Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыі ў прыцемках (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу «Гісторыі ў прыцемках», вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага, а таксама вострасюжэтнасцю. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі. Гэта характэрна як для містычнага апавядання «Яйкі птушкі Рух», так і для дэтэктыўных аповесцяў «Голем з Малой Мар’ямпольскай» і «Вуаерыст».

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ранавата вы вярнуліся, Антон Валер’евіч. Ах, не хацелі прымушаць, каб вас чакалі… Што ж, тады пачакаць давядзецца вам. Вось-вось павінен падысці яшчэ адзін наш кампаньён – мой асістэнт, Шумскі Уладзімір Уладзіміравіч. А я пакуль вось чытаю свежую газету. Нашу павятовую – «Камуністычны шлях». Пішуць, што неўзабаве нас чакае навіна: плануюць каля горада пабудаваць ільнозавод. Хоць будзе які занятак сённяшнім беспрацоўным.

У гэты момант на веранду ўвайшла Алена Скарына разам з маладым чалавекам. Валасы на яго галаве адсутнічалі: чэрап быў акуратна паголены, нібы маладзён усё яшчэ жыў у мінулай вайне з яе невыводнымі вошамі, тыфусам і іспанкай.

Доктар задаволена прагаварыў:

– А вось і наш Уладзімір Уладзіміравіч. Знаёмцеся, гэта мой персанальны госць Антон Валер’евіч Вітушынскі. Ён нейкі час будзе жыць у нас. Сядайце за стол, нешта мы і так прыпазніліся сёння.

– Ну што ты зноў мяне ганяеш? Нібыта я вінаватая ва ўсім… – Алена цяжка ўздыхнула і з немай мальбой паглядзела на Антона. Яму падалося, што ў дзявочых вачах бліснулі слёзы незаслужанай крыўды.

Тым часам Вітушынскі з Шумскім паціснулі адзін аднаму рукі і прадставіліся. Антон звярнуў увагу на дзіўнаваты акцэнт у гаворцы новапрыбылага: ён гаварыў, заўважна расцягваючы свісцячыя. З-з-з, с-с-с, ц-с-с – загулі ў паветры пагрозлівыя авадні.

– Паслухайце, тут такі артыкул ёсць. Магчыма, Аленачка, гэта якраз пра твайго падазронага бадзягу: «Учора каля рынку затрымалі падазронага чалавека. Пры спробе затрымання ён пачаў страляць. Паказаўшы ўзор мужнасці, супрацоўнікі Аршанскага акруговага аддзелу міліцыі В. і М. затрымалі злачынцу. Ім выявіўся вядомы палітычны бандыт Гозіюш, вядомы таксама як атаман Вецер. Апошнія месяцы менаві та яго банда ўчыніла дзёрзкі напад на валасное праўленне ў Пугляях, дзе скрала валасную касу. Мяркуецца, што Гозіюша бліжэйшым часам адправяць у Менск, дзе расследаваннем поўнага спісу яго чорных злачынстваў зоймуцца жалезныя рыцары АДПУ» . Бачыш, Леначка, можаш цяпер не баяцца нічога. Будзем абедаць?

– Ой, не кажы! Жахі якія! – Алена зазірнула брату праз плячо. – А вось тут бачыш, што пішуць: « У вёсцы Браздзечына невядомыя бандыты напалі на мясцовага сялькора і актывіста Паўла Верасніцына. Яго моцна збілі на ва чах сям’і, прыгаворваючы, што цяпер сялькор павінен пісаць пра Саветы без камуністаў. Верасніцын патрапіў у больніцу. Супрацоўнікі акруговайміліцыі падазраюць, штона яго напала банда Моніча ». А ты кажаш – не баяцца…

На абед падалі мяса па-французску, гарнірам да яго была фасоля, перамяшаная з смажанай цыбуляй ды маслам. Размова, аднак, не клеілася. Шумскі сказаў, што з самага ранку нядобра пачуваецца і зусім не мае апетыту. Ад прапанаванай Скарынам чаркі аперытыву для апетыту адмовіўся.

Неўпрыкмет за сталом размова пайшла пра старажытнасці. Завёў гаворку Скарына, спытаўшыся ў Вітушынскага, ці знайшоў той што-небудзь цікавае ў бібліятэцы.

– Вельмі багатая і разнастайная калекцыя кніг, – зазначыў Антон. – У мяне склалася ўражанне, што іх падбіралі не адно пакаленне. Верагодна, нават не два і не тры.

– Так, у нас у сям’і даўняя любоў да кнігі. Як юдэі называюць сябе народам Кнігі, так мы можам назваць сябе родам Кнігі.

Скарына крывавата пасміхнуўся. Вочы ягоныя, аднак, заставаліся сур’ёзнымі і засяроджанымі. Пацягнуўшы з сподка карнішон, ён казаў далей:

– Зрэшты, калі працягваць нашую ранішнюю гаворку, то варта зазначыць, што без Еўропы, без немцаў не было б не толькі нашага роду Кнігі. Не было б значна большага – славянскага кнігадруку.

– Гэта вы пра Гутэнбергава вынаходства? – да гаворкі з відочнай неахвотай і скепсісам далучыўся Шумскі.

– Не толькі. Можаце згадаць сюды ж, да кучы, яшчэ першага друкара, які пачаў выдаваць свае кнігі кірыліцай, – немца Швайпольта Фіёля. Калі не памыляюся, выходзілі тыя выданні ў Кракаве, недалёка ад нас. Адсюль і ўзнікае пытанне наконт вашае зацікаўленасці беларускім: ці магчыма вывучаць беларускую культуру (падкрэсліваю: усялякую культуру – хоць духоўную, хоць матэрыяльную) у адрыве ад Заходняй Еўропы? Нават кнігадрук – гэта найперш тэхналогія, а не духоўны прарыў. А тэхналогіі да нас спрадвеку прыходзілі з Захаду. Нездарма ў нашай бібліятэцы, як вы маглі заўважыць, так мірна суседзяць распоўзлы, круглы славянскі алфавіт з рэзкай, спічастай гатычнай лацінкай.

– Але ж нават з-пад напластавання заходніх цывілізацыйных набыткаў можна паспрабаваць вылучыць уласна беларускія карані, – паспрабаваў запярэчыць Вітушынскі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x