Зміцер Дзядзенка - Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга… Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы?
Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой свабоды 1920-х, дзейнасці таемных агентаў АДПУ і левай апазіцыі ў камуністычнай партыі.

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жонка моўчкі глядзела яму проста ў вочы, сціснуўшы зубы. Верхняя губіна ў яе пачала бялець ад напружання. Але калі Канстанцін замахнуўся на яе, Валянціна схапіла падрыхтаваную чапялу і з усяе моцы выцяла ёй мужа па запясці. Правая рука Канстанціна заныла, занямела, і ён перастаў яе адчуваць.

– Калі яшчэ раз мяне хоць пальцам зачэпіш, я цябе заб'ю, – ціха сказала жанчына. – Ачомаюся – і зарэжу ўначы…

Яна працягвала глядзець мужу ў вочы з халоднай рашучасцю.

Канстанцін, як выявілася, быў не настолькі п'яны, каб недаацаніць жончыну пагрозу. Некалькі хвілінаў яны маўчалі, паглядаючы адно на аднаго. Потым Мачуга сплюнуў на падлогу горкую сліну і выйшаў з дому. Да раніцы яго не было, а потым наваспечаны прапаршчык вярнуўся, маўкліва сабраўся і з'ехаў на фронт, не дагуляўшы два дні з адпушчанага яму адпачынку.

З насцярогай прыслухоўваўся Канстанцін да сваіх адчуванняў пасля развітання з жонкай. Чакаў, калі ж тая ўнутраная спружына нацягнецца да ўпору. Але заўважыў, што камандзірская пасада прыносіць яму палёгку: паганяе прапаршчык Мачуга сваіх салдатаў, тыкне каторага – і лягчэй яму становіцца ўсярэдзіне, папускае яго. З адной аглядкай, праўда, ганяў ён сваіх падуладных – калі была сапраўдная нагода. Знарочыстых дачэпак прапаршчык не прыдумваў, бо ведаў: на фронце куля можа прыляцець не толькі з боку ворага, але і са спіны… Але ж яму і ненадуманых дачэпак было досыць: камандзір ганяе салдата для навучання – каб той застаўся цэлым на вайне.

Адрачэнне цара сустрэў Канстанцін усё ў тым жа званні прапаршчыка – не палічылі яго вартым павышэння. Да новых палітычных павеваў Мачуга далучацца не спяшаўся, але ўважліва слухаў, што кажуць розныя партыі. Найбольш сімпатычнымі падаліся яму бальшавікі: яны заклікалі спыніць абрыдлую вайну і адпраўляцца ўсім дадому. І стаў прапаршчык Мачуга бальшавіком, нават у палкавы камітэт трапіў.

А потым бальшавікі і ўвогуле ўзялі ўладу ў дзяржаве, і пайшла Мачугава кар'ера ўгору. Адно кепска – з вайны ён так і не сышоў. Наадварот, у дадатак да германскага і аўстрыйскага франтоў вайна парасла сваімі крывавымі кветкамі спрэс па краіне. Давялося Канстанціну і з Дзянікіным паваяваць, і з палякамі, і эсэраўскія ды меншавіцкія паўстанні расстрэльваць. І папускала Канстанціна кожны раз пры атаках, пры расстрэлах – распроствалася спружына. І дыхаць станавілася лягчэй. Ды яшчэ давала яму палёгку ўлада: даслужыўся Мачуга да камандзіра палка. Значыць, правільны бок выбраў – у белых пайшоў бы ён хіба што ў якую афіцэрскую роту, куды збіралі такіх самых «наштампаваных» за вайну малодшых афіцэраў, якім не было салдатаў, каб камандаваць…

Калі ён вярнуўся пасля мабілізацыі ў Воршу да Валянціны, тая сустрэла яго так, як мужняя жонка і павінна сустракаць пасля доўгага растання. І расслабіўся Канстанцін, вырашыў даць волю сваёй спружыне: голас на жонку павысіў, стаў яе абражаць, каб сябе больш раз'юшыць… І раптам натыкнуўся на яе халодны погляд. І замоўк на паўслове. Зразумеў: не будзе больш, як раней. Не дасць яму Валянціна распусціць рукі – зарэжа, як і абяцала.

А праз пару дзён даведаўся Канстанцін, што жонка ягоная цяпер кіруе ў жаночым савеце – змагаецца за правы кабет. Даведаўся пра гэта ён зусім выпадкова: у гаркаме партыі, дзе ён станавіўся на ўлік і атрымаў прапанову заняць пасаду інструктара аддзела, першы сакратар раптам запытаўся, кім яму даводзіцца Валянціна Мачуга.

– Жонка, – у неўразуменні прамармытаў Канстанцін.

Твар першага заблішчэў, як наваксаваны чаравік, і расплыўся ў шчаслівай усмешцы:

– Як жа гэта цудоўна, што атрымалася такая перадавая ячэйка грамадства! Муж і жонка – разам актывісты, ідуць наперадзе і сваім прыкладам паказваюць дарогу іншым. Наша грамадства мусіць браць вашую сям'ю за ўзор і раўняцца на вас як на правафланговых. Муж – актыўны камуніст, герой вайны, жонка – кіраўніца жансавета…

Мачуга зніякавеў, бо жонка ні словам, ні намёкам не давала яму зразумець, што займаецца грамадскай дзейнасцю, ды яшчэ і на такой пасадзе. А сакратар тым часам працягваў, не заўважаючы азадачанай фізіяноміі суразмоўцы:

– Не сакрэт, таварыш Мачуга, што многія ў нашай партыі па-ранейшаму лічаць жанчын не роўняй сабе. Падставы для гэтага ёсць: жанчыны займалі пры гнілым царскім рэжыме прыгнечанае становішча. Але ў наш час жанчыны, як і іншыя працоўныя слаі, атрымалі роўныя правы з мужчынамі… І ваш прыклад дае нам надзею, што і астатнія чальцы нашай перадавой партыі на шляху да сацыялізму неўзабаве зразумеюць гэтае палажэнне. Так сказаць, жанчына – гэта таварыш камуніста! – і сакратар тыкнуў пальцам некуды ў бок столі, быццам падпіраючы свае словы, завіслыя ў паветры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x