Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ўдзячная за кожны добры рух, кожную праяву людзкага абыходжаньня, хоць дзіўна дзякаваць за тое, што павінна быць натуральным.

Думка высьпявае, і да пункту прыняцьця рашэньняў трэба дарасьці, бо кожнае рашэньне — гэта і адказнасьць за ўсе наступствы, якія гэтае рашэньне пацягне за сабой.

Прыніжаючы іншага чалавека, вы, у першую чаргу, прыніжаеце сябе.

Зь верай у чалавечнасьць,

ЧД“.

Буду ідэалісткай. Шчасьлівыя ідыёты — самыя свабодныя людзі, менавіта злосьць і нянавісьць нас зьвязваюць і робяць рабамі. Буду верыць, што ўсё не дарэмна.

„Усім раю Гюго «Адрынутыя»“

Уладзімер, сьвятар, Гомель:

У пятніцу, 18 верасьня, мяне выклікалі ў Савецкі РАУС „для гутаркі“. Адтуль пад канвоем адвезьлі ў суд, а далей — у ІЧУ.

Мы з жонкай стараемся ў жыцьці трымацца прынцыпу „Спадзявайся на лепшае, але рыхтуйся да горшага“ (сьмяецца). Першы раз незразумела, што з сабой браць. Узяў пару трантаў, кнігу, напісаў бацьку, каб ён прынёс Гюго. Усім, хто рыхтуецца да сутак, раю Гюго „Адрынутыя“. Яшчэ, калі хтосьці ня ведае, як рыхтавацца да новай Беларусі, як Беларусь гэтую перажыць, — Салжаніцына „Архіпэляг Гулаг“, ну і Шаламава „Калымскія сшыткі“, Уладзімера Букоўскага „І вяртаецца вецер“. Цяпер трэба думаць яшчэ і пра адзеньне — лепш бяз кніжкі быць, але ў цяпле. Там вельмі холадна, коўдры даволі тонкія.

Дык вось. У пастарунак я пайшоў з адвакатам, прапусьцілі і майго бацьку. Вельмі маладыя супрацоўнікі, усе ў масках, адзін вельмі нэгатыўна рэагаваў. У гэтага „неабыякавага“ супрацоўніка на сьцяне ў рамачцы вісіць тэкст прысягі расейскага афіцэра 1804 году — пры тым, што ён адкрыта хлусіў у твар, хаміў адвакату. Мы вельмі доўга чакалі. Адвакат папрасіў назваць імя начальніка, каб падаць скаргу. І вось гэты супрацоўнік заяўляе, што ня ведае, хто ягоны начальнік, як яго завуць, дзе ягоны кабінэт.

Склалі пратакол за акцыю каля ўнівэрсытэту імя Сухога. Я не згадзіўся з напісаным і адмовіўся ад тлумачэньняў. Потым аформілі другі пратакол — за акцыю на Савецкай (за яго потым я атрымаў 15 сутак). Выходзіў я на адзіночныя пікеты з плякатам „Спыніце гвалт“.

У канцы 1930-х раскулачылі мужа сястры майго дзеда Апанаса, той быў кулаком — гаспадарлівым селянінам. Жылі пад Гомлем, бедна, 8 дзяцей. Дзеда арыштаваў КДБ, дзед некалькі месяцаў адседзеў у гомельскай турме. Зь яго ляпілі „польскага шпіёна“. Асобна дапытвалі бабулю. Дзед з бабай трымаліся (лішняга не нагаварылі), і справа не зьляпілася. Дзякуй Богу!

І вось — горкая іронія. Унук праз 90 гадоў — таксама „польскі шпіён“: кіруецца праз космас з цэнтру ў Варшаве.

Шмат маладых супрацоўнікаў. Пару чалавек былі з нармальнымі вачыма — мне іх шкада. Я сабе дрэнна ўяўляю, як у школе настаўніца: „Каця, кім ты будзеш, калі вырасьцеш?“ — „Доктарам“. — „Малайчына. А ты, Пецечка?“ — „А я буду ахоўваць людзей на зоне“. — „Малайчына, Пецечка, нехта ж павінен рабіць гэтую работу“. Я ня ведаю, як сябе можна прысьвяціць гэтаму.

У мяне не было асабістага кантакту з турэмнікамі, але ўсе ведалі, што я сьвятар. Сказаць, што яны баяцца як чэрці ладану майго падрасьніка — могуць западозрыць у нейкай нездаровай містыцы. Я на судзе быў у форме, у ІЧУ я прыехаў у падрасьніку з крыжам. Я быў у прывілеяваным становішчы: пры паступленьні, калі абшукваюць і разьдзяваюць, мяне не прымусілі здымаць ніжнюю бялізну. Адзін хлопец мне прапанаваў зьняць бялізну, я спытаўся: калі ён калі-небудзь зойдзе ў царкву на Вялікдзень ці на Каляды, ці не сапсуе ён сабе сьвята вобразам сьвятара, які прысядае? Ён з такой цікавай інтанацыяй сказаў, што, калі гэта мяне прыніжае, я магу не здымаць. Склалася ўражаньне, што ён не разумее, што гэта прыніжае кожнага чалавека.

Нехта называе гэта абходам раніцай і ўвечары, я — шмонам (вось гэтая лексыка турэмная і праскоквае). Пасьля трох шмонаў (я надзяваў падрасьнік) яны падманным шляхам у мяне яго сталі адбіраць, патрабавалі. Кажу: „Гэта маё адзеньне. Ці ў жанчын вы таксама адбіраеце доўгія спадніцы, бо вам нязручна абшукваць ногі?“ Але вырашыў не ісьці на канфлікт, калі б яны здымалі зь мяне сілай. Аддаў.

Калі везьлі на суд другі раз, я настойліва дабіваўся надзець падрасьнік. Яны пайшлі насустрач, але сказалі, што крыж не аддадуць у кожным разе. Калі прывезьлі назад у ІЧУ, адразу ж забралі ўсё зноў. Увогуле, усё залежыць ад іхнага настрою. На першых сутках я папрасіў другую коўдру, калі пачаў прастываць, — прынесьлі зь першага разу. На першых я сабе грабеньчык дзён 5-6 раніцай і ўвечары прасіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x