Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ гэта важна, бо супрацоўнікі ІЧУ чытаюць, бачаць адрасы, што гэта лісты не ад родных. Разумеюць, што не маргіналы сядзяць — што гэта яны ў меншасьці.

Дзеці мне малявалі бела-чырвона-белыя сьцягі, „Кусь за Беларусь“; пісалі, што мы пераможам. Гэтыя дзеці ўжо не захочуць жыць пры гэтым рэжыме. Думаю, мае дзеці не адны такія“.

„Лекараў нават на вайне не чапаюць“

Валянціна, 58 гадоў, фэльчар хуткай дапамогі, Бабруйск:

— Мяне затрымалі ў раёне ГЦ „Карона“ 20 верасьня, калі ўдзельнікі мітынгу ўжо разыходзіліся. Выскачылі двое, рукі расставілі і пацягнулі.

Даставілі ў ГУУС на Менскую, 130. Зьбіраліся везьці ў ІЧУ да суду. Зрабілі асабісты догляд, прымусілі разьдзецца. Але мне ад усяго гэтага зрабілася дрэнна. І мяне адвезьлі ў лякарню, у мяне быў высокі ціск – 180/100. І там мяне шпіталізавалі. Так я прабыла на бальнічным да 19 кастрычніка. Увесь гэты час тэлефанавалі зь міліцыі і суду то на працу, то мне асабіста. Прапаноўвалі даць згоду на разгляд справы безь мяне. Я не згадзілася.

Суд прызначылі, як толькі мне закрылі бальнічны, — на 20 кастрычніка. Справу разглядала ў сваім кабінэце судзьдзя Тацяна Тарабуева. Я сказала, што вінаватай сябе не прызнаю. І ўказала на памылкі ў рапарце пра затрыманьне. Там пра мяне напісана „ён“, „нёс на плячах бела-чырвона-белы сьцяг“. Па-першае, ніякага сьцяга ў мяне не было, па-другое, дык хто я — ён, яна, яно?

Складаньне пратаколу таксама ішло з парушэньнямі. Мне не растлумачылі мае правы. Калі я на гэта ўказала, мне сказалі — адкрывайце інтэрнэт і чытайце. Што ж, калі ў вас здарыцца апэндыцыт, таксама адкрывайце інтэрнэт, дыягнастуйце і самі сабе рабіце апэрацыю.

Судзьдзя казала, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ня ёсьць прадметам разгляду і што на іх я ўжо даўно магла падаць скаргу.

Сьведкам выступаў начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС Бабруйскага гарвыканкаму падпалкоўнік Сяргей Рудзько. Ён казаў, што яны мяне папярэджвалі, а я працягвала хадзіць і размахваць шарыкам, паводзіла сябе нахабна, з выклікам, паказвала розныя жэсты на відэакамэру, кулак, напрыклад.

Пасьля перагляду фатаграфіяў і відэа Тарабуева абвясьціла рашэньне — штраф у 25 базавых або 675 беларускіх рублёў.

Тое, што адбываецца, проста шакуе. Што судзяць журналістаў, адбіраюць ліцэнзіі ў адвакатаў, што нам усім проста схлусілі на выбарах. Калі мяне затрымалі, я сядзела ў гэтым аддзяленьні міліцыі, глядзела на супрацоўнікаў і думала пра тое, што ў нас адбывалася 9-11 жніўня, пра тое, што тады рабіла міліцыя і што перажывалі мірныя людзі. Я не магу пра гэта ня думаць. І як мэдык не магу заплюшчваць вочы на тое, як людзей б’юць, чыняць над імі гвалт.

Тады, у жніўні, калегі выяжджалі на выклік да маладога мужчыны зь пераломам сьцягна пасьля сутычкі з амонам на плошчы. Гэты мужчына пытаўся, за што зь ім так. А яму матам адказвалі, каб замаўчаў, і каб было за што, увогуле забілі б. А міліцыянт, які яго суправаджаў, на пытаньне лекараў, што будзе тым, хто да такога стану пабіў чалавека, адказваў — нічога.

Лекараў нават на вайне не чапаюць, бо яны ратуюць усіх — і сваіх, і ворагаў, і злачынцаў, і міліцыянтаў. А ў нас не глядзяць ні на што. Караюць мэдыкаў і ня думаюць, што хутка ня будзе каму іх саміх лячыць і ратаваць.

Я спрабую ўявіць сабе, што б я адчувала, калі б мне давялося прыехаць на выклік да тых, хто мяне затрымліваў, да Рудзько таго ж ці да судзьдзі Тарабуевай, якая вынесла гэтае рашэньне пра мяне. Напэўна, у душы ў мяне была б бура. Але гэта ніяк не адбілася б ні на маіх паводзінах, ні на маіх словах — я б сумленна ратавала іхныя жыцьці, як і ўсіх іншых людзей у разе неабходнасьці.

Сума штрафу 675 рублёў — гэта месячны заробак фэльчара хуткай дапамогі.

Пасьля суду на разьвітаньне падпалкоўнік Рудзько сказаў мне: „У нас яшчэ шмат матэрыялаў на вас. Трымайцеся“.

Але я хадзіла, хаджу і буду хадзіць на мірныя мітынгі. Мяне ня спыняць ні гэтыя пагрозы, ні суды і штрафы. Нам усім нельга здавацца. Трэба пратэставаць і далей. Як вядома, вада і камень точыць, нават па кропельцы.

„Крэдыт плоціцца, машына коціцца“

Аляксандар Памідораў, музыка:

Нас затрымалі пасьля канцэрту; ня ведаю, можа быць, выпадкова. Яны прыехалі на шасьці ці сямі машынах і сталі ганяцца за людзьмі па парку, а народу было сапраўды шмат. Нас з Лэсьлі затрымалі ўжо на выхадзе. Бачу, бягуць на нас — і ў цывільным, і ў чорным, і ў зялёным, і бяз знакаў, і са знакамі, нехта яшчэ ў пагонах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x