Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад родных да мяне даходзіла меней прадуктаў, чым перадавалі. А бачыў у сьпісе, напрыклад, сала, каўбасу, яшчэ нешта, без вагі. Думаў, што, напэўна, шмат не дазваляюць — 150-200 г, жменька-дзьве. Родныя потым зьдзіўлена расказвалі, што сала перадавалі па паўкіляграма, сухой каўбасы рэзалася палка. Хто зьядаў ці куды выкідаў астатняе, я ня ведаю.

Ежа там проста брыдкая. Я чуў, што, паводле дамовы, харчы пастаўляе камбінат „Галяктыка“. Гэта простыя прадукты, але іх можна прыгатаваць уежна. Тое, што гатуюць яны, гідотнае. Думаю, многія пра гэта кажуць, але ў мяне ёсьць магчымасьць сказаць праз журналістаў: „Галяктыка“, вы гатуеце агідна, я вашым кліентам больш ня буду ніколі!

Увесь час хацелася пабачыць далягляд. Нават гарадзкі. Думаў, прыйду дадому і адключу электрычнасьць. Але мне было лягчэй: дзякуючы свайму росту, хоць я не зьмяшчаўся ў шконку, але мог глядзець у вакно. Калі я хацеў на прагулку — у мяне яна была: я стаяў і глядзеў на вуліцу, на дрэвы, надвор’е. Прыходзілі валянтэры, адну нядзелю на губным гармоніку гралі.

З вокнаў лепей відаць з другога паверху. Кожную нядзелю мы бачылі, як сілавікі рыхтуюцца да разгону — гадзін у 11-12 прыяжджаюць аўтазакі, бусікі, усе зьяжджаюцца, у масках. Яны ўсьміхаюцца адзін аднаму, абдымаюцца, рыхтуюцца ехаць разганяць жанчын, пэнсіянэраў. Вельмі бадзёра заўсёды выглядаюць.

За гэтыя 25 дзён я пракуродымеў тытунём, прасаліўся мацярком — вельмі шмат мату, нават сярод супрацоўніцаў, жанчын-канваірак. Для людзей, якія атрымліваюць суткі за пратэсты, гэта не часы Шаламава — не па пяць гадоў, не Сібір, але нават у гэтых маштабах слова „свабода“ — гэта ня нейкае клішэ, не банальнасьць, якая нічога ня значыць. Гэта базавая неабходнасьць для кожнага чалавека, якое б злачынства ён ні ўчыніў.

І нават калі ён трапляе ў месцы пазбаўленьня волі, то як зь ім там абыходзіцца і ў якіх умовах утрымліваюць, — я ўпэўнены на 120%, што гэта трэба кардынальна перагледзець.

Мне часам кажуць: ну гэта ж не ў Нарвэгіі, там Брэйвік у трохзоркавым гатэлі яшчэ і адукацыю атрымлівае празь інтэрнэт. Вось нават і так павінна быць! Гэта тое, што патрэбна кожнаму чалавеку. Тое, што кажа Леўчанка: забіралі матрац, бялізну — я не ўяўляю ступень садызму, бесчалавечнасьці людзей, якія аддавалі і выконвалі загады. Не даваць ваду, каб змыць туалет, давесьці чалавека, каб вошы завяліся...

Таму, калі мы будзем будаваць новую краіну, утрыманьне ў такіх месцах — думаю, для шмат каго гэта будуць не пустыя словы. І за што суткі даюцца. У мяне склалася ўражаньне, што давалі за п’янку, напрыклад, за бытавыя скандалы, 15 сутак, каб не выглядала так: паскандаліў п’яны — атрымаў 5, а з плякатам пастаяў — 15.

Калі выпускалі, быў цырк: прыйшлі загадзя, настойвалі, каб я быў у спартовых штанах. У сьпіну дзяжурны спытаў, у якой царкве служу — яўна каб выпадкова туды не прыйсьці і не сустрэць бацюшку, якога да сподняга разьдзявалі.

Сказалі, што павязуць у Савецкі РАУС для прафіляктычнай гутаркі. Пасадзілі ў „стакан“, дзе не хапала паветра, дзьверы адчыніць адмовіліся. Там не гермэтычна зачынена, але я ж вялікага фармату, у гэтыя „стаканы“ не зьмяшчаюся. Даводзілася скручваць сябе, каб на гэтай лавачцы ўмясьціцца. Калені падзець няма куды, падлога няроўная, выпукліна для задняга кола ўнутр камэры. Гэта дастаткова жахліва.

Доўга вазілі па раёне, нейкі адрэзак шляху нават рухаліся задам. Давазілі да таго, што мне стала блага. Калі выйшаў, я ня ведаў, чаго чакаць: у турму КДБ прывезьлі ці куды?

Я выйшаў на дарогу, прысеў на траву: перад вачыма цёмна, ногі сшэрхлі. „Мы вас дадому прывезьлі, тут недалёка“, — кажуць. Я бачу нейкія прыватныя дамы, але ня мой. Пастаялі нейкі час, паглядзелі, каб я ня ўпаў, і зьехалі. Ну а я ў гэтых штанах, у кофце пайшоў. Яны вельмі настойвалі, каб я ня быў у сьвятарскай форме.

Гэта бесчалавечная сваволя — яны могуць рабіць з табой усё, што захочуць. Думаю, яны цудоўна гэта ўсьведамляюць. І калі чалавеку стане кепска, ня ведаю, ці будуць яны апраўдвацца, але знойдуць інструкцыю, каб яшчэ яго ў гэтым абвінаваціць: „Меў нахабства страціць прытомнасьць ад недахопу паветра ў «стакане»“.

Як дома? Сустрэлі, паабдымаліся. Апошнім часам хочацца з усімі абдымацца. Ня толькі з роднымі. Звычайна мужчыны больш схільныя камусьці там руку паціснуць з удзячнасьцю, моцна. А цяпер хочацца зь людзьмі абдымацца, ой…

Я масу паштовак, лістоў атрымаў: зь Берасьця, Полацку, Горадні, Менску — ня толькі з Гомельшчыны. Вялізны ўсім дзякуй, што падтрымлівалі мяне! Пішыце. Вось я думаў і ня ведаў, пра што пісаць палітзьняволеным. Цяпер ведаю: можна пастарацца пагаварыць з чалавекам, навіны нейкія расказаць, акрамя „Трымайцеся, мы разам“. Мне здаецца, гэта вельмі важна. І пра надвор’е. Я вось вельмі непакоіўся, што пачне халаднець, а я пачынаў захворваць, у мяне хранічны бранхіт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x