Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым бачыла аднаго мужчыну ў блакітнай куртцы, амонавец на яго паказваў пальцам: „Гэты, гэты і гэты!“ На траіх. Значыць, яны быццам супраціўляліся, а астатнія не. Дык вось у сіняй куртцы быў чалавек, які быў у вельмі кепскім стане. Людзі прасілі: „Выклічце лекара, яму кепска, у аўтобусе ён двойчы траціў прытомнасьць“. Але „хуткую“ выклікалі зусім ня хутка. Гадзіны чатыры, напэўна, ён там прасядзеў.

Яшчэ перада мной сядзеў малады хлопец, яму прастрэлілі сьцягно. Я сядзела за ім і бачыла, як увесь час капала кроў на падлогу, кропелькі крыві. І яшчэ ён казаў, што каля самага вуха яму куля прайшла, але, дзякуй Богу, не закранула.

У міліцыі, мяркуючы па ўсім, нікога ня білі. Іх прывезьлі ўжо пабітых. Мяне ніхто не чапаў, відаць, праз мой такі ўзрост. Я інвалід другой групы — яны ж усё гэта перапісвалі.

Мяне адпусьцілі, я ноч ня спала. І я ўвесь час думаю: ну як, як такое можа быць? У нармальнай краіне, Беларусі. Беларусы столькі гора перажылі ў сваёй гісторыі. Вось я вам скажу, у маёй асабіста сям’і: я з 1941 году, тры месяцы мне было, калі вайна пачалася. Маме прыйшлося са мной маленькай і братам ісьці ў вёску да сястры, уцякаць зь Менску, бо бамбілі. І там мы засталіся. Хоць там ужо былі немцы. І быў загад сабрацца ў гета. Усім габрэям, потым іх усіх зьнішчылі. А мама мая была габрэйка. Дык вось: ніводзін чалавек у вёсцы ня здрадзіў. І гэта было небясьпечна для ўсіх людзей. Вось такія беларусы. Мой тата ваяваў, быў паранены пад Сталінградам. І нягледзячы на гэта, на тое, што яго сям’я столькі перажыла ў часе вайны, калі ўжо вайна скончылася і мы ўжо жылі на Ленінградзкай у Менску, наш дом дабудоўвалі палонныя немцы, і мой тата іх падкормліваў. Я гэта добра памятаю. Іншы сказаў бы: „Гэта фашысты, яны нам столькі гора прынесьлі“, а ён разумеў, што гэта простыя людзі, гэтыя салдаты. Значыць, у беларусаў ёсьць вось такая рыса, такая дабрыня. Яна многім людзям уласьцівая, але беларусам асабліва. Таму я і думаю: ну як, як у нас цяпер могуць быць такія людзі? Няўжо ў іх ёсьць маці? Калі яны ведаюць, што іхныя дзеці ладзяць сафары на людзей, забіваюць, зьнішчаюць, нявечаць. І ім усё беспакарана.

Таму, і ня толькі таму, я хаджу на гэтыя маршы пэнсіянэраў, бо я разумею, што іншага шляху няма, толькі вось так пратэставаць. Самае галоўнае, ня трэба баяцца. Яны разьлічваюць на тое, што мы баімся. Гэтая ўлада трымаецца на хлусьні і гвалце. Трэба гэта ператрываць, трэба працягваць мірна.

„Ну як гэта так: за мяне гінуць людзі, а я ўдома сяджу“

Валерыя Сьмірнова, 89 гадоў:

— У панядзелак, 14 сьнежня мы з дачкой дамовіліся пагуляць. Ёй 67 гадоў, Людмілай яе зваць. Яна сказала: „Пойдзем на плошчу Незалежнасьці“. Мы пайшлі. Глядзім — нікога не відаць. Аказалася, усе мітынгоўцы стаялі за ялінкаю.

Быццам зьніадкуль столькі амонаўцаў прыбегла! Я паглядзела — некалькі аўтобусаў стаіць. Нас з усіх бакоў амонаўцы прыціснулі. Ды не ў адзін шэраг яны стаялі, а ў два ці тры. Такога „цуду“ я яшчэ ня бачыла ніколі. Ажно ногі трэсьліся. Думала: „Куды яны зараз нас пагрузяць?“

Страшна было, вядома. Мы трымаліся як маглі. Амонаўцы сплялі рукі паміж сабой. Мы хацелі вырвацца — дык ніяк жа ня вырвесься.

Усе прасілі: „Адпусьціце нас дадому“. Але старшы падышоў і сказаў:„Мы толькі праверым вашы дадзеныя“. А я кажу: „У мяне ўсё з сабою, вось, вазьміце. Глядзіце, я інвалід другой групы. Вось маё пасьведчаньне“. — „Не, нам трэба ўсё запісаць. Так што ідзіце спакойна ў аўтобус“.

Але ніхто не пайшоў. Яны пачалі з чатырох бакоў сьціскаць нас. Увогуле выціснулі нас так, што мы самі заходзілі ў аўтобус. Ён ужо быў поўны, так што мы ехалі стоячы каля гадзіны. Аўтобус ехаў так павольна…

Мы запыталіся ў амонаўцаў: „Куды мы едзем?“ — „Ня ведаем. Куды давязуць, туды і давязуць“.

Усе вокны былі залепленыя цёмнай паперай. Душна. І тыя, хто сядзеў побач, пачалі адрываць гэтую паперу. Амонаўцы сталі крычаць на іх: „Што вы робіце?“ — але людзі ня слухалі іх.

У Серабранцы мы апынуліся. Я ў гэтым раёне ніколі не была. Завялі ў нейкія мэталёвыя бункеры, дзе было шмат дзьвярэй. Нас было 80 чалавек, і нас падзялілі на два бункеры па 40 чалавек. Усе стаялі ў холадзе. Там нешта ўдалечыні ацяплялася ледзь-ледзь, але дзьверы не зачыняліся.

І вось мы прыкладна з 15-й гадзіны стаялі. Прысесьці не было куды. У прыбіральню выходзілі пад канвоем. Дзяўчаткі прасілі пакурыць — ім не дазвалялі нават выйсьці з гэтага бункеру. Вады няма. Цэлы дзень галодныя. Ну галодныя, і добра. Перажылі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x