Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыі ў прыцемках (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу «Гісторыі ў прыцемках», вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага, а таксама вострасюжэтнасцю. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі. Гэта характэрна як для містычнага апавядання «Яйкі птушкі Рух», так і для дэтэктыўных аповесцяў «Голем з Малой Мар’ямпольскай» і «Вуаерыст».

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наступныя пару дзён я не выходзіў з дому: пакуль было магчыма абысціся без закупкі прадуктаў, я стараўся не паказвацца на вочы маім пераследнікам. За гэты час я ўпарадкаваў свае запісы, і гэта нечакана мне дапамагло: я зразумеў, дзе трэба пачынаць пошукі яек птушкі Рух! Я спаліў свае паперы, каб па маіх слядах не змаглі прайсці гэтыя невядомыя мне людзі. Хто яны – я не ведаў, але ўжо асабліва гэтым і не пераймаўся: калі б намеры іхныя былі чыстымі, мне б не сталі падкідваць ананімныя лісты.

Дзякуй Богу, мне не было патрэбы паліць абсалютна ўсе свае запісы – гэта заняло б занадта багата часу. Я знішчыў толькі ключавыя. Агонь прагна паглынаў аркуш за аркушам, а я ў гэты час адчуў сябе маленькім дзіцем – гэтак жа зачаравана я глядзеў на вогнішча ў дзяцінстве, спрабуючы зразумець душу агню. Я не зразумеў яе і цяпер, затое мне ўдалося спаліць усе масты, якія вялі ад мяне да таямнічых яек.

Як бачыце, я ўсё паспеў. Вашым гаспадарам не ўдалося нічога знайсці, іначай бы мы не размаўлялі тут так доўга… І яшчэ. Ведаеце, я баюся болю. Дакладней, не так: я занадта шмат чытаў пра катаванні нават сярэднявечныя, каб не зразумець, што практычна для кожнага чалавека можна знайсці балючую кропку і зламаць яго. Я не супергерой, я не зроблены са сталі… Але мне хапіла часу, каб не толькі спаліць паперы, але і з’есці з дзясятак пігулак перад вашым уварваннем. Падзейнічаць адразу яны не маглі, але мы размаўляем ужо дастаткова доўга…

* * *

Мангол агаломшана глядзеў, як акулярнік зваліўся ў курчах на падлогу і пачаў хрыпець у агоніі. Потым ён падскочыў і стаў біць, біць, біць нагамі ў сляпой раз’юшанасці, аж пакуль цела не заціхла пад ягонымі ўдарамі.

Голем з Малой Мар’ямпольскай

* * *

Забойцу нічога не павінна было спыніць. Ён усё разлічыў, вывучыў дом як свае пяць пальцаў. Дзякаваць богу, часу на гэта было дастаткова. Вось тут трэба ступаць асцярожна: гэтая маснічына рыпіць. Пераступіў. Ён, вядома, зможа патлумачыць, чаму ходзіць тут у такі позні час. Але ўсё ж лепей не рызыкаваць. Іначай давядзецца адкладаць справу ды вынаходзіць новы спосаб: другі раз гэтак ісці ўжо не варта.

На вуліцы цяпер светла, амаль як удзень. Аднак зачыненыя аканіцы не дадуць прабіцца ў пакой нават месяцоваму святлу. Толькі вузенькі прамень пралез у шчыліну. Халодны спакойны прамень, што супакойваў думкі.

Ён лёгенька пастукаў пазногцем у дзверы. Яна адчыніла амаль адразу.

– Ты? – у голасе было непадробнае здзіўленне. – Чаму так позна прыйшоў? Справа якая важная, каб апоўначы хадзіць?

Ён моўчкі хітнуў галавой. Тузануў за сабой дзверы: яны нягучна стукнулі аб вушак. Клямка шчыльна і надзейна прычыніла дзверы. І гэтак жа хутка, шчыльна і надзейна сышліся рукі на дзявочым горле.

Яна не паспела закрычаць. Сіпела, спрабавала расціснуць мёртвае кола, што ўсё мацней сціскалася, не давала ёй дыхнуць.

Забойца апусціў мёртвае цела на падлогу. Падышоў да вакна, расчыніў. Халоднае свежае паветра рванулася ў пакой, нервова здрыгануліся фіялетавыя фіранкі. Яны кінуліся ў твар забойцу, ён прытрымаў іх.

Ціхенька закрываючы за сабой дзверы, ён выйшаў з пакоя.

* * *

Доктар Скарына адразу спадабаўся Вітушынскаму. Такім, як Сяргей Раманавіч, і павінен быць сапраўдны хірург – высокім, шумным, упэўненым у сабе. Кожны ягоны прыход у палату дадаваў пацыентам аптымізму. Што праўда, выгляд доктара цяпер многія назвалі б старарэжымным: акуратная дагледжаная бародка-эспаньёлка, залатое пенснэ, гарнітуртройка светла-пясочнага колеру. Аднак доктару гэта пасавала і выклікала да яго большы давер у хворых. Дый у жанчын гэты кучаравы прыгажун, відавочна, карыстаўся папулярнасцю. Правінцыйны донжуан…

Вітушынскі адклаў на прыложкавую тумбачку альманах. Старонку Антон закрываць не стаў, бо яшчэ не дачытаў: у тлуме абавязковага штодзённага агляду гэта ўсё адно не ўдасца.

– Ну, як пачуваецеся? Як настрой? – доктар зірнуў на адкрытую старонку. – Можна паглядзець? О, «Краязнаўчы альманах»! Цікавіцеся тутэйшым друкам?

Ён зірнуў на зеленкаватую вокладку, што колерам нагадвала недаспелы яблык. Спехам перагарнуў колькі старонак.

– Ведаеце, папрасіў сястрычку купіць што-небудзь пачытаць мне. Вось яна і прынесла, – нібы апраўдваючыся, сказаў Вітушынскі.

Скарына кінуў яшчэ адзін чэпкі позірк на адкрытую старонку. «Рукапісны траўнік XVІІІ ст.» – вялікія літары загалоўка здалёк кідаліся ў вочы.

– А цяпер чытаеце пра травы. І як? Падабаецца? Тут жа, відаць, пра цемрашальства якое-небудзь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x