Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыі ў прыцемках (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу «Гісторыі ў прыцемках», вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага, а таксама вострасюжэтнасцю. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі. Гэта характэрна як для містычнага апавядання «Яйкі птушкі Рух», так і для дэтэктыўных аповесцяў «Голем з Малой Мар’ямпольскай» і «Вуаерыст».

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зміцер Дзядзенка

Гісторыі ў прыцемках

© Дзядзенка З., 2015

© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2015

© ПУП «Кнігазбор», 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Яйкі птушкі рух

Слаўка Мангол нахіліў галаву і паглядзеў на чалавека, які ляжаў перад ім на цэментовай падлозе. Упёрты, сука! Зрэшты, Мангол ведаў, што «халяўных» грошай не бывае і ўсе іх трэба адпрацоўваць.

Голая лямпачка пад невысокай столлю хіснулася ўбакі, і ў жаўтлявым няроўным святле ў істэрычным танцы замітусіліся святло і цені. Мангол пабачыў, што ў збітага ім на горкі яблык чалавека заварушыліся раскрываўленыя вусны. Ён штосьці шаптаў, звяртаючыся ці то да свайго ката, ці то да невядомага анёла-ахоўніка. Рукі збітага бяссільна драпалі падлогу. Але цэмент не прашкрабеш!

Мангол не збіраўся забіваць сваю ўпёртую ахвяру. Яму далі заданне «раскалоць», прымусіць загаварыць. Гэта значыць, збіваць трэба было так, каб настрашыць больш, чым нанесці непапраўнае шкоды.

І тут Манголу прыйшла ў галаву думка. Ён пасадзіў чалавека, паклаў яго руку на стол і ўзяў малаток. Мангол загаварыў павольна, каб да збітага дайшоў сэнс словаў. Ён жа, здаецца, скульптар? Значыць, рукі яму патрэбныя для працы. Ён, Мангол, забіваць скульптара не будзе – ён зробіць так, каб той усё жыццё шкадаваў пра сваё неабдуманае рашэнне. Ну што, усё ясна? Будзем далей гуляцца ў маўчанку ці скажам урэшце, дзе ляжаць тыя яйкі?

Чалавек паглядзеў на Мангола і раптам… Раптам ён рассмяяўся! Глядзець на тое, як смех вырываецца бурбалкамі з крывавых чырвона-чорных вуснаў, было непрыемна. Мангол загадаў, каб той сціх.

Смех абарваўся на высокай ноце:

– Дык, значыць, яны табе нічога не сказалі? Не патлумачылі?.. Ну, яны, тыя, хто замовіў мяне… Я раскажу, але гэта доўга. Можна вады?

Спярша чалавек гаварыў перарывіста, з доўгімі паўзамі. Потым яны сталі крыху карацейшымі.

* * *

Я не скульптар, я мастацтвазнаўца. Дакладней, займаюся гісторыяй мастацтва. У тым сэнсе, што я хутчэй архіўны чарвяк. Мой занятак – не стварэнне карцін і скульптураў, а словы і вобразы, якія нанізваюцца на гэтую рукатворную аснову. Калі параўнаць мастака з чарупінай, якая дорыць нам перліну, то я – дыядэма, у якую гэтая перліна ўстаўляецца. Разумею, нясціпла, але…

У маёй працы, падрабязнасцяў якой я зараз расказваць не буду, каб не нагаворваць лішняга… дык вось, у маёй працы ёсць свая спецыфіка – я працую са старымі дакументамі. Не часоў вайны – старэйшымі. І не царскімі – маім дакументам па 300–400 гадоў. Я ж кажу – архіўны чарвяк, спажывальнік зжаўцелых шаматкіх паперак… Так-так, не пераключаюся.

Неяк, корпаючыся ў гэтых старых дакументах і разбіраючы мудрагелістыя завітушкі старадаўняга пісара, я сустрэў нечаканы запіс. Ён апісваў падарункі, якія павезла з сабой вялікакняскае пасольства да двара французскага караля. У тым пераліку былі футры медзвядзёвыя, мёд гарцамі, а таксама ўсялякія цікавосткі – напрыклад, бурштынавы бранзалет, на якім былі выразаныя карціны з гісторыі Францыі. У ліку тых цікавостак згадваецца «яек птушкі Рух пара».

Калі я пабачыў гэта, дык не даў веры сваім вачам. Яйкі птушкі Рух – гэта ж нешта казачнае! Гэта Сіндбадмара-плаўца і «Казкі тысячы і адной ночы». Як? Як у нашыя шыроты маглі трапіць яйкі птушкі Рух? І ці тая самая гэта птушка, пра якую мы чыталі ў дзіцячых казках? А можа, проста нядбайнасць перапісчыка? Хто зараз разбярэ праз 400 гадоў…

Але з таго часу «яйкі птушкі Рух» не давалі мне спакою – я стаў шукаць згадкі пра іх у апісаннях іншых пасольстваў. Я гартаў таўшчэзныя тамы і чхаў ад векавога пылу. Пад маімі альцамі праплывалі чужыя лёсы, чые гаспадары даўно ўжо спрахлі ў сваіх магілах. Яны звярталіся да мяне з нябыту, ажываючы на кароткія імгненні, калі я чытаў іх словы, занатаваныя спрытным судовым пісарам. І той шляхціч Гізыцкі, які скардзіўся, што на яго жыццё двойчы рабілі замах хцівыя суседзі, ды паказваў судовым чынам сляды ад куляў у сценах свайго дома. І той мешчанін Капыцька, які даносіў на свайго суседа, што яшчэ 10 гадоў таму, калі быў пажар у Траецкім манастыры, скраў пры пажары з царквы пацір срэбраны… Вось чаму ён дзесяць гадоў маўчаў?!

Але я мала зважаў на гэтыя гісторыі – я шукаў згадкі пра яйкі птушкі Рух. Пару разоў я пабачыў іх зноў – і зноў у пераліку падарункаў. На гэты раз атрымальнікамі запаветных яек мусілі стаць Папа Рымскі Урбан VІІІ ды імператар Святарнай Рымскай імперыі. У пасольстве да Папы іх была зноў жа пара, а імператару дасталося адно. Але і гэтым адным яйкам, паведамлялі Вялікаму князю паслы, імператар застаўся дужа задаволены.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x