Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Па Багдановіча праехалі бусы, разьвярнуліся і перакрылі вуліцу. Нам варта было бегчы ім насустрач і сыходзіць у двары: пакуль калёна ня спыніцца, сілавікі з машын не выбягаюць. А мы забеглі ў тупіковы двор побач з вайсковым шпіталём.

Тут на мяне нясецца зь вялікай хуткасьцю двухмэтровы амбал-сілавік; падбягае, і я бачу, што ягоныя вочы поўныя страху. І ён мне напаўголасу кажа: „Ідзі адсюль, ідзі!“ — і адыходзіць ад мяне. А куды ісьці? Я потым ужо, задняй думкай зразумеў, што трэба было проста спакойна ісьці скрозь іх. Пяцьдзясят на пяцьдзясят, выйшаў бы ці не. А тое, што я схаваўся за дрэва, мне не дапамагло.

З буса перакінулі ў МАЗ для перавозкі сіла­вікоў — тое, што памылкова называюць аўтазакамі. У нашым „стакане“ нейкі хлапчук папрасіўся ў кут і там адціраў фарбу, якой яго пазначылі.

Усе іхныя размовы суправаджаліся матам-пераматам, а яшчэ яны называлі нас алоўкамі: „Там столькі алоўкаў“. У мяне брат служыў на мяжы і казаў, што там таксама так называлі затрыманых.

Нас прывезьлі ў Савецкае РУУС і паставілі ў двары ўздоўж плоту. Вось, праўда, крыўдна: яшчэ 15 хвілін таму ты проста ішоў па вуліцы, нічога не парушаў — а цяпер стаіш з задранымі рукамі. Добра, калі б затрымалі на маршы, — ну і халера зь ім. А тут проста так.

Побач стаяў мужык з рукамі, сьцягнутымі плястыкавай сьцяжкай. Яму сьцяжку разрэзалі толькі гадзіны праз тры, — у яго былі ня рукі, а два сінія пяльмені.

Празь дзьве гадзіны выклікалі да нейкага опэра ці сьледчага, ня ведаю. Спачатку здалося, што ён нармальны, але толькі здалося. Гэты опэр правёў апытаньне і склаў пратакол. Даў мне расьпісацца і сказаў: „Прачытай і расьпішыся, усё роўна гэта ні на што не ўплывае“.

Сілавікі рэальна марадзёрствуюць. Адбіраюць рэчы, і потым пра тое, што ў цябе там было, — грошы, каштоўнасьці — забудзься, усё забяруць. Адзінае, тэлефонаў не бяруць, за гэта могуць заляцець за крадзёж. А ўсё, што пры затрыманьні не апішуць, — разьвітайся.

Я ў сілавіка спытаў, чаму ён на мяне раве матам, але ён зусім шалёны быў, у яго вочы нейкія белыя, вырачаныя.

Хлопцы, што стаялі і нас ахоўвалі, яны сапраўды кончаныя. Вельмі грэбліва ставіліся да тых, хто гаварыў па-беларуску, а самі пры гэтым перагаворваліся на страшнай трасянцы, з характэрным гэканьем.

Дзесьці ў гадзіну ночы па нас прыехаў аўтазак-мікрааўтобус. Гэта значыць, звычайны мікрык, але ўнутры сапраўдныя „стаканы“. Ні сядзець, ні стаяць — напхалі, як селядцоў, — і павезьлі на Акрэсьціна. Кіроўца гэтага мікрааўтобуса сказаў, што, калі пад’яжджаў, вельмі хацеў нас „падбрыць“ люстэркам — праехаць паўз усіх нас і зачапіць. Ну вось табе што, задавальненьне ад гэтага?

У ІЧУ на Акрэсьціна паўпаверха адгароджана пад суд. Ахоўнік цябе прыводзіць і перадае пад подпіс камусьці іншаму, і той вядзе цябе на суд. І вось ахоўнік мяне перадае таму самаму опэру, ці як яго там, з Савецкага РУУС, і той мяне вядзе на суд! Суд быў вочны, не праз скайп.

Мяне судзіў судзьдзя Воўк. Ён шалёны, чапляецца да ўсякай бздуры. Мне прыгадалі ўсё мае адміністрацыйкі за перавышэньне хуткасьці — гэта, натуральна, выступіла абцяжлівай акалічнасьцю. У гэтай краіне, калі ты перавысіў хуткасьць на пару кілямэтраў, будзь гатовы да таго, што адказваць за гэта будзеш да канца жыцьця.

І тут аказалася, што маім сьведкам выступае гэты ж опэр з пастарунку. Ён мне скамандаваў: „Тварам да сьцяны, рукі за сьпіну“ — а сам пачаў даваць паказаньні. Ён не хаваўся пад балаклавай, але быў у масцы і дзіўнай кепачцы. Назваў сваё імя: Бельскі Мікіта Аляксандравіч. Але я чуў, што на судзе гэтыя імя-прозьвішча вельмі папулярныя ў сьведак.

І вось ён пачаў гарадзіць такую хлусьню, што аж вушы вялі. Нібыта асабіста ён і мяне затрымаў, і яшчэ 60 чалавек… Судзьдзю ўсё абыякава, ён ня стаў мяне слухаць. Адышоў на вынясеньне пастановы, праз паўхвіліны вярнуўся: 15 сутак, „свободен“.

На зваротным шляху я Мікіту Аляксандравічу выказаў усё, што пра яго думаю. Прычым, па-мойму, ён рэальна быў у паніцы. Не скажу, што ён спалохаўся, але запанікаваў. Калі ён мяне здаваў ахоўніку і расьпісваўся ў журнале, я спытаў: „Мікіта Аляксандравіч, гэта вас мама так хлусіць навучыла?“

Ён не знайшоўся, што адказаць. Побач быў яшчэ нейкі ахоўнік, адказаў замест яго: „А вы ведалі, куды ішлі“. Ну вось куды я ішоў? Ты наогул там быў, ты бачыў, куды я ішоў? А Бельскі расьпісваецца, і ў яго дзіка трымцяць рукі. Я кажу яму: „А ручкі чаго трасуцца? Усё ж такі сорамна хлусіць?“ — „Мне сорамна, што вы, дэбілы, ходзіце па вуліцы“. — „Гэтыя дэбілы табе заробак плацяць“.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x