачыш па вачах, што пачынаецца працэс думаньня: то бок там ёсьць, чым думаць! А потым думаць становіцца страшна і балюча, таму яны кажуць: „Так, усё, хопіць, запаўняем паперку і пайшоў далей калідорам“.

У турме ёсьць тыя, хто ўсё робіць ідэйна, а ёсьць тыя, хто працуе, таму што працуе. Месца, яго энэргетыка чалавека таксама мяняе. На Акрэсьціна — мы абменьваліся думкамі — сьніліся вельмі цікавыя сны, а ў Жодзіне ўжо не. З адной парай ахоўнікаў у Жодзіне можна было дамовіцца, запатрабаваць тое-сёе, яны разумелі гумар і самі пра нешта пыталіся. А былі людзі кшталту „Закрылі пашчы, бл…, зьніштожу нахран“, якія атрымліваюць асалоду ад таго, што могуць зьдзекавацца зь іншых.

Там такія размовы былі. „Я зараз вас пастаўлю, будзеце стаяць у мяне і трымаць матрацы на выцягнутых руках“. — „Ой, хлопцы, у нас выхавальнік зь піянэрскага лягеру, ты зь якога атраду зьбег?“ — „Прыдуркі, бл…“ Нас не разумелі, калі мы патрабавалі анучу і швабру, маўляў, дурныя нейкія. Калі я выходзіў і забіраў рэчы, кажу афіцэру: „Можа, у вас кніга скаргаў і прапаноў ёсьць?“ — „А што такое?“ — „Падзяку б вам напісаў“. Там чалавек трохі гумар разумеў і адказаў: „У вуснай форме будзе дастаткова“. Лэсьлі ўвогуле востра сябе паводзіў, яго ўжо мянты называлі Фёдаравічам і казалі: „Федорович, ну вот это вот ты зря счас сказал, вот это было обидно“. Альбо мы сядзім, пра культуру размаўляем, а міліцыянт заводзіцца: „Што вы, бл…, все такие умные? У вас, может, еще и высшее образование есть?“ — „Ёсьць“. — „И у тебя есть?“ — „Ёсьць“. — „А у тебя?“ — „Ёсьць“. — „…б вашу мать“, — і смутак на твары. Нехта проста ня думае: адпрацаваў зьмену, прыйшоў дадому, павесіў форму, паеў баршчу: форма ёсьць, пайка ёсьць, крэдыт плоціцца, машына коціцца.

Там у нечым пераасэнсоўваеш жыцьцё і людзей. Я мог іранізаваць, што нарэшце адасплюся і намаўчуся — ніфіга, там увесь час пра нешта размаўляеш. Такая інтэлектуальная практыка — гэта супэр, але з другога боку, стамляесься ад сьвятла круглымі суткамі, а ўсьведамленьне таго, што ты знаходзісься ў чатырох сьценах, можа стаць сур’ёзнай псыхалягічнай траўмай.

Людзі могуць храбрыцца, але назад ня хочацца зусім, абсалютна ня хочацца. Увогуле ўся сытуацыя ад пачатку перадвыбарнай кампаніі не спрыяе здароўю і добраму настрою, можна рэальна з глузду зьехаць, калі не знаходзіць ва ўсім гэтым нейкі гумар. Ведаю людзей, якія пасьля адседкі адрасна ідуць да псыхоляга. Трэба мець пэўную моц, і нашы людзі маюць моц.

Пераасэнсоўваеш, што табе сапраўды патрэбна, што варта ўвагі, а што не. Ты разумееш, што такое сябры і што нечага для кагосьці не зрабіў, хаця мог. Ужо па-іншаму будуеш адносіны зь людзьмі, камунікуеш зь незнаёмымі на вуліцы. Усьведамляеш каштоўнасьць размовы, вагу слова, вартасьць звычайнай папяровай кнігі, важнасьць падтрымкі, кошт сьвежага паветра, нават калі цябе вывелі пагуляць у каменны турэмны мяшок бяз даху і ты чуеш, што недзе ідзе цягнік, брэшуць сабакі, адчуваеш пах чыгуначнага мазуту. Разумееш важнасьць таго, каб падтрымаць суседзяў і загнаць праз баландзёра перадачку з камэры ў камэру і атрымаць у адказ удзячны стук.

„Паглядзела яго картку і ўбачыла месца працы — амон“

Лекарка, Менск:

— Гэта быў звычайны дзень прыёму. Дзесьці пад канец зьмены да мяне прыйшоў пацыент. Прыём я вяла адна, без мэдсястры. Паглядзела яго картку і ўбачыла месца працы — амон. Мы ж лекары, па ідэі, павінны бесстароньне ставіцца да пацыентаў. Але мне не хацелася дапамагаць яму абсалютна. Калі б там было нешта экстранае, я была гатовая аказаць дапамогу, хоць і рыпела б зубамі.

Ён прыйшоў пасьля стацыянарнага лячэньня. Я спытала, што турбуе. Аб’ектыўна здароўю нічога не пагражала і нейкіх станаў асаблівых не было. Зразумела, што ўва ўсіх у баку сьвярбіць, а ў носе хлюпае, але нічога, што трэба было б лячыць, не было. Пацыент спрабаваў запатрабаваць у мяне бальнічны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x