Зміцер Дзядзенка - Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга… Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы?
Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой свабоды 1920-х, дзейнасці таемных агентаў АДПУ і левай апазіцыі ў камуністычнай партыі.

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зміцер Дзядзенка

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

крымінал у рытмах нэпа

© Зміцер Дзядзенка, 2017

© ІП Янушкевіч А.М., 2017

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

6 траўня 1926 года, чацвер, пад вечар

Абыякавае сонца хілілася на захад. І хаця грэла яно ўжо не на поўную моц, але свяціла яшчэ па-ранейшаму ярка, хіба што цені сталі даўжэйшымі пад сонечным нахілам. Антон Хлюдзінскі павярнуўся ў вузкім музейным пакойчыку, застаўленым не столькі экспанатамі, колькі кнігамі, тэчкамі з дакументамі, фотаальбомамі, што займалі ўсю вольную прастору, у якую маглі ўплішчыцца. Яны былі і ў дзвюх хісткіх шафах, падпертых знізу для ўстойлівасці драўлянымі цурбачкамі, і на некалькіх палічках на сценах, і, натуральна, на адзіным у пакоі нешырокім стале. Нават на падлозе ляжалі два стосікі шэрых тэчак, якім больш нідзе не знайшлося месца.

Вядома ж, не кнігі становяцца самымі заўважнымі музейнымі экспанатамі – што з іх за карысць для наведніка, які подбегам пройдзе ўздоўж выстаўленых аскабалкаў даўніны, не змытых плынню часу? Нават самы цікаўны наведнік музея зможа пабачыць толькі вокладку кнігі альбо нейкія яе старонкі. Але Хлюдзінскі любіў менавіта кнігі, старонкі якіх з часам нібы танчэлі, станавіліся шорсткімі навобмацак, пагражаючы паламацца ад неакуратнага абыходжання. Гэтыя выпетралыя ад часу старонкі і цяжкія ціснёныя вокладкі дарылі яму ні з чым не параўнальную асалоду.

Праўда, Хлюдзінскі разумеў, што кнігі – гэта ягоная крыніца радасці, а іншых людзей могуць зацікавіць іншыя рэчы. Таму ў музей ён збіраў і старадаўнія манеты, і зброю мінулых стагоддзяў, і карціны, якія перажылі рэвалюцыйную ды ваенную віхуру. Ён ужо ўяўляў, як развесіць гэтыя карціны ў высознай музейнай зале – колішнім базыльянскім касцёле, дзе ў апошнім стагоддзі манашак-базыльянак былі змянілі праваслаўныя манахі…

Пакуль жа яго худая фігура нязграбна згорбілася каля палічак: Антон пільна ўглядаўся ў кніжныя карэньчыкі, чытаючы іх назвы. Дарэчы, не кожная кніга з гонарам абвяшчала гораду і свету сваё імя, бо на некаторых карэньчыках не было ніякіх надпісаў. Музейшчыку гэта не вельмі перашкаджала: большасць кніг яму была добра знаёмая.

Мужчынская фігура ў дзвярах няпэўна кхекнула, прачышчаючы горла, і гэты гук вярнуў Хлюдзінскага з аблокаў мройнай уявы на зямлю, а дакладней – у вузкі музейны пакойчык.

У нечаканым госцю беспамылкова ўгадваўся вясковец, які хутчэй за ўсё прыехаў у горад на кірмаш. Мужчына збянтэжана трымаў у адной руцэ скамечаную шапку, не ведаючы, як пачаць размову. Ён глядзеў на Хлюдзінскага, а потым пераводзіў вочы на шафу са шклянымі дзверкамі. На паліцах яе стаялі бутэлечкі самых размаітых формаў і памераў. На ніжняй паліцы стаяла самая вялікая бутля, але яна амаль цалкам была прыкрытая непразрыстай, драўлянай часткай дзвярэй. Гэтая бутля і яе нябачнае змесціва, быццам магніт, прыцягвала да сябе вочы мужчыны, таму позірк яго скакаў то на бутлю, то на гаспадара памяшкання.

– Дзень добры, – з ветлівай усмешкай звярнуўся Хлюдзінскі, дапамагаючы госцю выйсці з няёмкай сітуацыі. – Штосьці шукаеце?

– І вам добры дзянёчак, – у голасе мужчыны быў чуваць недавер. – Шукаю, ага… Мне сказалі, што тут дзесьці збіраюць косткі старыя ды яшчэ грошы за гэта даюць…

Антон прыгадаў, як археалагічная экспедыцыя, якая нядаўна прыязджала на Аршаншчыну, радавалася знойдзеным біўням маманта: дзве незвычайныя знаходкі прынеслі навукоўцам мясцовыя мужыкі. Тады археолагі падрабязна распыталі, дзе былі знойдзеныя гэтыя скамянеласці, што знаходзіцца побач, ці знаходзілі там яшчэ што-небудзь незвычайнае. Потым яны абяцаліся наступным разам абавязкова вывучыць мясціны, адкуль вяскоўцы прынеслі ім гэтыя парэшткі маманта. А пакуль што забралі іх у Менск, каб пільна вывучаць.

І цяпер Хлюдзінскі адчуў, што яму ў рукі сама ідзе ўдача: вось гэты мужык таксама, відаць, прынёс якія-небудзь косткі маманта. А можа, нават і дыназаўра! Былі ж і ў нас дыназаўры, не магло іх не быць, калі яны былі паўсюль! І тапталі тутэйшую глебу сваімі гіганцкімі перапончатымі лапамі задоўга да з'яўлення чалавека, бегалі, падкрадаліся, уцякалі, палявалі… Рэшткі дыназаўра можна будзе выставіць у музеі, каб усе наведнікі дзівіліся, якія ж нечаканасці і сюрпрызы тоіць аршанская зямля.

Уяўленне ўжо малявала Хлюдзінскаму, як ён уласнаручна будзе старанна ачышчаць старажытныя косткі мяккім пэндзлікам, а потым складзе адну да адной, каб яны стварылі шкілет дагістарычнага гіганта-пачвары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x