Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зразумела, што гэта ўсё жудасна і няправільна. Ня буду паглыбляцца ў падрабязнасьці таго, што там адбывалася. Але мы сябе настроілі калектыўна на добры лад. Бо тое, чаго дабіваюцца ў турме, — каб ты пазбавіўся прыгажосьці, характару, трываласьці, сілы волі. А калі ты перамагаеш свой страх, стрэс, ты можаш і там існаваць (у нас тады яшчэ не забіралі матрацаў).

Мы ў камэры ладзілі забавы, прыдумлялі м’юзыклы, пісалі песьні і вершы. Калі я выйшла, мне мае сябры сказалі: ды ты добра выглядаеш! Пазытыўнае мысьленьне — адна з галоўных перадумоў. Плюс антыбактэрыяльнае мыла.

Рэната, сядзела 14 дзён:

— Самае галоўнае — гэта добры настрой, сон, сьвежае паветра і халаднаватая вада. Я сабе не дазваляла замаркоціцца, бо ўсё ўжо здарылася — трэба пражыць і гэты этап жыцьця.

Сьмех дапамагае разрадзіць абстаноўку і прымушае нэрвавацца наглядчыкаў. Сьпяваньне любімых песень, перастукваньне з суседзямі. Зарадка, ёга — хто што любіць.

Гімнастыка для твару — проста знаходка! Пашанцавала, што адна дзяўчына ведала практыкаваньні, рабілі амаль штодзень. Я выйшла са сьвежым тварам і безь сінякоў пад вачыма.

Мыцьцё халаднаватай вадой бадзёрыла ранкам. Шампунь мне дастаўся ад валянтэраў, але ў Жодзіне давалі бутэльку на камэру і лазьневае мыла. Пасьля шампуню апалосквала валасы халоднай вадой, каб лускавінкі закрыліся. Паціскаеш валасы, пакуль вільготныя — і кучаравінкі на месцы.

Калі не выводзілі на шпацыр, дапамагала фортка. Калі не было холадна, тры дні правялі з прачыненым вакном, на ноч завешвалі курткамі. Лепш сьвежае паветра, чым духата.

Сьвятло на ноч не выключалі, а маскі для сну зь перадач выкідалі, таму даводзілася вынаходзіць нешта. Спаць у капюшоне выдатна, але не ўва ўсіх ён ёсьць. Я прыдумала маску для сну са звычайнай блакітнай аднаразовай маскі і жаночай пракладкі. Усё цудоўна прыклейваецца і крыльцамі фіксуецца, можна нават дзьве прымацаваць. Цемра забясьпечаная, а значыць, і глыбокі паўнавартасны сон. Гумкі ня ціснуць, за ноч маска не спадае.

Пасьля, калі новенькіх да нас падсялялі, ім па дарозе расказвалі, што мы і маскі самі робім, і дзьверы ў туалеце змайстравалі. З прасьціны: адзін канец з дапамогай жгута з пакетаў злучылі з ложкам, а другі, калі трэба было, да сьцяны прывязвалі.

Аляксандра, сядзела 20 дзён:

— У нашай камэры было шмат чаго. Са стандартнага — шампунь, гель для душу, крэм для рук. Але не хапала „ўмывалкі“, крэму для твару і бальзаму для валасоў. Хаця стаялі розныя незразумелыя слоічкі з карэйскай касмэтыкай, якія многія асьцерагаліся спрабаваць — магчыма, там штосьці патрэбнае і было.

Пакуль сядзелі на ЦІПе, думалі маску з аўсянкі рабіць, але да гэтага не дайшло.

Ваду грэлі ў бутэльках на батарэях. Нават былі сваркі, што хтосьці ўзяў замнога, калі ішлі мыцца: нас сядзела шмат у камэры (15-19 чалавек), а на батарэю мала бутэлек зьмяшчалася.

Зборы на выхад пачыналіся за дзень да гэтай даты. Звычайна гэта быў „душ“ з бутэлек. Пасьля — глябальнае мыцьцё рэчаў, каб пакінуць іх новенькім. Перад выхадам усе запляталі каласкі. Укладку зрабіць ня можаш, а так хоць з кучаравінкамі выйдзеш. Хтосьці заплятаў дзьве-тры коскі, а хтосьці і 20. А гумкі для гэтага ад масак адрывалі.

Быў у нас ці то крэм для цела, ці то мус. Мы намазваліся ім замест духоў, каб хоць неяк прыемна пахнуць.

Дзяўчаты зьбіраліся загадзя, бо маглі адпусьціць раней. Таму пасьля ўсіх збораў пачыналася пакутлівае чаканьне. Асабліва гэта адбівалася на кучарах, якія пасьпявалі распусьціцца.

„Мікітаў чаравік бачыла каля піцэрыі“

Надзея, Менск:

— Момант свайго затрыманьня 11 кастрычніка я пасьпела зьняць на відэа. А пабітым раварыстам у кадры аказаўся старэйшы брат Героя Беларусі біятляністкі Дар’і Домрачавай, архітэктар Мікіта Домрачаў. Разам зь ім на падлозе міліцэйскага аўтобуса мы даехалі да Фрунзэнскага РУУС.

Прыкладна а 16-й гадзіне я зь сяброўкай спрабавала ўцякаць ад сілавікоў па вуліцы Зыбіцкай. Прыйшлося хавацца ў жалезным боксе з кантэйнэрамі для сьмецьця. Там ужо стаіліся некалькі дзяўчат і пажылая пара.

Літаральна ў нас на вачах амонаўцы зьбілі з ровара мужчыну і проста так, без аніякай прычыны, пачалі яго жорстка біць дубінкамі і нагамі — па ўсім целе, галаве. Я ўсё гэта здымала на тэлефон, і акурат у той момант мяне самую схапілі.

Сваю сяброўку я не магу знайсьці дагэтуль. У ізалятары на Акрэсьціна сьпісы затрыманых не агучваюць, адсылаюць у Жодзіна. Там таксама ніякай канкрэтыкі. Самой удалося выйсьці з Фрунзэнскага РУУС толькі дзякуючы таму, што схлусіла: маўляў, дома засталося малое дзіця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x