Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па дарозе ў Жодзіна хлопцы радаваліся ў аўтазаку, бо ў Жодзіне, па водгуках, было клясна. Нас жа сустрэлі людзі з рэальна садысцкімі схільнасьцямі — мацюкамі, сядзеньнем на выдуманым зэдліку і высьпяткам за павольнае разьдзяваньне. „Служыў?“ — „Не“ — „Слабак!“ Калі мы нарэшце апынуліся ў камэры, ніхто не наракаў, што нас 16, а ложкаў усяго 8, усе былі рады спакою. Больш жорсткасьці ў нас нідзе не было, але „цёплая“ сустрэча запомнілася надоўга. Іншыя хлопцы потым казалі, што іх прымушалі мыць у душы падлогу бел-чырвона-белымі сьцягамі. У Жодзіне мы атрымалі першыя перадачы, і жыцьцё наладзілася. Усе ўцягнуліся ў рэжым, і дні пацяклі.

Праз чатыры дні нас перамясьцілі ў Магілёў даседжваць 9 дзён. Трэба было вызваляць месца для чаканых затрыманых на чарговым нядзельным маршы. Невялікая камэра на 16 чалавек з высокай вільготнасьцю ад таго, што слаба працуюць батарэі. Празь нейкі час мы пачалі хварэць, і да канца тэрміну перахварэла паўкамэры (некалькі чалавек потым зрабілі аналізы і пацьвердзілі каранавірус). Не дапамаглі штодзённыя прагулкі, якія ўладальнік лягістычнай кампаніі Раман выдатна ператварыў для нас ва ўрокі фізкультуры на сьвежым паветры. На жаль, у Магілёў некалькім людзям перадалі цыгарэты, пачаліся штогадзінныя курэньні, у выніку ад няма чаго рабіць закурылі яшчэ пару чалавек з тых, хто звычайна ня курыць.

Галоўным пытаньнем у Магілёве было „Як мы будзем адсюль выбірацца?“, бо хтосьці быў бяз грошай, хтосьці без тэлефона. Не было і дня, мусіць, каб журналіст Ян, родам з Магілёва, не расказваў пра тое, як ходзяць маршруткі на Менск ці не маляваў бы схему, як ад СІЗА дайсьці да аўтавакзалу. Але гэта аказалася лішнім — першымі на выхадзе нас сустрэлі два хлопцы са словамі „Не хвалюйцеся, мы валянтэры. Назавіце ваша прозьвішча“. Усё аказалася арганізавана і пад кантролем.

„Міцкевіч, я цябе кахаю!“

Аляксандар Міцкевіч:

— Восеньская рамантыка. Калі мне здымалі кайданкі ў аўтазаку, ты стаяла звонку, кайданкі не расшпіляліся, і таму я яшчэ мог папрасіць, каб цябе адпусьцілі. Праз хвіліны дзьве я, седзячы за кратамі, пачуў з суседняга „стакана“: „Саня, я тут!“

Я ведаў, што ты перажывала, калі мяне схапілі, каб унутры аўтазака ня „ўсыпалі“ (затрымалі крыху брутальна) і ішла са мной, але ня думаў, што станеш, як і я, „алоўкам у пэнале“. Засмуціўся, вінаваціў сябе... І тут чую на ўвесь аўтазак: „Міцкевіч, я цябе кахаю!“

На вуліцы ў пастарунку, стоячы ля сьцяны, мы былі на адлегласьці, некалькі чалавек паміж намі. Хлопцы, якія ехалі са мной у „стакане“, хацелі саступіць сваё месца, каб мы стаялі бліжэй адно да аднаго, ад чыстага сэрца думаючы, што так можна зрабіць, але мы засталіся стаяць на сваіх месцах. Празь пяць хвілін ужо ня проста стаяць, а падняўшы рукі на сьцяну і расставіўшы ногі; рухацца было нельга. Я перажываў, як ты гэта вытрымаеш — холадна, дажджыць, рукі шэрхнуць, мат стаіць, хамяць несупынна...

Празь нейкі час нас сталі апытваць, выводзіць на вопіс рэчаў і г. д. І вось, вярнуўшыся, ты становісься каля мяне. Я магу ціхенька перашэптвацца з табой, дакрануцца да тваёй рукі, трымаючы рукі па-ранейшаму на сьцяне. Проста крыху апусьціўшы руку ўніз.

Пачынаюць выклікаць у аўтазак; я думаю, што цябе выпусьцяць, выходжу і, вярнуўшыся, бачу: там, дзе стаяла ты, засталася бутэлечка з вадой. Ты пакінула яе мне — некалькі глыткоў вады, якія нагадвалі ўсе 15 дзён пра тваё каханьне...

Вось так я стаяў да ночы: перад вачыма твая рука, сьцяна, побач стаіць бутэлечка на 250 мл, і словы, сказаныя ў аўтазаку. За 75 гадзін ты перажыла больш...

Я ня ведаў, што ты сьпіш пад сталом у „хаце“ на чатырох, дзе вас пасялілі 19 чалавек; што ты ня можаш есьці; што вас у дзьве гадзіны ночы павезьлі на суд. Ня ведаў... Думаў, што ты дома, зь дзецьмі… Дзякуй, што ты была побач, што ты заўсёды побач, як Анёл. Я, вядома, не хацеў, каб ты гэта перажыла; ты не хацела, каб я гэта перажыў, але цяпер у нас ёсьць тое, чаго мы абое хацелі — быць побач і на волі. Рамантыка... Такая вось восеньская рамантыка.

„Усё значна горш, чым ты мог сабе ўявіць“

Вольга Хіжынкова, журналістка, Міс Беларусь – 2008:

— Сонечныя дні ў турме былі самымі складанымі. Шэрасьць неяк можна ператрываць, а калі столькі сьвятла... Адразу ўяўляеш сабе, як бацькі выходзяць з хаты, сядаюць на ганак разам з нашым сабакам — старэнькай Мартай — і жмурацца на сонца... Гэта цяжка.

Як толькі ўбачыла вочы блізкіх і пераступіла парог хаты, здалося, быццам скончыўся страшны сон і гэтых 42 дзён зьняволеньня не было. Але яны былі: поўныя самымі рознымі людзьмі, кнігамі і разважаньнямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x