Павел Капанскі - жыццё з вялікай літары Ж

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Капанскі - жыццё з вялікай літары Ж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

жыццё з вялікай літары Ж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «жыццё з вялікай літары Ж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Магчыма, Вы не раз у жыцці слухаліся свайго сумлення? Напэўна, хаця б аднойчы прачыналіся з незнаёмым чалавекам у ложку і доўга думалі над тым, хто ж гэта? А, цалкам можа быць, Вы не бачыце свайго далейшага жыцця без алкаголю? На гэтыя і іншыя тэмы з гумарам і краплінай суму апавяданні Паўла Капанскага ў зборніку “жыццё з вялікай літары Ж”

жыццё з вялікай літары Ж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «жыццё з вялікай літары Ж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Павел Капанскі

жыццё з вялікай літары Ж

Вокладка — Алена Медзякова

Рэдактура — Паліна Маслянкова, Дар'я Вашкевіч

жыццё з вялікай літары Ж

Я ішоў па алкараёне з баскетбольнай пляцоўкі дадому. Алка? Я сказаў «алка»? Не, канешне, не — па спальным раёне. Быў летні вечар, было вельмі цёпла. Я ўжо думаў пра тое, як бы гэта прыняць душ, паглядзець які-небудзь серыял і заснуць, каб такім чынам лагічна завяршыць яшчэ адзін дзень свайго бязглуздага жыцця. Але на падыходзе да свайго двара я пабачыў мужчыну, які ляжаў на зямлі. Наблізіўшыся да яго, я заўважыў на ім прыспушчаныя штаны і адчуў жудасны пах спаражненняў. Не, думаю, трэ ісці дамоў. Абысці бокам гэтага алкаша і валіць адсюль. Зрабіў некалькі крокаў. Спыніўся.

Са мной пачало гаварыць сумленне: «Што ты гэта робіш, гаўнюк гэткі? Ідзі і дапамажы чалавеку. А калі б ты таксама так ляжаў… » Э-э, хвіліначку. Вось тут, калі ласка, без усялякіх… Што за, маць тваю, шантаж? Па-першае, я не збіраюся так бухаць. Прынамсі, да такой ступені. Па-другое, на двары лета, цёпла, што з ім можа здарыцца? Праспіцца, прачнецца, пойдзе да жонкі, ну дасць яна яму патэльняй па галаве некалькі разоў — можа, ён чаго і зразумее. «Ты свіння!» — кажа сумленне. «А ты — дурное!» — адказваю, і тут чую сіплы голас за спінай:

— Хлопец… Хлопец…

Паварочваюся. У галаве толькі адна думка: валіць. Мужык спрабуе падняцца, але яго нібы магнітам цягне да зямлі. Стаў на адзін локаць, падняў палову цела. Пакуль паднімаў другую палову, першая зноў апынулася на зямлі.

— Дай… руку мне.

Я і так збіраўся ў душ, так што адзін хер. На. Маеш. Дапамог яму сесці. Апынулася, ляжаў ён на самым краі адчыненага люку.

— Мне нельга дадому…

Канешне, толькі ў каталажку. Ёпцель, а ты думаў, так набрацца — і цябе прымуць дома з распасцёртымі?

«Яму трэба дапамагчы дамоў дабрацца», — кажа сумленне. «Ідзі да дупы, — кажу. — Ты ўжо сваю чорную справу зрабіла. Замест таго, каб чысценькаму і шчаслівенькаму ляжаць у ложку, стаю тут каля алкаша, ад якога нясе за кіламетр, і каб гэта толькі гарэлкай… »

— Мне нельга дадому… Дома ж…

— Жонка і дзеці, разумею, — кажу спачувальна, нібы я яго сапраўды разумею.

— Не, не… там Жопа.

Пасміхаюся. Гляджу на сотавым баланс. Мінус трынаццаць рублёў. Ну, халера, адкуль яны бяруць гэтыя лічбы? Тэлефанаваць у міліцыю неяк няёмка. Яшчэ пашлюць куды... Але ж і не на сваім карку несці яго дахаты, ці куды там…

«На карку. На карку нясі!» — шэпча сумленне.

Бляха, калі б ты ўвасобілася — няхай сабе нават у дзяўчо — я б табе такіх навешаў!.. Сумленне сціхла.

— Там поўная Жопа. Мне трэба падняцца.

Мужык пераможна ўзнімаецца. Штаны з яго спадаюць. Ён спрабуе іх нацягнуць і зноўку апынаецца на зямлі. Не, думаю, больш я табе дапамагаць не буду. Паднімешся, дык паднімешся. А не, дык не. Мне што з таго?

«Ах ты, гаўнюк! Цябе хто выхоўваў? Езуіты?»

Дзед Мароз выхоўваў, блін. Задрала гэтае сумленне. Але ўсё адно стаю побач з мужыком. Той раскінуўся на зямлі зорачкай. Без штаноў. У лужыне. Падалося, што ён забыўся на мяне. З кім ён гаварыў? З небам? З Богам? Са сваім сумленнем? Няважна. Ён нібы нават працверазеў на гэты адзіны момант, каб потым зноў адысці ў царства зялёнага змія, што пануе і зараз у шматлікіх алка… прабачце, спальных раёнах.

— Я не прыношу зарплату ўжо трэці месяц запар, бо прапіваю, як толькі яе атрымліваю, запіваю на некалькі дзён з беспрацоўным суседам, — падзяліўся са мной мужык. — За святло і ваду няма грошай заплаціць. Жонка раве, што я ёлупень і сам сябе загнаў у такую жопу. Я ёй за гэта разок кулаком трэснуў. Каб ведала, хто ў доме гаспадар. Я грошы зарабляю, я іх і прапіваю. Чаго, на халеру, прычапілася? Яна ж ціхенечка так захныкала, а сама, курва, мянтоў на мяне выклікала. Маўляў, я яе б’ю. А дзе ж я б’ю, калі я выхоўваю? Мянты тут паўсюль рыскалі, а я схаваўся ў кушчах, перачакаў. Толькі потым выпаўз, думаў пайсці дахаты, каб дабіць гэтую курву неразумную. Але не дайшоў. Вось. А праз некалькі дзён нас выселяць з кватэры. А мне да жопы. Буду ў суседа жыць. Будзем квасіць з ім, мляць… пакуль не здохнем… о, пайду да яго… Толькі як гэта... Ы-ы-ы! — тут мужык пачаў раўці, нібы мядзведзь, у надзвычайных патугах.

«Яго не ратаваць трэба, яго забіць мала! Вазьмі палку і вальні разок па ягонай мазгаўні». — «Сумленне, гэты ты?» — «Бяры палку! — крычыць. — Дай яму так, каб чэрап праламіць! Ну, чаго стаіш?! Слюнцяй!» — «Я не магу… За што?» — «Бо ён, бо такія, як ён!..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «жыццё з вялікай літары Ж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «жыццё з вялікай літары Ж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «жыццё з вялікай літары Ж»

Обсуждение, отзывы о книге «жыццё з вялікай літары Ж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x