Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыі ў прыцемках (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу «Гісторыі ў прыцемках», вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага, а таксама вострасюжэтнасцю. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі. Гэта характэрна як для містычнага апавядання «Яйкі птушкі Рух», так і для дэтэктыўных аповесцяў «Голем з Малой Мар’ямпольскай» і «Вуаерыст».

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Мангол моўчкі слухаў, зрэдзьчас згодна ківаючы. Інструкцыі, дадзеныя яму, былі дакладныя. Калі акулярнік захоча гаварыць – хай гаворыць: усё сказанае ім запісваецца на ўключаны магнітафон. Пакуль акулярнік гаворыць, Мангол не павінен замінаць яму…

* * *

Чытанне старадаўніх манускрыптаў апанавала мяне. Цяпер я чытаў уперамешку: мемуары магнатаў ішлі следам за судовымі справамі, алхімічныя зборнікі ляжалі ў адным стосе з кнігамі па вядзенні гаспадаркі, трактаты па мастацтве ў маіх руках змяняліся трактатамі для паляўнічых. Мне адкрываўся нечуваны сусвет! Я нават не ўяўляў, колькі астролагаў і алхімікаў жылі ў нашым краі. У іхных кампэндыумах і грымуарах я раз-пораз сустракаў згадку пра яйка птушкі Рух: разам з ім абавязкова згадвалася саламандра – сімвал агню. У кнігах па гаспадарцы таямнічае яйка фігуравала толькі мімаходзь: маўляў, яно можа стаць цудоўнай аздобай шляхецкага палацыка альбо сядзібы – і больш ані слова!

Самымі багатымі на згадкі былі, вядома ж, мемуары і судовыя кнігі. Не скажу, каб гэтыя дакументы нагадвалі даведнік па птушкагадоўлі, але прынамсі патрэбныя мне згадкі там можна было знайсці даволі часта. Якія гісторыі траплялі мне ў рукі! Напрыклад, Багуслаў Радзівіл ахвяраваў віленскім езуітам залаты каўчэжац італійскай работы і яйка птушкі Рух. Князі Друцкія-Любецкія судзіліся з магнацкім родам Стэткевічаў за валоданне яйкам птушкі Рух і лесам каля Баркалабава, прычым яйка ацэньвалася даражэй за лес. У скарзе каралю і вялікаму князю амсціслаўскі шляхціч Мядзвецкі даносіў на свайго суседа Сапешку, што той Сапешка гвалтоўным чынам на яго маёнтак учыніў наезд і пабраў майна каштоўнага багата. А між таго майна было яйка птушкі Рух, што перадавалася як радавая каштоўнасць ужо цягам некалькіх каленаў ад часоў Жыгімонта Старога, калі продак Мядзвецкага Юры тое каштоўнае яйка прывёз як паходную здабычу…

Я дзякаваў Богу за тое, што беларуская шляхта так любіла судзіцца! Іначай бы мне ніколі не даведацца пра чарнакніжніка Бальтазара Буцкага, які жыў пры двары Агінскіх на пачатку XVІІІ стагоддзя. Яго звінавацілі ў чорнай магіі ды зласлоўі на Духа Святога – дастатковы грэх, каб апынуцца на вогнішчы. На судзе збянтэжаны алхімік тлумачыў, што шукаў філасофскі камень, каб ператвараць металы ў золата, і нічога агіднага Богу ў тым няма. Ён казаў, што д’ябла не ўшаноўваў, а тая істота, якую напалоханыя шляхецкія служкі бачылі ў яго, называецца саламандра, яна жыве ў агні. Менавіта яе ён, названы Бальтазар Буцкі, кідаў у агонь дзеля сваіх алхімічных пошукаў. І менавіта дзякуючы ёй з’явіліся тыя мармуровыя статуі, што аздабляюць палац ягамосцяў Агінскіх. Бо саламандра дапамагае падтрымліваць цягам некалькіх дзён бесперапынны агонь, нават калі сам алхімік ад стомленасці засне. А апаленыя на бесперапынным агні яйкі птушкі Рух, на якія так багатыя мсціслаўскія ўладанні Агінскіх, урэшце расколваюцца і спараджаюць на свет тыя статуі нечуванай анёльскай прыгажосці. Іншага спосабу атрымаць іх няма, бо расколатыя ўручную, без агню, яйкі рассыпаюцца дробным друзам – пра гэта вядома здавён.

І далей казаў Бальтазар Буцкі, што не ўзносіў ён праклёны на імя Духа Святога і не выклікаў д’яблаў, а сам сабе паўтараў услых рэцэпты рэчываў, які трэба дадаваць у агонь пад яйкам птушкі Рух, пакуль яно награецца. І няма ў тых словах нічога шатанскага: сульфур – гэта сера, мэркурыё – азначае ртуць, салетра… Але вымушаны быў замоўкнуць на патрабаванне суда, бо суддзя палічыў гэта за магчымае чарнакніжніцтва.

Словам, не ўдалося алхіміку пераканаць суд у сваёй невінаватасці: расплаўлены свінец навек запячатаў горла, якое вывяргала агідныя блюзнерствы…

Затое я з гэтай гісторыі атрымаў амаль цэласную тэхналогію на абыходжанне з яйкам птушкі Рух.

Прыкладна ў той жа час я адчуў, што за мной сочаць: разпораз я бачыў, як мяне зранку ад дома да архіва праводзіць адзін і той самы каржакаваты чалавек у скураной куртцы, а ўвечары ён жа ідзе за мной назад. Потым я заўважыў, што ў маю адсутнасць кватэру наведалі пабочныя госці: яны нічога не забралі, аднак мае выпіскі, датычныя яек птушкі Рух, былі перагледжаныя, бо складзеныя крыху не ў тым парадку, як гэта рабіў я. Я памяняў замкі дома, але мала ўстурбаваўся гэтым візітам: красці ў мяне не было чаго, а яйкі птушкі Рух маглі зацікавіць толькі такога ж фанатыка, у якога я на той момант ператварыўся. Візіцёры – гэта, вядома, непрыемна, але я разумеў, што міліцыя імі займацца не будзе: у газетах столькі пішуць пра іхную марную барацьбу з арганізаванай злачыннасцю і рэкецірскімі групоўкамі, што дарма было б спадзявацца, быццам яны кінуць усё і стануць займацца маёй кватэрай, з якой нічога не знікла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x