Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяк-так выспаліся, з камфортам разьмясьціліся ўсе ў пакоі. У гэтай кватэры далей небясьпечна, дамаўляемся зь іншай, насупраць. Там ужо 20 чалавек, мы басанож і з рэчамі ў руках, каб не шумець, перабягаем туды. Нас 35. Спрабуем прыдумаць плян, нарэшце знайшлі зарадку для тэлефону! (У такіх выпадках рэкамэндую браць яе з сабой заўсёды.) Зьвязваюся з усімі, хто можа дапамагчы: прававы дэфолт, законы не працуюць, ніякіх правоў ніхто не трымаецца і ўсе бясьсільныя.

Чаты думаюць зьбіраць натоўпы, каб прыйсьці на „плошчу Пераменаў“, ідуць спэцыяльныя ўкіды пра канцэрты і іншыя рэчы, каб адцягнуць ад нас увагу. У нейкі момант ачапленьне здымаюць. Мы чакаем, мясцовыя жыхары зноў ідуць у выведку. Усё чыста, пашпартны кантроль зьняты, патрулёў няма. Дамаўляемся выходзіць усе ў 9:25 (адначасова, каб не змаглі ўсіх узяць). Навіна хутка разносіцца ўва ўсе дамы, на вуліцу выбягае ня менш за 200 чалавек. Не зрабіў фота, было не да гэтага. На вуліцы ўжо шмат машын неабыякавых людзей, з адной зь іх крычыць дзяўчына, каб мы садзіліся. Заскокваем, рэзка торгаемся зь месца і зьяжджаем. Даведваемся, што побач з намі ў нейкім падвале сядзела каля 50 чалавек, без сьвятла, без прыбіральні. Разумею, што нам яшчэ пашанцавала...

А вакол кіпіць жыцьцё, людзі едуць на працу, бо нічога ня здарылася, іхны сьвет не зьмяніўся, для іх усё гэтаксама няма вайны, зьверстваў і забойстваў. А я ў гэты момант пішу ўсім родным, што са мной усё добра. Знаходзім сябе ў сьпісах зьніклых, бо мы былі бяз сувязі.

А Менск далей жыве ў сваім рытме…

„Забярыце мяне замест яго!“

Ларыса Соўсь, 79 гадоў:

— Я ўвогуле на гэты марш не ішла. Я хаджу на маршы пэнсіянэраў, гэта так. У той жа дзень, 6 сьнежня, я ішла проста гуляць па сваім раёне. Некалькі гадоў таму мне зрабілі складаную апэрацыю, і мне проста трэба шмат рухацца. І я штодзённа раблю такі шпацыр па сваім раёне.

Я выйшла дзесьці каля 12, гуляла па сваіх вуліцах. Зрабіла адно кола, пайшла на другое і каля новай станцыі мэтро „Кавальская слабада“ я пабачыла людзей і спынілася паглядзець, чаго яны сабраліся. І раптам людзі сталі ўцякаць… Адна хвіліна, сэкунда, напэўна… І проста мора людзей у чорным адзеньні і з аўтаматамі. Яны беглі ў арку дому на рагу Варанянскага і Жукоўскага, даганялі маладых людзей, якія ўцякалі. І празь нейкі час я пачула стрэлы. А потым сталі выводзіць людзей з гэтай аркі да аўтобусаў.

Нармальная рэакцыя кожнага чалавека, асабліва жанчыны майго ўзросту, якая мае дзяцей, унукаў, гэта крычаць: „Што вы робіце?!“ Людзі крычалі: „Фашысты!“ Потым я бачу — вядуць чалавека, рукі за сьпіну скруцілі, у кайданках. Бачыць гэта немагчыма. Кожны чалавек адразу ўяўляе свайго сына ці ўнука на ягоным месцы. Я стала крычаць: „Забярыце мяне замест яго!“

Яны вялі іх да бусаў, і мы, жанчыны, ішлі за імі. І калі я сказала: „Бярыце мяне“ — яны не хацелі. Але іхны нейкі вялікі начальнік сказаў браць. Яны мяне схапілі і павялі да мікрааўтобуса. Ад іх моцна пахла гарэлкай. Менавіта не перагарам, а тым, што яны зараз выпілі. Гэта было чуваць.

У гэтым мікрааўтобусе была жанчына, якая выйшла з мужам гуляць, яна крычала: „Дзе мой муж, дзе мой сын?“ Выйшла гуляць і сустрэла там сына. І ў гэты момант выскачыла гэтая зграя, сталі ўсіх хапаць, і яна стала бараніць свайго сына. Яна думала, што яе з мужам схапілі. Але пасьля, калі мы ўжо прыехалі, высьветлілася, што мужа не ўзялі, а сына дваццацігадовага ўзялі.

Хто там быў, усіх хапалі без разбору, незалежна ад таго, ці ты ўдзельнічаў, крычаў — не крычаў. І яшчэ быў чалавек, які… Я гэта ўсё бачыла на свае вочы, а калі ты бачыш — гэта шок, перажыць проста немагчыма. Сядзеў чалавек, рукі за сьпінай былі зьвязаныя нейкім плястмасавым жгутом. Ён увесь час прасіў: „Разьвяжыце, мне нязручна“. Яны кажуць: „Мы ня можам, гэта можна толькі кусачкамі“. У яго была парваная куртка і вельмі вялікі сіняк фіялетавы пад вокам. Гэтае вока апухала проста на вачах.

Нас павазілі па горадзе, спыніліся і перасадзілі ў іншы, большы аўтобус. Там ужо было значна болей людзей, якіх яны недзе назьбіралі. І прывезьлі ў гэтае Кастрычніцкае РУУС. Мы спусьціліся кудысьці ў цокальны паверх. Там селі, нас сталі ўсіх апытваць. Амаль усе людзі былі з вышэйшай адукацыяй. Там быў малады доктар, ну відаць, што малады. Ён сківічна-тварны хірург. Быў яшчэ адзін лекар. Быў асьпірант кітайскай мовы, у асьпірантуры ў Кітаі вучыцца. Словам, эліта краіны. Нармальныя, адэкватныя людзі. Ніякія ня п’яніцы.

Адзін чалавек быў выпіўшы, яго пасьля прывезьлі. Я думаю, выпадкова. Ён, відаць, пабачыў, як хапаюць людзей, і нешта ў такім стане мог і сказаць. Заадно яго і захапілі таксама. Відаць было, што ён чалавек выпадковы там.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x