Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыі ў прыцемках (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу «Гісторыі ў прыцемках», вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага, а таксама вострасюжэтнасцю. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі. Гэта характэрна як для містычнага апавядання «Яйкі птушкі Рух», так і для дэтэктыўных аповесцяў «Голем з Малой Мар’ямпольскай» і «Вуаерыст».

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выглядала на тое, што яйкі птушкі Рух былі асаблівым дарункам, які давалі нават не ў кожнае пасольства. Але гэтае разуменне не праясняла для мяне таямніцы тых яек – ані іхнага паходжання, ані мэтаў, з якімі іх вазілі ў далёкія краіны.

Не, вядома ж, я разумеў, што яйкі маглі быць проста дзівацкімі штучкамі, якімі ўсцешваліся тагачасныя людзі. З гэткай самай дзіцячай непасрэднасцю збіраў пазней разнастайныя звыродствы ў сваю куншт-камеру расійскі імператар Пётр Вялікі. Гэта яшчэ і ў ХІХ стагоддзі не было чымсьці выключным: людзі стаялі бліжэй да прыроды, таму ўсялякія звыродствы і дзівацтвы лічылі цікавымі для сузірання. Адступленне ад нормы было нечым незвычайным, а не альтэрнатыўным развіццём, як прынята казаць цяпер…

Вой, пардон! Я зноў збіўся… Вяртаемся да яек, якія так зацікавілі некалі мяне, а цяпер настолькі цікавяць маіх невядомых пераследнікаў, што яны нават не паленаваліся наняць вышыбалу звестак з маёй галавы.

Адкрыццё напаткала мяне нечакана, як тая табліца, якую прысніў нецвярозы расійскі хімік. Як цяпер памятаю, я праглядаў альбом «Замкі Францыі». Погляд з вышыні птушынага палёту – стваральнікі ніколі не бачылі гэтыя замкі такімі! Побач – фотаздымкі асобных пакояў, асобных элементаў дэкору: нізкія столі пакояў суседзілі на старонках з высознымі сценамі парадных залаў, статуі рыцараў (неад’емны атрыбут калідораў у такіх замках!) перамяжаліся з габеленамі, чые фарбы былі ці не старэйшымі за тых самых рыцараў, партрэты ўладальнікаў чаргаваліся з барэльефнымі сцэнамі палявання ці бітвы… І нечакана я пабачыў выяву барэльефа, ад якога ў мяне проста заняло дыханне.

Гэта быў вядомы антычны сюжэт на тэму спароўвання Леды і Зеўса, які прыняў аблічча лебедзя. Сюжэт, вядома, не для дзяцей, што называецца, але старажытныя эліны непрыстойнасцяў у такіх адносінах не бачылі – яны ўсё ўспрымалі як абсалютна нармалёвую, прыродную з’яву. Гэтак жа прырода выяўляецца сама па сабе, па-за межамі нашага этычнага ўспрымання ў фільме «Легенда пра Нараяму» – бачылі?..

Так-так, я не адхіляюся, я працягваю. Барэльеф, пабачаны мной, належаў, вядома ж, ужо не антычнасці, а Рэнесансу – тады творцы толькі вярталіся да адкрыцця прыгажосці чалавечага цела!.. На барэльефе было некалькі сцэнаў. Там было спароўванне Леды і Лебедзя, потым было яйка, якое з’явілася ў выніку гэтага саюзу, а фінальная сцэна паказвала нараджэнне з яйка Алены Прыўкраснай – той самай, якая стала прычынай Траянскай вайны. І мармуровая статуя Алены вянчала фінал гэтага барэльефа – яна нібыта нараджалася не толькі з яйка, але і з папярэдняга барэльефа! Гэта была задума неверагодна прыгожая, дый увасабленне не горшае.

Але яйка! Яно найперш прывабіла маю ўвагу. Я даведаўся, што імя скульптара невядомае, а мясцовая легенда кажа, быццам бы скульптара, які стварыў гэтую прыгажосць, і не было зусім. Паводле легенды, мясцовы барон прывёз з крыжовага паходу з далёкіх усходніх земляў не толькі золата, але і яйка птушкі Рух! І з дапамогай свайго прыдворнага алхіміка ён стварыў з гэтага яйка скульптуру Алены Прыўкраснай. Легенда нахвальвала здольнасці алхіміка, які здолеў вывесці з яйка такі цуд, і проціпастаўляла яго няздарам, што з яек птушкі Рух панастваралі адно гаргульяў ды іншых пачвараў, якіх можна бачыць не толькі на Саборы Парыжскай Божай Маці, але і на мностве іншых сабораў ды замкаў.

Маё ўзрушэнне было настолькі моцным, што я проста не мог уседзець на месцы – я пайшоў бадзяцца па горадзе. Перада мной адкрыўся цуд! Я фактычна быў у нечым уладальнікам легенды, і адзін я ва ўсім свеце ведаў, што легенда існавала насамрэч. А магчыма… Магчыма, яна існуе і дагэтуль!

Толькі позна ўвечары, вяртаючыся дадому, я заўважыў, што ў той зусім не спякотны кастрычніцкі дзень я сышоў з дому ў пінжаку і хатніх тапачках. Падазраю, што сустрэчныя на мяне касавурыліся, але прынамсі нікога са знаёмых я не напаткаў.

Цяпер мяне больш не цікавіла, у якія краіны пасольствы вывозілі яйкі птушкі Рух. Іншае сталася маёй ідэяй фікс – цяпер мне карцела знайсці самое яйка. Як апантаны, я перагортваў старонкі манускрыптаў і тоўстыя старонкі судовых кніг – у гэтым папяровым моры я шукаў сваю перліну, адгадку сваёй таямніцы. Адкуль браліся яйкі таямнічай птушкі? Калі іх вывозілі раз-пораз, значыць, аднекуль іх бралі! Адкуль? Ці жылі ў нас птушкі Рух? Альбо недзе захавалася цэлае радовішча тых яек? Калі яны захаваліся з нейкіх дагістарычных часінаў, то, магчыма, гэтым і тлумачыцца тая акалічнасць, што з яек з’яўляліся каменныя статуі? Безліч пытанняў апанавала мяне, і я не мог даць адказы на іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x