Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыі ў прыцемках (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу «Гісторыі ў прыцемках», вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага, а таксама вострасюжэтнасцю. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі. Гэта характэрна як для містычнага апавядання «Яйкі птушкі Рух», так і для дэтэктыўных аповесцяў «Голем з Малой Мар’ямпольскай» і «Вуаерыст».

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Леначка, пазнаёмся: гэта Антон Валер’евіч Вітушынскі, ён пажыве ў нас крыху. Ён мой пацыент, я нейкі час буду даглядаць яго.

– Вельмі прыемна! – дзяўчына ўважліва паглядзела Вітушынскаму ў вочы. – Серж, што ж ты не папярэдзіў, што прыедзеш не адзін? І я зусім-зусім не падрыхтава-аная…

– Так атрымалася, даруй, – Скарына пацалаваў сястру ў шчаку. Скіраваўшыся ў дом, ён запытаўся: – Дык што ж табе расказвала гэтая старая пляткарка, якой не сядзіцца дома? Здаецца, у яе ў жыцці такі дэвіз: «Не пакінь без нагляду ні блізкага свайго, ані жонкі ягонай, ані каня ягонага, ані вала ягонага».

– Ах, Серж, ты несправядлівы да яе: жанчыне проста вельмі сумна. Вось яна і заходзіць да мяне пагаварыць, па-суседску… – Дзяўчына паспрабавала пакрыўдзіцца, але, відаць, доўга маўчаць і крыўдаваць папросту не ўмела: – Яна казала, што каля суседніх дамоў надоечы бачылі нейкага падазронага бадзягу. Нейкі ён страшны, казала, звыродлівы. І паводзіць сябе дзіўна: нібы нешта выглядае ўвесь час – можа, скрасці што хоча. А я тут акурат пераглядала старыя рэчы: вопратку, абутак – і ўбачыла, што некуды зніклі боты. Памятаеш, такія чорныя, старыя, гумовыя? Яны былі велікаватыя нават табе…

Доктар адказаў, што не памятае, дый нявартыя ўвагі старыя боты, якія некуды згубіліся:

– Займіся, калі ласка, абедам. А я пакуль пакажу нашаму госцю бібліятэку: ён цікавіцца ўсялякай старасветчынай.

– Ну вядома, жаночая справа – займацца кухняй. А мужчыны тым часам будуць гаварыць свае разумныя размовы пра высокія матэрыі, – Алена ўсур’ёз укрыўдавала.

* * *

Бібліятэка Скарыны сапраўды ўражвала. Вітушынскаму падалося, што ён трапіў у пячору Алі-Бабы. Толькі заміж перлінаў, золата, срэбра, смарагдаў і дыяментаў тут былі кнігі. Томікі, тамы, тамішчы… Здавалася, тут ёсць кнігі з усіх галінаў веды: фізіка, хімія, астраномія, гісторыя, багаслоўе, філасофія, біялогія, геаграфія. Найбольш выданняў, вядома, было па медыцыне. Некалькі паліцаў займалі мастацкія творы. Цёмныя карэньчыкі, пацёртыя вокладкі, месцамі бліскае нявыцвілае золата літараў… Асобная шафа адводзілася пад інкунабулы і старадрукі – захоўваліся ў Скарыны і такія цікавосткі.

Доктар пакінуў Вітушынскага сам-насам з кнігамі, спаслаўшыся на тое, што яму неабходна дапамагчы сястры. Антон з гэтай нагоды не пераймаўся: яму было дастаткова бібліятэкі. Спярша ён абышоў пакоі ўздоўж сценак, проста аглядаючы палічкі. Кнігі былі расстаўленыя па тэматыцы: геаграфія не блыталася з гісторыяй, філасофія – з хіміяй, медыцына – з фізікай. Суседзілі тут выданні расійскія з нямецкімі, ангельскія – з французскімі, лацінскія – з грэцкімі, польскія – з іспанскімі. У невялікай колькасці трапляліся кнігі беларускія ды літоўскія. Запомніўшы прыблізны парадак размяшчэння кніг, Вітушынскі падышоў да шафы з старадрукамі. Узяў адну наўгад, раскрыў – рукапісная. Старадаўні аўтар ці перапісчык старанна выводзіў літаркі ў кожным слове. Чытаць, аднак, усё ж было цяжкавата: шматлікія скарачэнні ды састарэлыя словы перашкаджалі лёгка ўспрымаць напісаны тэкст. Божае імя, як вялося ў такіх рукапісах, пісалася скарочана, пад значком-цітлам, аднак паўсюдна пазначалася чырвонай фарбай. На глосах там-сям сустракаліся тлумачэнні замежных словаў. А вось малюнкі адсутнічалі зусім.

«Заклінаем ця, стварэнне солі, у імя Айца Уседзяржыцеля, дабраславеннем Госпада нашага Ісуса Хрыста і сілаю святога Духа. Заклінаю ця Богам жывым, іжэ ця дзеля патрэбы чалавечае сатварыў ёсць: будзь усім верным, хто спавжываеця, на здароўе душы і цела, і хай пазбегне і адыдзе ад цябе ўсялякае зло і ліслівасць д’ябальская і ўсялякая шкодная ўлада, на цябе ад паслугачоў шатанскіх наведзеная. Дзеля таго молімся: Госпадзе, Божа наш, хай тое стварэнне солі ў імя Святое Тройцы сатворыцца выратавання душы тайна. Ты, Госпадзе, свенцячы – пасвенці, бласлаўляючы – блаславі, усім, хто прымае яе, спраўнае лекаванне ва ўтробе іхнай хай бу дзе. У імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, іжэ прыйдзе судзіці жывых, і мёртвых, і свет агнём. Амэн».

Ясна, тут замовы на ўсялякія выпадкі жыцця. Будзем лічыць гэты рукапіс умоўна «медычным».

Вітушынскі зірнуў на гадзіннік. Божачкі, ён тут ужо ладныя паўгадзіны гуляе вакол кніжных паліц, а там, мабыць, яго чакаюць на абед. Паспее яшчэ вярнуцца да кніг: доктар жа абяцаў яму колькі дзён гасцявання. Ён выйшаў з бібліятэкі, пайшоў у бок веранды, дзе абяцалі накрыць абедзенны стол.

Там было яшчэ пуста. Толькі доктар Скарына сядзеў каля акна ў крэсле-качалцы з газетай у руках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x