Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён павінен мяне перадаць ахоўніку, я стаю каля сьцяны, а ў Бельскага нейкая мітусьня пачалася. Нехта крычыць пра мяне: „А гэта чый? Што ён тут робіць?“ — а Бельскі па калідоры нейкія незразумелыя рухі вырабляе, туды-сюды бегае. Мне рэальна сьмешна было: я яму сказаў усяго пару слоў — а ён у такой паніцы.

Назаўтра пагрузілі ў міліцэйскі МАЗ і павезьлі ў Жодзіна.

Нас дваццаць чалавек і іх чацьвёра. Адзін старэйшы і трое салапетаў; усе ў чорнай форме і балаклавах. Гэтыя ахоўнікі ўсю дарогу ў тэлефонах сваіх праседзелі. Адзін зь іх тэлефанаваў дадому, казаў: „Ага, зайду ў краму, малака куплю, хлеба куплю“. Ну проста звычайныя людзі, са звычайнымі патрэбамі.

Прычым я зьвярнуў увагу, што да людзей, якія маюць нейкае дачыненьне да крымінальнага сьвету (напрыклад, па наколках апазнаюць), яны лепш ставяцца, чым да нас. Здаецца, што, калі б ня служба ў міліцыі, яны б самі сядзелі, іх проста прэ ад гэтай турэмнай рамантыкі. У аднаго хлопца была пячатка, і ахоўнікі ўсё спрабавалі ў яго высьветліць, сядзеў ён ці не сядзеў, а той ім не адказваў. Тады яны ўзялі нашы асабістыя справы і пачалі шукаць зэкаў: яны ж упэўнены, што мы ўсе крымінальнікі кончаныя.

Іхны старшы выйшаў, і ім вельмі хацелася пагаварыць.

У іх настолькі прамытыя мазгі, што проста жах. Я ім усё выказаў, пачынаючы з дня выбараў. Расказаў ім, што ўладамі парушана палова Крымінальнага кодэксу, уключаючы артыкул 357, частка 3, за якую прадугледжана, у тым ліку, і сьмяротнае пакараньне. Гэта захоп улады сілавымі мэтадамі з ахвярамі сярод мірнага насельніцтва. „А мы што парушаем? — кажу. — Закон аб масавых мерапрыемствах сам па сабе супярэчыць Канстытуцыі. Мы нічога не парушаем, мы мірна ходзім“.

У нейкі момант я іх нават троліць пачаў, мне гэта па кайфу стала.

„А вось вы ведаеце артыкул 5.3 КаАП? Пра што ён?“. А яны такія вачыма лыпаюць: „Не, ня ведаем“. „А якога хера вось я, айцішнік, ведаю, а вы, супрацоўнікі міліцыі, ня ведаеце?“. Стаяць, перасмыкаюцца.„Артыкул гэты, — кажу, — называецца «Крайняя неабходнасьць». У выпадку, калі ў людзей няма законных спосабаў адстаяць свае правы — тыя ж самыя масавыя мерапрыемствы — нават пры бягучым заканадаўстве гэтыя дзеяньні не зьяўляюцца парушэньнем“.

Потым яны зьмянілі кружэлку: маўляў, сярод вас жа ходзіць шмат радыкалаў! Я кажу: „Вось перад вамі сядзяць 20 чалавек — вы бачыце хоць аднаго радыкала?“ Яны кажуць: „Ну мы ж ня ведаем, хто вы ёсьць, вось, маўляў, глядзім, шукаем, спрабуем выявіць“. Адзін зь іх кажа:„А вось калі б вы ўзялі, самі б іх злавілі і нам аддалі — а самі б мітынгавалі…“ І хтосьці з нас адказаў: „Вы разумееце, што калі мы цяпер пачнём у натоўпе лавіць радыкалаў, то мы па крыміналцы сядзем? Бо ўсе радыкалы ў натоўпе — гэта вашы ціхары!“ А яны такія: „Ды не, ды што вы, ды ладна вам!“

Была яшчэ такая карціна са сьцягам. Яны ж сьцелюць бел-чырвона-белы сьцяг на падлогу і прымушаюць па ім хадзіць. І мы ў гэты МАЗ таксама грузіліся, ступаючы на сьцяг. І я кажу ім: „Вось вы топчацеся па сьцягу і прымушаеце нас па ім хадзіць. Мне непрыемна. Навошта вы гэта робіце?“ Адзін зь іх адказвае: „Гэта мае погляды, я іх выказваю“. „Ты разумееш, — кажу, — што мужыкі свае погляды так не выказваюць? Гэта наш беларускі нацыянальны сьцяг. Ворагі, калі захопліваюць сьцяг у баі, так са сьцягам ня робяць. А мы ж, здаецца, нават ня ворагі…“ І ён стаіць, зноў вачыма лыпае, яму сказаць няма чаго.

Былі сярод нас, затрыманых, тыя, хто ўжо ня першы раз папаўся. Былі і тыя, каго білі, у тым жа Жодзіне. І вось пытаемся: а навошта было так лупіць затрыманых? „А мы ня бачылі, мы ня ведаем“. Гэта ў іх стандартнае: мы такога ня ведаем. Хтосьці, можа, і біў кагосьці, але мы не пры чым, гэта дакладна ня мы.

Адзін з гэтых сілавікоў сядзеў у куце і ўсё ў свой тэлефон вытарэшчваўся. І ўжо вельмі ён мне нагадаў майго лжэсьведку з суду, Бельскага. Я не магу сьцьвярджаць на 100%, што гэта ён. Але чамусьці я быў упэўнены, што пазнаю яго з тысячы — па словах, па вачах, па голасе. У яго характэрныя бровы, гаворка таксама характэрная. І наўпрост жа не спытаеш — можа прыляцець. І пачаў здалёку: „Навошта нас ля плоту 10 гадзін трымалі? Навошта ў пастарунку білі? Вось у Савецкім РУУС хто-небудзь з вас быў?“ І два амонаўцы глядзяць на гэтага трэцяга, з тэлефонам, чакаючы, што той сам адкажа. Потым назад паварочваюцца да мяне і заяўляюць: „Не, ніхто ня быў!“

Пра бел-чырвона-белы сьцяг нямала гаварылі. Я пытаюся: „Ты хоць ведаеш гісторыю гэтага сьцяга?“ — „Не, — адказвае. — Я ўжо пры новым нарадзіўся“. Гэта значыць, ім нават 25 гадоў няма яшчэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x