Павел Капанскі - жыццё з вялікай літары Ж

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Капанскі - жыццё з вялікай літары Ж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

жыццё з вялікай літары Ж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «жыццё з вялікай літары Ж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Магчыма, Вы не раз у жыцці слухаліся свайго сумлення? Напэўна, хаця б аднойчы прачыналіся з незнаёмым чалавекам у ложку і доўга думалі над тым, хто ж гэта? А, цалкам можа быць, Вы не бачыце свайго далейшага жыцця без алкаголю? На гэтыя і іншыя тэмы з гумарам і краплінай суму апавяданні Паўла Капанскага ў зборніку “жыццё з вялікай літары Ж”

жыццё з вялікай літары Ж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «жыццё з вялікай літары Ж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чорная бездань знікла. Мая сківіца няўмольна балела, а галава трашчала, як заўсёды ў першы дзень пасля Новага года. Няўжо я прафукаў Новы год? Ці гэта арганізм настолькі прызвычаіўся да ўсяго навагодняга рытуала, што адразу ўключыў рэжым першага студзеня? Я сплюнуў. Адзін белы зуб з кроўю выпаў на падлогу. Спачатку я захацеў падняцца і пашукаць фею. Але зразумеў усю безнадзейнасць гэтай задумы. Відавочна, што фейныя бацькі забралі яе.

Лежачы на падлозе ў адных майтках з падбітай сківіцай, я зрабіў некалькі важных навагодніх высноваў і склаў кароткія рэкамендацыі для тых, хто выпадкова трахнуў фею:

1. У першую чаргу праверце, ці ўсе зубы на месцы. Не забывайце ні на хвілінку, што феі прыходзяць па зубы. Нават калі вам падаецца, што гэта не так.

2. Калі вы не ўпэўненыя, што гэта фея, уважліва агледзьце тое, што ляжыць поруч з вамі. Але майце на ўвазе, нават калі ў феі няма крылаў, вопраткі ці бэйджыка, гэта не значыць, што яна прыйшла не па вашыя зубы.

3. Калі ў вашай галаве засела настойлівая думка, што вы трахнулі фею, чакайце фейных бацькоў. Калі дачакаецеся, не адчыняйце ім дзверы. Спачатку пацікаўцеся на ўсялякі выпадак, ці не хварэе фея на які букет спецыфічных фейных захворванняў. Фея пойдзе, а вам з гэтым жыць.

4. Калі нават вы даведаліся ўсё, што хацелі, не адчыняйце дзверы. Бо калі фея не падае ніякіх сігналаў жыцця, то яе бацькі адназначна прыйшлі па вашыя зубы.

5. Феі — вынаходлівыя падлюкі. Будзьце вельмі ўважлівыя, калі вам у новым годзе давядзецца трахнуць фею.

6. Калі ўжо так сталася, што пад самы Новы год вы трахнулі фею, а яна забрала ваш зуб (а вы памятаеце, што ім толькі гэта і трэба), то адсвяткуйце гэта як след, а потым знайдзіце фею і ажаніцеся з ёю.

***

— Вось,сынок, такім чынам я пазнаёміўся з бацькамі тваёй маці.

— І нашто ты расказаў мне гэтую мярзоту?

— Ну, трэба ж было з некім падзяліцца, а дзядзька Іван з’ехаў...

— Ты хочаш сказаць, што гэта была навагодняя гісторыя?

— А чаму не? Гэта ж адбылося пад Новы год.

— Ведаеш, я, напэўна, здагадаўся, чаму маці ад нас пайшла.

— Чаму?

— Ты прыдурак, тата. І дай мне ўжо мае мандарыны!

і з’ела кавалачак шакаладкі

А на чацвёрты дзень яна сказала, што любіць забіваць.

Цяпер, лежачы ў моргу, я думаю, што трэба было прыслухацца да дзяўчыны, але тады мяне гэта не вельмі ўразіла, бо я займаўся куды больш важнай справай: параваннем шкарпэтак. Да нейкага часу я свята верыў, што калі на абедзвюх шкарпэтках дзіркі, тады яны — пара. Але на трэці дзень нашага знаёмства яна сказала, што гэта не так. Тады я пачаў думаць, які ж крытэр пасуе да паравання. І мне падалося, што найлепш будзе так: калі у кожнай шкарпэтцы ёсць нага, то гэтыя дзве шкарпэткі — пара. Калі ж у адной шкарпэтцы нага, а ў іншай — рука, тады яны не пара. Я неадкладна запосціў гэтую думку ў свой блог.

Мы пазнаёміліся на індыйскай выставе адзення. Там было цэлае мора шмотак. Можна было даваць нырца і вынырваць недзе каля куркумы ды іншых прыправаў.

— Тут пахне папкорнам, — заўважыла яна.

— О, і я гэта ўнюхаў, — адказаў я.

— Як добра, што я не адна такая, — і мы абняліся.

На другі дзень нашага знаёмства я махаў ёй з-пад коўдры рукою. Яна ж у гэты час ехала ў аўтобусе па прашпекце, таму не бачыла мяне.

На пяты дзень нашага знаёмства я пазнаёміўся з ейным сабакам. Той ласціўся і ўвесь час імкнуўся залезці пад коўдру. Спачатку мы аказвалі супраціў, а потым знялі абарону. Пад коўдрай стала вельмі горача і прыемна.

А на шосты дзень яна забіла чалавека. Прыйшла да мяне, з’ела кавалачак шакаладкі, сербанула гарбаткі і мовіла:

— Я забіла чалавека.

Я таксама ўзяў кавалачак шакаладкі.

— Навошта?

— Ты забыўся: я люблю забіваць.

— Заўтра толькі нікога не забівай.

— Чаму?

— Бо заўтра нядзеля і нельга нічога рабіць.

— Добра.

У нядзелю мы елі пірог з брокалі і пілі грузінскае віно.

— А калі ты захочаш мяне забіць, што тады? — пацікавіўся я.

— Тады я цябе заб’ю.

— А ты мяне пацалуеш перад тым, як забіваць?

— Абавязкова.

Мы хадзілі ў тэатры і глядзелі камедыі ў мяне дома. Некаторыя камедыі былі пацешныя, і мы доўга смяяліся, пакуль пілі колу ды елі пахлаву.

Я хваляваўся, што яна пойдзе і пастрыжэцца нагала. Мой дзед не любіць два тыпы людзей: лысых, бо яны, відавочна, адсядзелі, і тых, што стрыгуцца нагала, бо яны, відавочна, сядуць.

Яшчэ страшна было яе цалаваць. Кожнага разу я чакаў, што памру.

І вось аднойчы я расплюшчыў вочы, а перад маім носам тырчэла руля пісталета. Сам пісталет трымаў нейкі мужчына. Трымаў пісталет і еў бутэрброд. Той крышыўся на кілім. Я яшчэ падумаў, што даўно кілім не чысціў, таму можна дазволіць яму пакрышыць трошкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «жыццё з вялікай літары Ж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «жыццё з вялікай літары Ж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «жыццё з вялікай літары Ж»

Обсуждение, отзывы о книге «жыццё з вялікай літары Ж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x